*По́смыч, посмуч ’чорнагаловік крывасмокавы, Poterium sangitisorba L або Saguisorba minor’ (ТС); іншая назва с мучай: ёго зовуць чорнагалоў, а осенью анучай, целят кормяць: варыянт омы чай ’асака на мокрых месцах’ (ТС). Да смыкаць скубаць, рваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pluć

plu|ć

незак. пляваць;

~ję na to! — напляваць!;

~ć sobie w brodę — валасы рваць; кусаць локці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

лён м бат Lein m -(e)s; Flachs m -es (тс валакно);

лён-даўгуне́ц geminer Flachs;

рваць лён Flachs rpfen;

го́рны лён мін Brgflachs m, Asbst m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вашава́ць ’глыбока рыць’ (Шат.); ’калыхаць’ (Сцяц.), вашаваць|вайшаваць ’цяжка працаваць; падымаць, варочаць; калыхаць; рыць зямлю (аб свіннях)’. Параўн. польск. waszować ’выцягваць з вады бярвенні пры сплаве лесу’ і літ. vašúotiрваць, торгаць кручком; біць’ (гл. Весці АН БССР, 1969, № 4, 130).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туршкане́нна ‘хутка’ (Мат. Гом.). Няясна, відаць, выводзіцца з *туршком (гл. турхаць), аналагічна да штуршком ‘адным рухам’ (штуршок, ад штурхаць, гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. страшэ́нна. Аднак незвычайнае спалучэнне зычных сведчыць пра магчымы балцкі ўплыў, параўн. літ. tùrškintiрваць, драць’, turškineti ‘плюхаць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавя́ць, смал. перевя́ть ’парваць, перацерці (пра вяроўку, ліну)’ (Этимология–1981, 72). Да пера- (гл.) і вятьрваць, церці’, якое да прасл. *vęti < і.-е. u̯en‑ ’біць, раніць’, гоц. wunds ’раніць’, англ. wen (< прагерм. *wanja), кімр. ym‑wan ’біцца, змагацца’, карнуэлск. gwane ’праколванне’, англ.-сакс. Wenn ’пухліна’, ’гуз ад удару’ і інш. < і.-е. *u̯a‑/*u̯o‑/*u̯ə‑, параўн. лат. vâts ’рана’, літ. votìs ’адкрытая скула, нарыў’. З гэтым дзеясловам са значэннем ’рваць, церці’, рус. валаг. вя́ха ’куча, бярэмя, ноша’, а таксама ’ўдар, аплявуха, грымак, кухталь’ (семантыка ’біць’) звязваецца бел. полац. вяхотка2 (гл.) ’чарада, куча’, якое ў ЭСБМ (2, 336) падаецца з паметай “няясна” (Гарачава, Этимология–1981, 72–74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смо́ргаць ‘шморгаць’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), ‘абрываць са сцябла галоўкі ільну’ (Сцяшк.), ‘рваць лён; часаць лён на грэбень; шморгаць носам’ (Жд. 2), ‘часаць лён’ (Шатал., Нар. сл.), ‘часаць лён на грэбень’ (Касп.), ‘церабіць лён’, ‘рваць’, ‘шараваць’, ‘шморгаць (носам)’ (Сл. ПЗБ), смо́ргацца ‘прадзірацца ад носкі, трэння’ (Байк. і Некр.), смарге́ль — аддзеяслоўная часціца (Нас.), смэ́ргацца ‘смаркацца’ (Нар. словатв.). Няма падстаў разглядаць як балтызм, параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 72. Генетычна суадносіцца з укр. шмо́ргати ‘тузаць, торгаць’, рус. сморка́ться ‘ачышчаць нос’, польск. smarkać ‘тс’, чэш. smrkati ‘тс’, балг. смъркам ‘уцягваць паветра’ і інш., роднасным лат. smur̃gât ‘мазаць, пэцкаць’, літ. smùr̃gas ‘смаркачы’ і пад. (Анікін, Опыт, 283). Гл. шморгаць. Сюды ж смаржо́к ‘вузел (на нітцы)’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́рвіняц ’жэўжык, свавольны хлапчук’ (З нар. сл.). Ад вы́рвацца, рваць, першапачаткова ’той, хто вырваўся з-пад шыбеніцы (калі абарвалася вяроўка)’; параўн. польск. urwaniec ’шыбенік’, рус. сорване́ц ’тс’, ато́рва ’тс’ (З нар. сл.); у на месцы ы — характэрная фанетычная асаблівасць гаворак поўдня Беларусі; параўн. вы́рвас ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раздо́ргнуць ’разарваць’ (Нас.), раздо́рганы ’разарваны на часткі’ (Нас.). Да до́ргнуць ’рэзка таргануць’ (Юрч.), параўн. рус. смал. дарга́цьрваць, раздзіраць’, калуж. до́ргать ’тузаць’, чэш. дыял. drhat ’скубаць пёры’, серб. дрга́стити ’моцна часаць, раздзіраць’, што ўзводзяць да прасл. *dьrgati (ЭССЯ, 5, 221), роднаснага *dьrati (гл. драць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

матлашы́ць, ‑лашу, ‑лошыш, ‑лошыць; незак., каго-што.

Разм.

1. Рваць на шматкі, кавалкі. Сабакі матлошаць зайца.

2. Прыводзіць у бязладны стан. Матлашыць вецер Пракопаву бараду і псуе работу яму: засыпае сцежку белымі струменьчыкамі дробнага, пухкага, як мука, снегу. Колас.

3. Біць, дубасіць, нішчыць. Бывала, даўней, як завядзецца бойка — усё сяло калоціцца. Пабяруць калы і пачнуць матлашыць адзін аднаго. Колас. [Юзік:] — І калі мы раз наступілі на .. [урангелеўцаў] ды, закрычаўшы ўра, пачалі матлашыць іх штыкамі ды прыкладамі, дык яны кінуліся наўцёкі, а некаторыя здаліся. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)