прымацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак., каго-што да каго-чаго.

1. Трывала прырабіць.

П. канькі да чаравікаў.

2. Аддаць, перадаць у чыё-н. распараджэнне (для абслугоўвання і пад.).

П. правадніка да турыстаў.

П. да паліклінікі.

|| незак. прымацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. прымацава́цца, -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся (да 2 знач.); незак. прымацо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. прымацо́ўванне, -я, н.

|| наз. прымацава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымацава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прымацу́ю прымацу́ем
2-я ас. прымацу́еш прымацу́еце
3-я ас. прымацу́е прымацу́юць
Прошлы час
м. прымацава́ў прымацава́лі
ж. прымацава́ла
н. прымацава́ла
Загадны лад
2-я ас. прымацу́й прымацу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прымацава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прымацава́ць сов., в разн. знач. прикрепи́ть;

п. аб’я́ву кно́пкамі — прикрепи́ть объявле́ние кно́пками;

п. адстаю́чага ву́чня да мо́цнага — прикрепи́ть отстаю́щего ученика́ к си́льному

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., каго-што.

1. Моцна, трывала далучыць, прырабіць да чаго‑н. Прымацаваць канькі да чаравіках. □ Канькоў прымацаваў шпагат да рамы, павесіў партрэт на сцяну. Асіпенка. Віктар прымерваецца, дзе б лацвей прымацаваць антэну для тэлевізара Самахвалавай. Даніленка.

2. Ускласці на каго‑н. якія‑н. абавязкі; перадаць у чыё‑н. распараджэнне, пад чыю‑н. апеку. Цяпер .. [Тані] вельмі хацелася, каб гэтага Разумоўскага прымацавалі да свінафермы. Лупсякоў. Да яе [Чарнецкай] звяна.. прымацавалі два кані. Паслядовіч. Тут жа піянеры вырашылі прымацаваць да Сухапарава больш моцнага па рускай мове Валерыя. Шыловіч.

3. Узяць на ўлік, зарэгістраваць дзе‑н. Прымацаваць новага супрацоўніка да прафсаюзнай арганізацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрымацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Прымацаваць што-н. у многіх месцах, прымацаваць усё, многае.

П. табліцы да дошкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засядла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго.

Прымацаваць сядло на спіну каню.

З. стаенніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымацава́ны в разн. знач. прикреплённый; см. прымацава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папрыкру́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Прыкруціць, прымацаваць усё, многае.

П. клямкі да дзвярэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымацава́нне ср., в разн. знач. прикрепле́ние; см. прымацава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымацо́ўваць несов., в разн. знач. прикрепля́ть; см. прымацава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)