1) жанр цыркавога мастацтва, заснаваны на ўменні выканаўцы рабіць складаныя акрабатычныя практыкаванні, захоўваць раўнавагу ў разнастайных становішчах;
2) перан. уменне лёгка прыстасоўвацца, лавіраваць у розных абставінах.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ШУ́ТАЎ Генадзь Фёдаравіч (н. 18.7.1939, г. Запарожжа, Украіна),
бел. графік, акварэліст. Засл. дз. маст. Беларусі (1996). Скончыў Маскоўскі паліграф.ін-т (1970). У 1976—86 старшыня праўлення Віцебскай абл. арг-цыі Саюза мастакоў Беларусі. Працуе пераважна ў акварэлі ў жанрах нацюрморта і пейзажа. Раннія творы арыентаваны на традыц.рэаліст. натурныя прыёмы акварэльнага пісьма, вылучаюцца разгорнутай апавядальнасцю, рамант. інтанацыямі: «Восень у вёсцы» (1956), «Палявыя кветкі» (1963), «Стары Віцебск» (1967), «Зялёны шум» (1974); серыі «Віцебск» (1972), «Шклозавод «Нёман» (1973), «Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод», «Мой горад» (абедзве 1972—75), «Па Венгрыі», «Масква» (абедзве 1976), «Зямля беларуская» (1977), «Новабудоўлі Беларусі» (1978), «Па Азербайджане» (1979), «Польшча» (1980), «Рускі самавар» (1984). Пазнейшым творам уласціва своеасаблівая аўтарская тэхніка, філасафічнасць і сімвалічная знакавасць, жывапіснасць і пластычная вытанчанасць форм, рытмічная раўнавага: нацюрморты «Нацюрморт з вэнджанай рыбінай» (1983), «Сланечнікі ў чорным жбане» (1988), «Рыбы і ракавіны» (1991), «Сем лямпаў» (1994), «Маці прысвячаецца» (2000), «Патухлая лямпа Шагала» (2002); серыі «Дарункі зямлі беларускай» (1985—86), «Матэрыя мастацтваў» (1999), «Праламленне» (2002), серыі пейзажаў «Зялёна-Гура», «Брэсцкая крэпасць», «Сілуэты Кіева» (усе 1981), «Помнікі архітэктуры Віцебшчыны» (1986—87), «Віцебскія дворыкі» (2003).
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
poise1[pɔɪz]n.
1. ураўнава́жанасць; вы́трымка, самавало́данне;
Travelling around Europe by herself seems to have given Louisa more poise and confidence. Самастойнае падарожжа па Еўропе, здаецца, надало Луізе больш ураўнаважанасці і ўпэўненасці.
2. мане́ра трыма́цца, по́стаць
3.раўнава́га, усто́йлівасць;
lose one’s poise стра́ціць раўнава́гу
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
быць у няўсто́йлівым стано́вішчыперан. in éiner únsicheren Láge sein (прачалавека); auf der Kíppe stehen* (прасправу) (разм.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
РАЎНАВА́ГІ ТЭО́РЫЯ,
назва шэрагу сацыяльна-гіст. канцэпцый развіцця, паводле якіх грамадства разглядаецца як цэласны арганізм, у якім гарманічна ўзаемадзейнічаюць яго элементы. У аснову тэорыі пакладзены прынцып раўнавагі, характэрны для прыродазнаўства. Р.т. сфармулявана ў 17 ст. ў працах Б.Спінозы, Т.Гобса і Г.В.Лейбніца, якія разглядалі сац. працэсы з пазіцый механіст. прыродазнаўства і тлумачылі праблемы развіцця грамадства як пошук раўнавагі паміж рознымі часткамі сац. сістэмы. У 18 ст. яе развіваў франц. сацыяліст-утапіст Ф.М.Ш.Фур’е, які прапанаваў праект пабудовы грамадства, заснаваны на раўнавазе чалавечых пачуццяў. У 19 ст. Р.т. распрацоўваў заснавальнік пазітывізму А.Конт, які выступаў за пераадольванне канфліктаў паміж «парадкам» і прагрэсам, рэстаўратарскімі і рэв. тэндэнцыямі, вынікам чаго з’яўляецца «прагрэс дзеля парадку». У 20 ст. Р.т. развівалі рас. вучоныя А.А.Багданаў (трактаваў раўнавагу ў грамадстве як адсутнасць сац. супярэчнасцей) і М.А.Бухарын (прапанаваў канцэпцыю «рухомай раўнавагі»). У 1930-я г.італьян. сацыёлаг В.Парэта сфармуляваў прынцып, паводле якога парушэнне раўнавагі аднаго элемента сац. сістэмы прыводзіць да змены ў інш. частках, пакуль не адновіцца «дынамічная раўнавага». Р.т. паслужыла асновай для тэорыі сац. абмену (П.Блау, Дж.Хоманс). Мадыфікаваны варыянт Р.т. — структурны функцыяналізм (гл.Структурна-функцыянальны аналіз), які лічыць асновай сац. раўнавагі супадзенне, узаемадапаўняльнасць чаканняў розных індывідаў і груп, абумоўленыя агульнымі сацыякульт. і рэліг. каштоўнасцямі (Т.Парсанс, Р.К.Мертан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СУ́ВЯЗЬ НЕЗАЛЕ́ЖНАСЦІ І НЕПАДЗЕ́ЛЬНАСЦІ БЕЛАРУ́СІ»,
арганізацыя, якая існавала ў 1917—18 у Вільні. У яе ўваходзілі В.Ластоўскі, князь В.Святаполк-Мірскі, барон К.Шафнагель і інш. З 2.6.1917 да 22.4.1918 выдала 4 лістоўкі з выкладам сваіх поглядаў (іх аўтарам лічыцца Ластоўскі). Адмаўляла ідэю Канфедэрацыі Вялікага княства Літоўскага, паводле якой на бел. і літ. землях, акупіраваных Германіяй, прапаноўвалася стварыць бел.-літ. дзяржаву; выступала за злучэнне падзеленай фронтам Беларусі ў «адзін суцэльны і незалежны арганізм». Прапаноўвала ўстанавіць у незалежнай дзяржаве рэсп. лад, правесці беларусізацыю школ, рэліг. і дзярж. устаноў з забеспячэннем правоў нац. меншасцей. Выступала за тое, каб прадстаўнікі бел. народа «з абедзвюх старон фронту» былі дапушчаны на мірную канферэнцыю і каб яна прызнала незалежнасць Беларусі; выказвала надзею, што польскае грамадства не будзе чыніць перашкоды ў культ. і нац. будаўніцтве. Прызнаючы права літ. народа на незалежнасць, арг-цыя выступала супраць анексіянісцкіх памкненняў дзеячаў Літвы. Лічыла, што паліт.раўнавага ў Еўропе цесна звязана з вырашэннем укр. пытання, вітала Укр. раду і жадала, каб Украіна была прызнана незалежнай дзяржавай. Адначасова выказвалася за федэратыўныя сувязі з суседнімі народамі, вылучала ідэю «Беларуска-Украінскай федэратыўнай дзяржавы». Палажэнні праграмы, распрацаванай «С.н. і н.Б», прыняты Беларускім народным камітэтам (БНК), канферэнцыяй БНК, Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групай і Віленскім к-там Беларускай сацыялістычнай грамады (вер. 1917), а таксама Беларускай канферэнцыяй 1918 у Вільні. Палажэнні гэтай праграмы спрабаваў ажыццявіць урад Беларускай Народнай Рэспублікі.