бальнеалагічны курорт у Францыі, на ПдЗ ад г. Лурд, у Цэнтр. Пірэнеях, каля граніцы з Іспаніяй. Вядомы з часоў Стараж.Рыма. Папулярнасць пачаў набываць пасля наведвання яго ў 1540-я г. дваром каралевы і пісьменніцы Маргарыты Наварскай. У наш час найб. значны бальнеалагічны курорт Францыі. Асн.лек. фактары — горны клімат і крыніцы тэрмальных (52 °C) мінер. вод (найбуйнейшых у свеце па дэбіту серных вод). Самы вялікі цэнтр зімовага спорту і турызму ў Пірэнеях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАПЕ́Т (франц. parapet ад італьян. parapetto ад parare абараняць + petto грудзі),
невысокая суцэльная сценка, якая агароджвае пакрыццё будынка, тэрасу, балкон, набярэжную, мост і інш. Часта бывае пастаментам для дэкар. ваз і статуй. Вядомы са старажытнасці ў архітэктуры Грэцыі і Рыма. Найб. шырока выкарыстоўваўся ў архітэктуры стыляў рэнесансу, барока і класіцызму. У выглядзе П. робяць парадныя агароджы ўчасткаў сквераў і паркаў (П. вакол Цэнтральнага сквера ў Мінску, 1999).
Парапеты вакол Цэнтральнага сквера ў Мінску. 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гіпака́уст
(ад гіпа- + гр. kaustos = нагрэты)
абагравальная сістэма пад падлогай або ў сценах тэрмаў (лазняў) і дамоў Стараж. Грэцыі і Рыма ў выглядзе каналаў і труб, па якіх праводзілася нагрэтае паветра.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГАЛА́ТЫ (Galatae),
кельцкія плямёны. Пасля спусташэння Грэцыі і Македоніі былі разбіты сірыйскім царом Антыёхам I. Каля 277 да н.э. ўварваліся ў М. Азію, аселі на тэр., якую назвалі Галатыя, і падзяляліся на плямёны талістаагаў, трокмаў і тэктасагаў. Рабілі набегі на суседнія тэр., спыненыя ў выніку ваен. паходаў пергамскіх правіцеляў Атала I і Эўмена II, у 188 да н.э. рымлян. Пасля 188 да н.э. галаты — васалы Рыма, падтрымалі яго ў войнах (89—64 да н.э.) з царом Понга Мітрыдатам VI.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЕРО́Н II (грэч. Hierōn) Малодшы
(каля 306 — каля 215 да н.э.),
тыран у Сіракузах (Сіцылія) каля 268 — каля 215 да н.э., насіў тытул цара. У 265 вёў паспяховую барацьбу з мамертынцамі (італьян. наёмнікі). У пач. 1-й Пунічнай вайны (264—241) падтрымліваў карфагенян, пасля асады Рымам Месаны і Сіракузаў заключыў у 263 мірны дагавор з Рымам, чым забяспечыў незалежнасць Сіракузаў. У 2-й Пунічнай вайне (218—201) выступаў на баку Рыма. Заахвочваў развіццё земляробства, рамёстваў, будаўніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАБНІ́ЦА,
архітэктурнае збудаванне ці саркафаг, што ўмяшчае цела нябожчыка і ўвекавечвае яго памяць. Таксама стараж.-егіп.піраміды, мастабы, мікенскія купальныя грабніцы, скальныя грабніцы Індыі, Пярэдняй Азіі і этрускаў, манум.маўзалеіСтараж. Грэцыі і Рыма, купальныя грабніцы Індыі, багата ўпрыгожаныя скульптурай грабніцы Кітая і Карэі. У Зах. Еўропе грабніцы размяшчалі ў цэрквах (звычайна скульпт. фігура памерлага, што ляжыць на саркафагу).
Грабніца Напалеона I у саборы Дома інвалідаў у Парыжы. Арх. Л.Т.Ж.Вісконці, скульптар Ж.Прадзье. Мармур. 1843—60.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ЛА (Pula),
горад у Харватыі, на п-ве Істрыя. Вядомы з часоў Стараж.Рыма. Каля 100 тыс.ж. (2000). Порт на Адрыятычным м.Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: суднабуд., у т. л. танкераў; буд. матэрыялаў, хім., дрэваапр., тэкст., харчовая; цэнтр рыбалоўства і рыбакансервавай прам-сці. Археал. музей. Добра захаваліся рымскія пабудовы 1 ст. да н.э. — 2 ст.н.э.: трыумфальная арка, амфітэатр, рэшткі гар. умацаванняў і віл. Маўзалей і царква св. Міколы (абодва 6 ст.) і інш. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РВІЙ ТУ́ЛІЙ (Servius Tullius; 6 ст. да н.э.),
паводле рым. падання, шосты цар Стараж.Рыма [578—534/533 да н.э.]. З яго імем рым. традыцыя звязвае рэформы, накіраваныя на ўмацаванне дзярж. ладу. Важнейшая з іх цэнтурыятная, паводле якой Рым быў падзелены на тэр. акругі (трыбы), плебеі ўвайшлі ў склад рым. народа. Стварыў з патрыцыяў і плебеяў адзінае войска. З часоў С.Т. рэгулярна праводзіўся цэнз — перапіс насельніцтва і ацэнка яго маёмасці. Яму прыпісваюць таксама рэліг. рэформы і пабудову гар. сцяны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛЫ (лац. Galli),
кельцкія плямёны, якія ў 6—5 ст. да н.э. засялілі тэрыторыю, названую рымлянамі Галія. У Італію галы прыйшлі, верагодна, з Поўначы, у 387 да н.э. захапілі Рым, пасля адступілі і аселі на Пн ад р. По. У 3 ст. да н.э. занялі Швейцарыю, у 2 ст. да н.э.паўн.-ўсх. раёны Галіі. Пасля 2-й Пунічнай вайны (218—201 да н.э.) галы ў Італіі трапілі пад уладу Рыма. Мелі даволі высокую культуру (гл.Латэн), гандлявалі з Грэцыяй, Італіяй, чаканілі манету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРО́ЦІК (ад грэч. dorotos кап’ё),
кароткае кідальнае кап’ё. Вядомы з эпохі верхняга палеаліту (з каменным або касцяным наканечнікам; выкарыстоўваўся як паляўнічая зброя), асабліва ў аўстрал. абарыгенаў і алеутаў. У старажытнасці служыў зброяй першага ўдару ў арміях Грэцыі і Рыма (з жал. наканечнікам). Для павелічэння далёкасці і сілы кідка (да 70—80 м) выкарыстоўвалася раменная пятля. У сярэднія вякі быў пашыраны (з жал. наканечнікам) у Зах. і Усх. Еўропе (на Русі наз. суліца; упершыню згадваецца ў 12 ст. ў «Слове пра паход Ігаравы»).