Кара́, укр. кора, рус. кора, чэш. kura, славац. kôra, польск. kora, балг. кора, серб.-харв. ко̏ра, славен. kóra узводзяцца да прасл. kora, якое мае ў якасці найбольш блізкіх адпаведнікаў лац. coriumскурка, скура’, cortex ’кара’. Трэба таксама мець на ўвазе адпаведнікі да прасл. skora (Трубачоў, Эт. сл., 11, 44–45).

Ка́ра, укр. кара, рус. кара, чэш. kára, славац. kára, польск. kara, серб.-харв. ка́ра, ст.-слав. кара. Прасл. kara ўтворана ад дзеяслова karati ’караць’. Так, Трубачоў (Эт. сл., 9, 151), які насуперак Слаўскаму, 2, 65, мяркуе, што не karati < kara (тады б мы чакалі kariti, як slaviti < slava).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бало́нь ’абалонь, верхнія слаі драўніны’ (Бяльк.), боло́на (Нас.), болона́ ’абза, верхні слой дрэва’ (Мядзв.), болонь ’не смалістая частка сасны’ (палес.). Рус. болона́ ’нарасць на дрэве’, бо́лонь ’верхні слой, мяккая кара дрэва’. У іншых слав. мовах формы з іншай семантыкай. Параўн. бало́на1, бало́на2, бало́нкі ’перапонкі’ (там і формы). Да прасл. bolna, bolnь, якое мае шмат значэнняў — ’перапонка, плеўка, верхні слой, мяккая кара, скурка і г. д.’ і, мабыць, ідэнтычнае з *bolna ’паляна, луг’. Адпавядае літ. bálnas ’белы’, грэч. φολίς ’луска’. Гл. Бернекер, 69; Фасмер, 1, 189; Траўтман, 25; Слаўскі, 1, 37; Шанскі, 1, Б, 157. Гл. абалонь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

skórka

skórk|a

ж.

1. скурка;

2. шкурка;

~i wiewiórcze — вавёркавыя шкуркі;

nie warta ~a za wyprawkę — не варта аўчынка вырабу;

3. скарынка;

~a od chleba — скарынка хлеба

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

hull

I [hʌl]

1.

n.

1) луска́ f. (цыбу́лі), лупі́на, шалупі́на f.у́льбы); ску́рка, лупі́нка пло́да, мякі́на f

2) уся́кае во́нкавае по́крыва; канвэ́рт -а m.

2.

v.t.

абдзіра́ць шалупі́ньне, лупі́ну, ску́рку; абіра́ць з лупі́ны, лу́шчыць, ачышча́ць зе́рне ад мякі́ны

II [hʌl]

n.

ко́рпус карабля́; карка́с, касьця́к дырыжа́бля

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

coat

[koʊt]

1.

n.

1) паліто́ n.; пінжа́к -а́, сурду́т -а m.

2)

а) шэрсьць f., фу́тра n. (жывёліны)

б) лупі́на, ску́рка, абало́нка f.

a coat of bark — кара́ (дрэ́ва)

3) пласт -у m., слой -ю m.

a coat of paint — слой фа́рбы

2.

v.t.

пакрыва́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Апо́ўзлы ’аблезлы’ (Янк. БП, 467, Касп., Янк. I, Янк. Мат.); у выразе жаба апоўзлая (варыянт — жаба аблезлая — Янкоўскі, докт. дыс., 1, 188) указвае на нікчэмнасць чалавека. Апоўзлік ’нязграбны, нікчэмны, слабы, закажанелы чалавек’ (Мядзв., Інстр. III, Янк. Мат., Касп.), ’нязграбнае, непаслухмянае дзіця’ (Мядзв., Янк. Мат., Сцяц.); апо́ўзіна ’неахайны чалавек’ (Сцяшк., Янк. II). Параўн. ст.-рус. опълзти ’апляшывець’. Выключна беларускія пераносныя значэнні даюць уяўленне аб жабе пасля лінькі (параўн. рус. выползина, выползокскурка жывёлы пасля лінькі’; выползень ’насякомае, якое выпаўзла з лічынкі’, ’цёмны чалавек, які з’явіўся невядома адкуль’) ці аб абвіслым, азызлым, лысым чалавеку (параўн. рус. оползень ’аблезлае футра’, славен. opolzniti ’аблысець’). Нельга цалкам адкінуць і магчымасць іншага семантычнага развіцця, зафіксаванага ў чэш. oplzlý слізкі’, адкуль ’бессаромны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

peel

I [pi:l]

