2. Злёгку пашкодзіць марозам; абмарозіць. Прымарозіць пальцы на назе. □ — Пуп .. [цяля] прымарозіла, як яшчэ пад каравай было.Ермаловіч.
3.безас. Падмарозіць (пра надыход маразоў, холаду). На дварэ добра прымарозіла. У паветры кружыліся сняжынкі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыбо́й ’прабой (у дзвярах)’ (паст., Сл. ПЗБ), прыбо́ј, прыбо́јник ’металічная дужка, убітая ў дзверы, якая служыць для навешвання замка’ (Шушк.), прыбуой ’тое, на чым вешаюць замок’ (беласт., Ніва, 1979, 30 вер.). Да прабой (гл.), але, як і тут, цалкам верагодны ўплыў семантыкі дзеяслова прыбі́ць ’прымацаваць’, да біць (гл.); аналагічнае рус.дыял.прибо́й ’дзвярны запор, засаўка’, укр.при́бо́й, прибо́єц ’прабой’, параўн. балг.дыял.прибо̀й ’калок для прывязвання жывёлы’.
2.Прымацаваць дзе‑н., у якім‑н. месцы, прывязаць да чаго‑н. Гаспадар прыпяў Дзіка [сабаку] на самую кароткую прывязь, а сам стаіўся за вуглом.Сабаленка.
3. Зачыніць або запяць што‑н. часова або няпоўнасцю. Прыпяць акно занавескай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падвары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак.
1.што. Разм. Паварыць яшчэ нямнога, дадаткова. Падварыць суп.
2.чаго. Разм. Зварыць у дадатак да таго, што было ўжо зварана. Падварыць бульбы.
3.што. Зваркай прымацаваць; прыварыць. Падварыць планку. □ Яго [каваля] ўсе ведаюць, у кожнага да яго патрэба ёсць — то сказаць нешта, то серп назубіць, то сякеру падварыць.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкало́ць, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак.
1.што. Прымацаваць што‑н. да чаго‑н. укалоўшы або пры дапамозе шпількі, іголкі і пад. Прыкалоць кветку да валасоў. □ Пасля [салдат] зняў з сваёй пілоткі зорачку, прыкалоў яе хлопцу на кашулю.Гамолка.
2.каго. Забіць або дабіць чым‑н. колючым; закалоць. Прыкалоць кабана. □ Валька, загнаўшы .. [фашыста] ў тупік, прыкалоў штыком.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наса́джваць, насадзі́ць
1. (расліныі г. д.) (án)pflánzen vt;
2. (прымацаваць) áufsetzen vt; beféstigen vt;
наса́джваць чарвяка́ на кручо́к den Wurm am Ángelhaken beféstigen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прыкле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.
Прымацаваць клеем або чым‑н. клейкім. Прыклеіць плакат. Прыклеіць аб’яву. □ Бараду прыклеіў, Зноў парык надзеў.Бядуля.//перан. Замацаваць за кім‑н. (прозвішча, мянушку). Аксану ўсе Міленькай звалі, а мяне Насацікам. Чаму Міленькая — зразумела, а Насаціка мне прыклеілі з прычыны непамернага майго носа.Пянкрат.З Веньямінам Мудрык лічыцца, бо яму мянушкі не прыклеіў.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпая́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
1.Прымацаваць, прырабіць паяннем. — Добрыя жарты... Абарвецца які правадок, чым цяпер яго прыпаяеш?..Паслядовіч.Там [на заводзе] на вашых вачах збяруць І матор, і сярэбраны радыятар, Да яго па малому зубру Прыпаяюць старанна дзяўчаты.Панчанка.
2.перан.Разм. Прызначыць якое‑н. пакаранне. Перад вайной Аркашку прыпаялі моцна — дзесяць гадоў за калектыўны крадзеж.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ушы́ць, ушыю, ушыеш, ушые; зак., што.
1. Прышыць, прымацаваць. Залатала матка.. [Міхасёву] сярмягу, ушыла гузікі.Колас.// Прышыць, зашыць што‑н. унутр, устаўляючы ў што‑н. Яшчэ днём у мяшок з толам ушылі гранату «лімонку», да канца яе прывязалі сто метраў кабелю.Карпюк.
2. Паменшыць памеры чаго‑н., забраўшы лішняе ў швы. Пілотка была вялікая, і яе ўшылі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)