электрамагнітнае і карпускулярнае выпрамяненне. Узнікае пры ядз. пераўтварэннях (гл.Радыеактыўнасць), выпрамяненні Сонца (сонечная радыяцыя), астрафіз. працэсах у Сусвеце (касмічныя прамяні). Пашырана разуменне Р. як радыеактыўнага — іанізавальнага выпрамянення, калі ўзаемадзеянне патокаў элементарных часціц ці эл.-магн. квантаў з пэўным асяроддзем вядзе да іанізацыі яго атамаў і малекул. Характарызуецца дозамі выпрамянення, вымяраецца дазіметрычнымі прыладамі. Уплывае на жывыя арганізмы (гл.Біялагічнае дзеянне іанізавальных выпрамяненняў), выкарыстоўваецца для кансерватыўнага лячэння злаякасных пухлін і інш. (гл.Прамянёвая тэрапія). Пра небяспеку радыяцыйнага забруджвання біясферы і метады барацьбы з непажаданымі наступствамі Р. гл. ў арт.Радыяцыйная бяспека, Радыяцыйная экалогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭВУЭ́ЛЬТАС (Revueltas) Сільвестрэ (31.12.1899, г. Сант’яга-Папаск’яра, Мексіка —5.10.1940),
мексіканскі кампазітар, скрыпач, дырыжор. Вучыўся ў Нац. кансерваторыі Мехіка (1913—16), у Муз. каледжы Чыкага (1918—20, 1922—24). З 1928 дырыжор Сімф. аркестра ў Мехіка (пазней Нац.сімф. аркестр). Яго творчасці ўласцівы глыбокае разуменненац. характару, зварот да традыц.мекс. тэм і сюжэтаў, дэмакр. накіраванасць. Сярод твораў: балет «Гуляка-апалонік» (1935); сімф. паэмы для арк., у т. л. «Вулічныя скрыжаванні» (1930), «Дарогі» (1934), «Сенсенмайя» (1938); творы для камернага арк., у т. л. «У гонар Гарсія Лоркі» (1936); 4 стр. квартэты (1930—32), песні, музыка да кінафільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
appreciation[əˌpri:ʃiˈeɪʃn]n.
1. (высо́кая) ацэ́нка (чаго-н.)
2.разуме́нне (чаго-н.)
3.fml рэцэ́нзія (асабліва станоўчая); стано́ўчы во́дгук
4.finance рост ва́ртасці; павышэ́нне цаны́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ErfássungIf -
1) разуме́нне, спасціжэ́нне
2) ахо́п, улі́к;
~ des Bedárfs улі́к по́пыту
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
асо́бнасць, ‑і, ж.
1. Адметнасць, асаблівасць чаго-н; своеасаблівасць. У памяці чытача затрымалася колькі новых імён і ясней адзначыліся асобнасці літаратурных твораў цікавейшых папярэднікаў пісьменнікаў.Багдановіч.
2. Самастойнасць, адасобленасць. Асобнасць [пісьмовай мовы Вялікага княства Літоўскага] ад царкоўнаславянскай, старарускай і рускай літаратурнай моў у сённяшнім разуменне гэтага слова відочная.Чамярыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэліге́нтнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць інтэлігентнага (у 2, 3 знач.). Сапраўдная інтэлігентнасць у яе лепшым разуменне, высокая культура ў вялікай ступені ўласцівы Шэмету як кіраўніку.Бугаёў.// Далікатнасць у абыходжанні. [Іра] рашуча адхіліла маё замілаванне і зноў сказала: — Ты, як той мядзведзь. Няма ў цябе інтэлігентнасці.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АКІСЛЕ́ННЕў хіміі,
працэс злучэння якога-н. рэчыва з кіслародам; хімічная рэакцыя, пры якой адбываецца адыманне электронаў ад атамаў, пераразмеркаванне электроннай шчыльнасці паміж атамамі (гл.Акісленне-аднаўленне). Ступень акіслення не заўсёды адпавядае валентнасці атама і можа быць адмоўнай або дадатнай велічынёй. Сярод працэсаў акіслення вылучаюцца: акісленне арган. злучэнняў, у т. л. нафтапрадуктаў, акісленне металаў і акісленне біялагічнае. Сучаснае разуменне механізма акіслення арган. злучэнняў засн. на пераксіднай тэорыі, паводле якой з кіслародам рэагуюць злучэнні, што папярэдне перайшлі ў актыўны стан (гл.Пераксіды арганічныя). Пачатковая стадыя акіслення — ланцуговая хімічная рэакцыя. Актыўныя акісляльнікі — кісларод O2, азон O3, пераксід вадароду H2O2, хлор Cl2, фтор F2, перманганат калію KMnO4 і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМЕ́НЦЬЕВА Людміла Сяргееўна (н. 4.5.1938, с. Чарноўскія Копі Чыцінскай вобл., Расія),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1978). Скончыла студыю пры Бел. т-ры імя Я.Купалы (1959). Працавала ў Брэсцкім абл.драм. т-ры (да 1963), Т-ры Паўн. флоту (1963—68). З 1968 у Гродзенскім абл.драм. т-ры. Характарная актрыса. Яе творчай манеры ўласцівы тонкае разуменне характару, глыбокае пранікненне ў яго сутнасць, выразны сцэн. малюнак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗНАК,
матэрыяльны, пачуццёва ўспрымальны прадмет (з’ява, дзеянне), які выступае як прадстаўнік іншага прадмета, уласцівасці або адносін і выкарыстоўваецца для фіксавання, захоўвання, перапрацоўкі і перадачы інфармацыі. Адрозніваюць З. моўныя і нямоўныя (апошнія падзяляюцца на З.-копіі, З.-прыкметы, З.-сімвалы). Выконваюць гнасеалагічную (абазначае думку) і камунікатыўную (служыць сродкам зносін) функцыі. Разуменне З. немагчыма без высвятлення яго значэння: прадметнага, сэнсавага або экспрэсіўнага.
Гнасеалагічныя функцыі З. разглядалі ант. філосафы (Платон, Арыстоцель, стоікі), мысліцелі 17—18 ст. (Дж.Лок, Г.Лейбніц, Э.Кандыльяк). У 19 ст. новае ў даследаванні З. ўнеслі лінгвістыка і матэм. логіка. У 20 ст. склалася асобная навука пра З. — семіётыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ДРАСЦЬ,
вышэйшы духоўны патэнцыял чалавека, які сінтэзуе многія віды пазнання і актыўныя адносіны чалавека да свету. Летазлічэнне духоўнай культуры кожнага народа пачынаецца з першых мудрацоў, дзякуючы якім якасць мыслення становіцца адным з найважнейшых паказчыкаў грамадскага прагрэсу. Вобраз мудрага чалавека — носьбіта ісціны, эталона жыццёвых паводзін — заўсёды разглядаўся як зямное ўвасабленне філас. ісціны. У хрысціянстве разуменне М. ўзнікае разам з ідэяй асабістага выратавання і грамадскага ўдасканалення: мудрэц — пераўтваральнік і настаўнік жыцця. Этычны сэнс М. ў тым, што нар. свядомасць захоўвае слова «мудры» для абазначэння таго, хто спалучае ў сабе любоў і праўду, пракладвае шлях да міру і згоды, нясе людзям дабро і справядлівасць.