1.

n.

шалупі́на, лупі́на f.у́льбы), ску́рка f. (я́блыка)

2.

v.

1) абіра́ць (шалупі́ньне бу́льбы, ара́нжыкаў, я́блыка)

2) абдзіра́ць (кару́ з дрэ́ва)

3) лу́шчыцца; абла́зіць

paint is peeling — фа́рба лу́шчыцца

My skin peeled (from sunburn) — Мая́ ску́ра абле́зла (ад зага́ру)

II [pi:l]

n.

лапа́та f. (для саджа́ньня хле́ба ў печ)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Лу́піна ’губа’ (докш., Янк. Мат.), ’тоўстая губа’ (міёр., Нар. словатв.). Да лу́па1 (гл.).

Лупі́на ’вонкавая абалонка плода, семя’, ’шкарлупіна ад яйка’, ’высеўкі’ (ТСБМ, Бес., Сцяшк., Сл. ПЗБ), лупі́нка ’скура льнянога семя’ (Уладз.), лупі́ны ’бульбяныя ачысткі, адходы пасля ачысткі пладоў, семя, караняплодаў’ (ТСБМ, Бес., ТС, Вешт., Сцяшк.), лупі́нне ’шалупіны’ (ТСБМ). Укр. лупи́на, польск. łupina, палаб. lai̯pai̯nə, н.-луж. łupina, lupʼiny, upʼiny, в.-луж. łupizna, łupina, lupina, чэш. lupina, мар. łupina, славац. lupina, славен. lupína, lupinja, серб.-харв. лу̀пина, љу̀пина, лу̏пина, ц.-слав. лупина. Прасл. lupina ’абалонка, покрыва чаго-небудзь: шалупайка, шкарлупіна, лушпіна, кара, луска, ракавінка’ ўтворана ад lupiti > лупі́ць1 (гл.). Такі ж суфікс і ў літ. lupynàскурка, лупіна, луска’, ’худы конь’ (Слаўскі, 5, 341). Гл. Liet. term. 182, дзе Грынавяцкене і інш. бел. лексему выводзяць з літ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́рка

1. (кора) кара́, -ры́ ж., ко́рка, -кі ж.;

2. (хлеба) скары́нка, -кі ж.;

3. (верхний затвердевший слой чего-л.) скары́нка, -кі ж.;

4. (кожура) лупі́на, -ны ж.; (кожица) ску́рка, -кі ж.;

5. (обложка) разг. во́кладка, -кі ж.;

от ко́рки до ко́рки ад во́кладкі да во́кладкі;

руга́ть на все ко́рки ла́яць на чым свет стаі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

harsh

[hɑ:rʃ]

adj.

1) гру́бы, грубы́, шо́рсткі, шурпа́ты

a harsh towel — грубы́ ручні́к

harsh rind — шурпа́тая ску́рка

2) рэ́зкі, непрые́мны

a harsh voice — рэ́зкі го́лас

3) да́ўкі, са́дкі (на смак)

4) крыклі́вы

a harsh painting — крыклі́вая карці́на

5) неміласэ́рны, лю́ты, суро́вы

a harsh man — бязьлі́тасны чалаве́к

6) суро́вы, стро́дкі

7) пану́ры; пагража́льны

a harsh expression — пагража́льны вы́раз

8) пану́ры; пусты́; непрыва́бны е́раг)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)