ахвярава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак.

1. каго-што. Прынесці (прыносіць) у дар, бязвыплатна зрабіць (рабіць) уклады куды-н.

А. грошы.

2. кім-чым. Не пашкадаваць (не шкадаваць) каго-, чаго-н., адмовіцца (адмаўляцца) ад каго-, чаго-н.

А. здароўем.

А. ферзя.

|| незак. таксама ахвяро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ахвярава́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задаво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -во́ль; -лены; зак.

1. каго-што. Выканаць чые-н. патрабаванні, пажаданні і пад.

З. попыт спажыўцоў.

З. просьбу.

2. што. Заспакоіць, наталіць.

З. смагу.

З. апетыт.

3. каго (што). Даць, прынесці каму-н. задавальненне.

Яго адказ мяне цалкам задаволіў.

|| незак. задавальня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. задавальне́нне, -я, н. і задаво́ленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замару́дзіць, -у́джу, -у́дзіш, -у́дзіць; -у́джаны; зак.

1. што. Зрабіць больш павольным, марудным.

З. крок.

2. што. Маруднымі дзеяннямі затрымаць што-н., з’яўленне чаго-н.

Надта з. выкананне пастановы.

3. без дап., з інф. або з чым. Затрымацца, прыпазніцца.

Знаёмы не замарудзіў прынесці кнігу.

З. з адказам на пісьмо.

|| незак. замару́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПРЫМУСО́ВЫЯ МЕ́РЫ ВЫХАВА́ЎЧАГА ХАРА́КТАРУ ў крымінальным праве,

меры, якія прымяняюцца ў адносінах да непаўналетняга, які ўчыніў злачынства, што не ўяўляе вял. грамадскай небяспекі, або ўчыніў упершыню менш цяжкае злачынства. Паводле крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь замест прымянення крымін. пакарання суд можа пастанавіць абвінаваўчы прыгавор і назначыць такой асобе меры: перасцярогу (тлумачэнне непаўналетняму вынікаў паўторнага ўчынення злачынстваў, прадугледжаных законам); ускладанне абавязацельства публічна ў інш. форме, якую вызначыць суд, прынесці прабачэнне пацярпеламу; ускладанне на непаўналетняга абавязацельства ў наступным пакрыць сваімі сродкамі або працай нанесеныя ім страты; абмежаванне свабоды вольнага часу на пэўны тэрмін (забарона наведвання пэўных месц, абмежаванне знаходжання па-за домам у пэўныя часы сутак, абавязковая яўка для рэгістрацыі ў орган, які кантралюе яго паводзіны); змяшчэнне на тэрмін да 2 гадоў у спец. навуч.-выхаваўчую або лячэбна-выхаваўчую ўстанову. У выпадку злоснага ўхілення непаўналетняга ад выканання гэтых мер суд можа замяніць прызначаную меру на больш строгую.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 13, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Entschldigung f -, -en выбачэ́нне, апраўда́нне;

um ~ btten* прасі́ць прабачэ́ння;

ine ~ vrbringen* прыне́сці (свае́) прабачэ́нні

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

же́ртва в разн. знач. ахвя́ра, -ры ж.;

принести́ в же́ртву прыне́сці ў ахвя́ру (ахвярава́ць кім, чым);

пасть же́ртвой (чего) па́сці ахвя́рай (чаго);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

примча́ть сов.

1. разг. (привезти, принести что-л. очень быстро) прымча́ць; (привезти — ещё) прыве́зці; (принести — ещё) прыне́сці;

2. прост. прымча́ць; см. примча́ться;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перашкода ’тое, што перагароджвае шлях, затрымлівае рух, перапыняе якое-небудзь дзеянне’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Шат., Касп.), перашкодзіць (Шпіл., ТСБМ), перашкадза́ць (відаць, пад уплывам польск. przeszkadzać ’тс’), перашкажа́ць (Яруш., Нас.), пірашкаджа́ць ’рабіць турботы’ (Варл.), перэшко́дзіцьпрынесці вялікую шкоду’ (Растарг.), пірашкодзіць ’пашкодзіць выканаць нейкую работу’ (Варл.). Да пера- і шкода (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папрыно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.

Прынесці ўсё, многае або ўсіх, многіх. Каб сабраць гэты сход, сюды папрыносілі крэслы з канторы, перацягнулі канапу. Скрыган. Я папрыносіў усім кацялкі з фарбай, раздаў пэндзлі, расказаў і паказаў, як трэба набіраць фарбу. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nchbringen* vt

1) прыне́сці пазне́й [дадатко́ва])

2) (j-m) прыно́сіць усле́д (што-н. за кім-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)