адно з узбр. выступленняў на апошнім этапе Рэвалюцыі 1848—49 у Германіі ў абарону імперскай канстытуцыі, прынятай 27.3.1849 Франкфурцкім парламентам. Адбылося 3—9.5.1849 у г. Дрэздэн як рэакцыя гараджан на адмову саксонскага караля Фрыдрыха Аўгуста прызнаць канстытуцыю. Каля 12 тыс. паўстанцаў (рабочыя, муніцыпальная гвардыя і інш., у т. л. кампазітар Р.Вагнер) пад кіраўніцтвам левых радыкалаў С.Чырнера, С.Борна і рас. эмігранта М.А.Бакуніна ўзялі штурмам цэйхгаўз і стварылі барыкады ў старой ч. горада. Ліквідавана вял. сіламі саксонскіх войск з дапамогай прускіх часцей; многія ўдзельнікі паўстання былі прыгавораны ваен. судамі да пакарання смерцю (пазней памілаваны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭНДЗІ́Н Г’ЯТСО́, Далай-лама 14-ы (н. 6.7.1935, в. Амдо, прав. Цынхай, Кітай), духоўны кіраўнік будыстаў-ламаістаў. У 1940 абвешчаны перараджэннем (рэінкарнацыяй) Далай-ламы 13-га. У 1950 афіцыйна прыняў сан далай-ламы і стаў духоўным і свецкім правіцелем Тыбета. Пасля ўступлення кіт. войск у Тыбет вымушаны ў 1951 прызнаць суверэнітэт Кітая над Тыбетам У 1954—59 дэп. Усекіт. сходу нар. прадстаўнікоў, адначасова ў 1955—59 — старшыня падрыхтоўчага к-та па стварэнні Тыбецкага аўт. раёна. Пасля паўстання 1959 у Тыбеце эмігрыраваў у Індыю, дзе пасяліўся ў в. Дхарамсала. Выступае за незалежнасць Тыбета, але падтрымлівае выключна мірныя сродкі барацьбы. Нобелеўская прэмія міру 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
непрыма́нне, ‑я, н.
Немагчымасць або нежаданне прыняць, прызнаць што‑н., пагадзіцца з чым‑н. (пра думкі, погляды, прынцыпы і пад.). Герой яго [Марціновіча] апавяданняў — чалавек шчодрай душы, унутрана багаты, высакародны, паслядоўны ў сваім непрыманні мяшчанскай маралі і філасофіі эгаізму.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
verdict[ˈvɜ:dɪkt]n.
1.law верды́кт, рашэ́нне прыся́жных;
bring in a verdict of guilty/not guiltyпрызна́ць вінава́тым/невінава́тым
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ЗІЛО́ТЫ,
палітычная групоўка ў г. Фесалонікі (Візантыя) у 1340-я г. Узнікла ў перыяд барацьбы паміж канстанцінопальскім урадам Аляксея Апакаўка (праводзіў цэнтралізатарскую палітыку) і правінцыяльнай знаццю на чале з Іаанам Кантакузінам. У склад З., якія былі на баку ўрада, уваходзілі сталічнае чыноўніцтва, купцы і заможныя рамеснікі, іх падтрымлівалі нар. масы. У 1342 яны паўсталі супраць мясц. знаці і захапілі ўладу ў горадзе. У выніку перавароту і забойства Апакаўка (1345) улада перайшла да феад. знаці, якая вырашыла перадаць горад Кантакузіну. Абураны народ летам 1345 перабіў феад. знаць і горадам зноў авалодалі З. Яны адмовіліся прызнаць уладу Кантакузіна, які ў 1347 пад імем Іаана VI узурпіраваў імператарскі прастол і ў 1349 задушыў рух З. з дапамогаю туркаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́ШСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1618—20,
антыгабсбургскае паўстанне чэш. саслоўяў, якое стала зыходным пунктам Трыццацігадовай вайны 1618—48. Выклікана наступленнем Габсбургаў на паліт. і рэліг. правы Чэхіі, якая захоўвала пэўную незалежнасць у складзе габсбургскай манархіі. Пасля смерці імператара Матыяса чэш. саслоўі адмовіліся прызнаць яго пераемнікам Фердынанда II і выбралі чэш. каралём кіраўніка Пратэстанцкай уніі 1608 Фрыдрыха II Пфальцкага (жн. 1619). Войскі чэш. саслоўяў нанеслі шэраг паражэнняў імперскім войскам, двойчы ў 1619 бралі ў беспаспяховую аблогу Вену. Фердынанд II заключыў ваен. саюз з Каталіцкай лігай 1609, меў падтрымку рым. папы і Іспаніі. У 1620 у вырашальнай бітве каля Белай Гарычэш. войскі разбіты. 27 кіраўнікоў паўстання пакараны смерцю. У Чэхіі на 300 гадоў усталявалася неабмежаваная ўлада аўстр. Габсбургаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Прысво́іць ’зрабіць сваёй уласнасцю што-небудзь чужое’ (ТСБМ), прысво́іцца ’асвойтацца, прывыкнуць’ (ТС), прысво́йчыць ’прыручыць; прысвоіць’ (Шат.). Рус.присво́ить ’прысвоіць’, укр.присвоїти ’прысвоіць; прыняць у сваю кампанію, у сваё кола, прызнаць за свайго’, польск.przyswoić ’прысвоіць’, чэш.přisvojiti, славац.prisvojiť. Гл. асво́іць, свой.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
oczyścić
зак.
1. ачысціць; пачысціць;
2.перан. апраўдаць; прызнаць невінаватым
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
bankrut
м. банкрут;
uznać kogo za ~a — прызнацькаго банкрутам
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)