Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кара́скацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Тое, што і карабкацца. Нехта таропка караскаўся на бярозу, каб спрытней сачыць за самалётамі.Лынькоў.// З цяжкасцю прабірацца праз што‑н., выбірацца адкуль‑н. [Хлопцы] праціскаліся, караскаліся, скакалі з купіны на купіну, загразалі, выцягвалі адзін аднаго, пакуль... зноў не ўбачылі возера.Маўр.Трактары караскаліся ўгору і буксавалі...Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
trace3[treɪs]v.
1.сачы́ць, высо́чваць
2. вызнача́ць пахо́джанне;
He traces his descent back to an old Norman family. Яго радавод вядзецца ад нарманскіх часоў.
3. калькава́ць; здыма́ць ко́пію
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Нагля́дчык ’чалавек, які за кім-, чым-н. наглядае’ (ТСБМ). Пры зафіксаваным яшчэ ў Насовіча дзеяслове нагляда́ць ’сачыць, назіраць’ дапушчэнне калькавання рус.надсмотрщик (Баханькоў, Весці АН БССР, 1981, 1, 116) мае неабавязковы характар, паколькі словаўтваральны тып, прадстаўлены назоўнікамі тыпу адга́дчык, прадуктыўны ў літаратурнай мове і адзначаны ў гаворках (Сцяцко, Афікс. наз., 75).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спата́чаваць ‘сачыць, падглядваць; выкрываць, лавіць (на чым-небудзь); разумець’ (Нас., Стан.). Насовіч (Нас., 608) выводзіў з *tekti ‘бегчы, рухацца’, гл. уцякаць. Няпэўна. Магчыма, ітэратыў да папярэдняга слова. Тады да та́каць ‘паддакваць, пагаджацца’, параўн. рус.та́кать ‘тс’, та́чить ‘песціць, апекавацца’, балг.та́ча ‘паважаць, шанаваць’, гл. так (Трубачоў у Фасмер, 4, 29).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
амуні́цыя, ‑і, ж.
Рыштунак байца, акрамя зброі і адзення. Трэба, лонданскі грузчык, За партамі сачыць, Каб не даць Амуніцыяй, зброяй грузіць Ні лінкора, Ні баржы ніводнай.Танк.// Больш шырока: адзенне і прылады. Вадалазная амуніцыя. Амуніцыя рыбалова. □ [Наганаў:] Адкуль на табе гэтая нямецкая амуніцыя?Губарэвіч.
•••
Пры поўнай амуніцыі — з усім тым, што баец павінен мець у паходзе.
[Ад фр. amunitionner — забяспечваць рыштункам.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Слявя́да ‘дакучлівы чалавек’ (Сцяшк.; карэліц., З нар. сл.), ‘хто слабасільны’ (баран., Сл. ПЗБ), ‘пра чалавека, які нудна і доўга гаворыць’ (стаўб., Жыв. сл.), слявя́дзіць ‘доўга і нудна гаварыць’ (там жа), слябядзі́ць ‘сачыць’ (Сл. рэг. лекс.). Да лебядзіць (гл.). Збліжэнне з літ.šlavė́dra, šlevė́dra ‘распутны чалавек, бадзяга, прайдзісвет’ (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 132) сумніўнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bescháttenvt
1) зацьмі́ць
2) абараня́ць ад со́нца
3) азмро́чваць
4) сачы́ць, віжава́ць (за кім-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПАСТАЯ́ННАЕ ПРАДСТАЎНІ́ЦТВА РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ ПРЫ ААН,
замежны дыпламат. орган знешніх зносін бел. дзяржавы, які прадстаўляе інтарэсы Рэспублікі Беларусь у Арг-цыі Аб’яднаных Нацый, падтрымлівае з ёй пастаянныя сувязі ад імя ўрада Беларусі. Знаходзіцца ў г. Нью-Йорк (ЗША). Узначальваецца пастаянным прадстаўніком. Утворана паводле пастановы СМБССР ад 28.3.1958. Мае задачы: сачыць за выкананнем палажэнняў Статута ААН, быць у курсе ўсіх міжнар. падзей, асабліва звязаных з парушэннямі міру і міжнар. бяспекі, рыхтаваць адпаведныя прапановы для свайго ўрада, падтрымліваць пастаянныя сувязі з Сакратарыятам ААН, прадстаўніцтвамі інш. краін — членаў ААН, выступаць у органах ААН з прапановамі і акцыямі, прадстаўляць Беларусь у органах ААН. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі (27.7.1990) працуе над рэалізацыяй мэт і задач шматбаковай дыпламатыі Рэспублікі Беларусь у ААН. Цесна супрацоўнічае з пастаяннымі прадстаўніцтвамі Рас. Федэрацыі і інш. краін СНД пры ААН. Дзейнічае ў адпаведнасці з Венскай канвенцыяй 1975 аб прадстаўніцтве дзяржаў у іх зносінах з міжнар. арг-цыямі універсальнага характару і інш.міжнар. пагадненнямі. Кіраўнік пастаяннага прадстаўніцтва звычайна ўпаўнаважваецца ўрадам сваёй дзяржавы і да яго прымяняюцца працэдуры запыту агрэману, акрэдытавання ў краіне знаходжання, аб’яўлення персонай нон грата. Кіраўнік і члены дыпламат. персаналу пастаяннага прадстаўніцтва маюць тыя ж прывілеі і імунітэт, што і супрацоўнікі дыпламат. прадстаўніцтваў.
Літ.:
Постоянное представительство Республики Беларусь при Организации Объединенных Наций // Вестн. Мин-ва иностранных дел. 1998. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
індыка́тар
(лац. indicator = паказальнік)
1) прыбор для вымярэння фізічных велічынь (ціску, нагрузкі і інш.), а таксама для адлюстравання ходу працэсаў або стану аб’екта назірання (напр. акустычны і.);
2) рэчыва, якое дазваляе сачыць за станам асяроддзя або хімічным працэсам.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)