Кузу́бам ’насуперак’ (ТС). Да кузуб (гл.)? Семантыка не зусім ясная. У адзінай ілюстрацыі: «Як ты стала проціво кузубом, то й вон ужэ стал ожыгацца, не моўчыць» (ТС, 2, 248), кузуб можна разумець у зафіксаваным значэнні — ’пасудзіна вялікіх памераў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́ма ’падмурак; першае звяно зруба’ (Сл. рэг. лекс.). Семантыка, безумоўна, звязана з запазычаннямі, якія працягваюць лац. ж. р. prīma ’першая’, але шляхі пранікнення слова ў гаворку вызначыць цяжка. Параўн. зафіксаванае ў тым жа рэгіёне прымапрэ́ля ’першае красавіка’ (шчуч., Сцяшк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Несусве́тны (нісусветны) ’надта вядомы, якіх мала ёсць на свеце’ (бялын., Янк. Мат.), несусве́тнік ’нялюдскі, нядобры (пра чалавека) (Янк. 3.), несусве́ціца ’мана’ (там жа), несусве́цце ’недарэчнасць, бязглуздзіца’ (Юрч.), рус. несусветный ’нязвычны; лоўкі’. Гл. сусвет, свет; зыходная семантыка — ’якога свет не бачыў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Камані́ць, къмані́ць ’падгаворваць’ (міёр., Нар. сл.). З гамані́ць (гл.). Блізкая семантыка ў рус. пск. гомони́ться ’раіцца, перагаворвацца’, гомо̇ни́ть ’па-сяброўску гутарыць паміж сабою’. Пераход звонкіх//глухіх характэрны для былога балтыйскага арэалу (параўн. рус. гумани́ка ’марошка’ — кумани́ка ’ажыны’, ’марошка’; гл. камані́ца 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бабу́шкі ’галкі з цеста’ (Бяльк.). Рус. дыял. бабу́шка ’белая булка; грудка ў цесце’. Як і іншыя словы падобнага тыпу (і форма, і семантыка), няяснага паходжання, ёсць думка (Попавіч, ЈФ, 19, 168), што ў аснове ляжыць прасл. bab‑|bob‑|bǫb‑ ’круглы прадмет’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адва́хта ’гаўптвахта’ (Гарэц., Др.-Падб.). Няясна. Магчыма, першая частка слова гауптвахта (< ням. Hauptwachte) дээтымалагізавана (фанетычна: aupt > aut > ad). Элемент ад‑ на месцы гаупт сведчыць аб тым, што агульная семантыка слова ўспрымалася як назва працэсу (ад‑вахта < *ад‑вахтаваць, адбыць вахту).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адмага́цца ’не згаджацца’ (КЭС, лаг.), адмыгацца ’адмаўляцца’, ’як мага адказвацца’ (Бяльк.) да магчы (гл.). Незвычайная семантыка сведчыць у карысць калькі. Але існуе магчымасць тлумачэння: адмагацца : дамагацца, як адмаўляцца : дамаўляцца (Міхневіч, БЛ, 1973, 3, 60). Тады тут адбыўся працэс аналагічнага словаўтварэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЗЛІЧЭ́ННЕ,
сістэма правіл аперыравання са знакамі пэўнага віду, якая дазваляе даць дакладнае апісанне некаторага класа задач і алгарытмы іх рашэння; спосаб утварэння якой-н. сукупнасці (мноства) элементаў на аснове правіл атрымання новых элементаў з зададзеных зыходных. Мае фундаментальны характар, як і паняцце алгарытму. Узнікла і развівалася ў рамках матэматыкі (гл. Аперацыйнае злічэнне, Варыяцыйнае злічэнне, Дыферэнцыяльнае злічэнне, Інтэгральнае злічэнне). Пазней метады пабудовы З. пачалі выкарыстоўвацца ў логіцы (гл. Алгебра логікі, Матэматычная лінгвістыка). Агульная тэорыя З. выкарыстоўваецца ў алгарытмаў тэорыі.
У матэматычнай логіцы любое З. адназначна задаецца зыходнымі элементамі (алфавітам З.), правіламі ўтварэння формул дадзенага З. (слоў ці выразаў), сукупнасцю аксіём і правіл пераўтварэння (вывядзення) яго фразеалогіі. Прыпісванне элементам З. пэўных значэнняў (гл. Семантыка лагічная) пераўтварае З. ў фармалізаваную мову. Напр., у З. выказванняў шляхам пэўнай канечнай працэдуры (доказу; улічваецца толькі праўдзівасць ці непраўдзівасць выказвання) атрымліваюць выказванні-тэарэмы (гл. Логіка выказванняў). У выніку атрымліваюць лагічную сістэму, якая фармалізуе разважанне, заснаванае на структуры складаных выказванняў у адрозненне ад унутранай структуры элементарных выказванняў. Пры З. прэдыкатаў атрымліваюць сцвярджэнні (формулы, тэарэмы) з улікам суб’ектна-прэдыкатыўнай структуры выказванняў (напр., «элемент X мае ўласцівасць P), што дае магчымасць выяўляць сувязь аб’ектаў з іх уласцівасцямі і суадносіны паміж імі, колькасна характарызаваць сувязь рэчаў, уласцівасцей і адносін з дапамогай лагічных эквівалентаў выразаў «усе», «некаторыя», «кожны» і інш. (гл. Квантары). Такое З. адпавядае логіцы прэдыкатаў, калі яно мае ўласцівасці несупярэчлівасці (кожная тэарэма агульназначная) і паўнаты (кожная агульназначная формула даказальная). З. прэдыкатаў уключае З. выказванняў і разглядаецца звычайна як яго пашырэнне шляхам фармалізацыі вывадаў, заснаваных на ўнутранай структуры выказванняў. Тэорыю З. прэдыкатаў распрацаваў ням. логік, матэматык і філосаф Г.Фрэге, чым істотна ўзбагаціў сілагістыку Арыстоцеля і традыц. сілагістыку. Абагульненне З. выказванняў — З. класаў, дзе дадаткова разглядаецца суб’ектна-прэдыкатная структура выказванняў і пры гэтым з кожным прэдыкатам (уласцівасцю) звязваецца ўся сукупнасць элементаў (клас) з разгляданай вобласці, якія маюць гэтую ўласцівасць (гл. Логіка класаў). З. класаў часам разглядаюць як фармалізаваную тэорыю мностваў, выкарыстоўваюць як дапаможны этап пры пераходзе ад З. выказванняў да З. прэдыкатаў і будуюць на базе З. выказванняў з дапамогай адпаведнай інтэрпрэтацыі яго формул.
