Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
руйнава́цца, ‑нуецца; незак.
1. Ператварацца ў руіны; разбурацца. Ляцелі пад адхон цягнікі, руйнаваліся масты...Мележ.Пабудаваны менш чым паўтара века назад, .. [гродзенскі замак], нягледзячы на гэта, заняпаў і не толькі стаў рабіцца лядаш[ч]ым, але сям-там пачаў і руйнавацца.Караткевіч.// Ліквідавацца, знішчацца. Ірваліся кайданы іслама, руйнаваліся спрадвечныя законы шарыята.«Работніца і сялянка».У пагоні за кавалкам хлеба руйнуецца душа, годнасць чалавека...Пестрак.
2.Зал.да руйнаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.да спусціць.
•••
Не спускаць вока (вачэй)зкаго-чаго — а) глядзець не адрываючыся; б) сачыць за кім‑, чым‑н. Свідзінскаму было сказана: не спускай вачэй з гэтай пары.«Работніца і сялянка».
Не спускацькаго-штоз вока (вачэй) — сачыць за кім‑, чым‑н. неадрыўна.
Не спускаць з рук — падоўгу трымаць на руках.
Не спускаць з языка — пастаянна гаварыць пра каго‑, што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Хутка і мітусліва рухацца, перамяшчацца ў розных напрамках. Ашалелы ад страху статак гайсаў па лужку.«Работніца і сялянка».Дзятва гойсала, кугікала і круцілася ля вогнішча.Каваль.// Раз’язджаць, бегаць у пошуках каго‑, чаго‑н. Гендарсан гайсаў на сваёй кабыле па вёсках, шукаў работніц капаць бульбу.Чарнышэвіч.// Хадзіць, бегаць дзе папала без пэўнай мэты. Ты ж тут не гойсай па вуліцы, а вучыся добра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спалуча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да спалучыцца.
2. Гарманіраваць, адпавядаць адно другому. Як прыгожа спалучаюцца колеры.«Работніца і сялянка».Гляджу, як ільны на прасторах сінеюць, Як неба блакіт спалучаецца з полем.Хведаровіч.
3. Уступаць у сувязь, уваходзіць у спалучэнне. З колькаснымі лічэбнікамі два, тры, чатыры і г. д. зборныя назоўнікі не спалучаюцца.Граматыка.
4. Мець сувязь, служыць працягам адно другога; злучацца. Крама Раманюка спалучалася з пакоямі цесцевага дома.Карпюк.
5.Зал.да спалучаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэмпера́мент, ‑у, М ‑нце, м.
1. Характарыстыка індывіда з боку дынамічных асаблівасцей яго псіхічнай дзейнасці (тэмпу, рытму, інтэнсіўнасці псіхічных працэсаў), якія ўтвараюць пэўны псіхалагічны тып. Флегматычны тэмперамент. Халерычны тэмперамент.//зазначэннем. Тое, што вылучае людзей пэўнага занятку, прызвання. Акцёрскі тэмперамент. Паэтычны тэмперамент. □ Асабліва пачаў нарастаць публіцыстычны тэмперамент паэта [М. Багдановіча] ў 1914–1915 гадах.Лойка.
2. Жыццёвая энергія, здольнасць да ўнутранага ўздыму, страснасць. Палымяны тэмперамент [Ржэцкай] захапляў нас [студэнтаў].«Работніца і сялянка».
•••
З тэмпераментам — жыва, хутка, азартна (рабіць што‑н.).
[Ад лац. temperamentum — належныя суадносіны частак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тытані́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тытана 1; вызначаецца велізарнай фізічнай або маральнай сілай, розумам, талентам. Тытанічны герой «Адвечнай песні», Мужык.., стаў для Купалы чымсьці накшталт маральнага крэдытора.Бярозкін.
2. Уласцівы тытану 1; вялікі па сіле, размаху; грандыёзны. Нельга не здзіўляцца яго [А.Я. Багдановіча] сапраўды тытанічнай працаздольнасці.«Полымя».Ул.І. Ленін вёў у Кракаве тытанічную рэвалюцыйную работу.«Работніца і сялянка».З кожным годам усё больш велічна і неадхільна паўстае ў вачах сучаснікаў тытанічны подзвіг народа, які зламаў хрыбет шалёным звяругам.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазба́віць, ‑збаўлю, ‑збавіш, ‑збавіць; зак.
1.каго-чаго. Адняць што‑н., пакінуць без чаго‑н. Пазбавіць маёмасці. Пазбавіць волі. Пазбавіць увагі. □ За прагрэсіўную дзейнасць.. [бацьку Крупскай] аддалі пад суд і пазбавілі права займаць дзяржаўныя пасады.«Работніца і сялянка».Новая хваля сораму прыліла да .. стомленага, бледнага твару [Крысціны], пазбавіла яе мовы.Васілевіч.
2.адкаго-чаго і чаго. Вызваліць ад чаго‑н.; даць магчымасць не рабіць чаго‑н. Пазбавіць ад эксплуатацыі. Пазбавіць ад клопатаў. □ Мы маладзеем разам з усёй нашай краінай, бо наша сапраўднасць пазбавіла нас нашай нацыянальнай абмежаванасці, вывела на шырокі гасцінец сусветнай культуры.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыслу́га, ‑і, ДМ ‑слузе, ж.
1. Служанка, хатняя работніца. [Эрне] ўсё роўна: сталасць прыйшла без мінулага, а цяперашняе — без ніякай будучыні, і ёй што — так ужо і жыць прыслугай.Ракітны.
2.зб. Слугі. У генерала было некалькі чалавек прыслугі.Карпюк.
3.зб. Работнікі, якія абслугоўваюць чыгуначны састаў, параход, самалёт і пад. На самалёце не было прыслугі і не было нават радыёстанцыі: пасажырам гарантаваўся бяспечны пералёт.Шамякін.
4.зб. Каманда, якая абслугоўвае гармату, мінамёт. Чахол са ствала зняты. Прыслуга стаяла на сваіх месцах, іменна так, як належала па статуту. Нават Макоўчык быў гатовы: прыгнуўшы галаву, трымаў у .. руках працягнуты да зараджаючага снарад.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)