Літ.:
Гильберт Д., Аккерман В. Основы теоретической логики: Пер. с нем. М., 1947;
Методологические проблемы развития и применения математики. М., 1985;
Жуков Н.И. Философские основания математики. 2 изд. Мн., 1990.
С.Ф.Дубянецкі.
т. 7, с. 76
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫПАЛАГІ́ЧНАЯ КЛАСІФІКА́ЦЫЯ МОЎ,
адзін з кірункаў лінгвістычных даследаванняў, што ўстанаўлівае падабенствы і адрозненні моў свету (моўнага ладу), якія карэняцца ў найб. агульных і найб. важных якасцях мовы і не залежаць ад іх генет. роднасці. Засн. на прынцыпах тыпалогіі моўнай. Узнікла ў 19 ст., грунтавалася на вывучэнні падабенства і адрознення ў марфал. структуры моў незалежна ад іх роднасных сувязей (гл. Марфалагічная класіфікацыя моў). Паводле гэтай класіфікацыі натуральныя мовы падзяляюцца на 4 тыпы: коранеізаляваныя мовы, аглюцінатыўныя мовы, інкарпараваныя мовы і флектыўныя мовы. Аднак многія мовы не падпадаюць пад «чыстыя» тыпы марфал. класіфікацыі, бо маюць асаблівасці розных тыпаў. Інш. канцэпцыя была пакладзена ў аснову Т.к.м. у 20 ст. Э.Сепірам: улічваліся тыпы функцыянавання фармальна-грамат. элементаў і перадаваемых імі грамат. паняццяў: каранёвых, канкрэтных, дэрывацыйных, канкрэтна-рэляцыйных і чыста-рэляцыйных. Камбінацыі гэтых прыкмет даюць 2 асн. тыпы моў: чыста-рэляцыйныя і змяшана-рэляцыйныя. Спробу зменшыць расплывістасць тыпаў моў паводле Сепіра зрабіў Дж.Грынберг, які ўвёў колькасныя паказчыкі і стварыў т.зв. квантытатыўную тыпалогію моў. Істотнае навук. значэнне мае падзел на сінтэтычныя мовы і аналітычныя мовы. Крытэрыем Т.к.м. можа служыць сінтаксіс, а менавіта — структура сказа. На гэтай падставе мовы падзяляюць на намінатыўныя (уся будова сказа падпарадкавана максімальнаму адрозненню суб’екта дзеяння і яго аб’екта), эргатыўныя (сказы проціпастаўляюцца паводле актыўнасці суб’екта: актыўны суб’ект перадаецца адмысловым эргатыўным склонам), актыўныя (вылучаюцца наяўнасцю семантыка-сінтакс. апазіцыі актыўнай і пасіўнай канструкцый), класныя [істотнае значэнне маюць разрады (класы) назоўнікаў і дзеясловаў, спалучэнні якіх рэалізуюцца ў розных структурах сказаў] і нейтральныя (вылучаюцца тым, што не фіксуюць выразна суб’ектна-аб’ектныя адносіны). Акрамя ўнутр. асаблівасцей моў, у аснову Т.к.м. могуць быць пакладзены іх знешнія сац. характарыстыкі: функцыянальная разнастайнасць і аб’ём зносін на пэўнай мове, наяўнасць пісьменства і працягласць пісьмовых традыцый, ступень унармаванасці мовы, дыялектная і сацыялектная разгалінаванасць нар. мовы, прававы, канфесіянальны, пед. і інш. статус мовы. Стварэнне сучасных несупярэчлівых структурных і сац. Т.к.м. ідзе пераважна па шляху ўдакладнення і эксплікацыі крытэрыяў іх падзелу на тыпы, а таксама распрацоўкі апарату універсальнай метамовы. Значныя дасягненні ў галіне Т.к.м. належаць мовазнаўцам Т.Мешчанінаву, Т.Мілеўскаму, Н.Мячкоўскай, У.Скалічку, Б.Успенскаму і інш.
Літ.:
Кузнецов П.С. Морфологическая классификация языков. М., 1954;
Успенский Б.А. Структурная типология языков. М., 1965;
Теоретические основы классификации языков мира. М., 1980;
Мечковская Н.Б. Общее языкознание: Структурная и социал. типология языков. М., 2000.
А.Я.Міхневіч.
т. 16, с. 76
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Патыне́ць ’патлець, патрухнуць’ (Юрч.). Да тынець ’тлець, прэць’ (там жа), якое, відаць, з’яўляецца балтызмам. Параўн. літ. truneti ’трухлець, гніць, раскладацца’, лат. trunėt ’тлець’. Хаця семантыка бездакорная, сумненне выклікае ‑г‑ у аснове. У такім выпадку больш блізкім будзе літ. tūnoti ’ляжаць схаваным, схаваўшыся’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)