Лама́чча, лама́(ч)чо, ламаччо́, лома́(ч)чэ, лама́че, лама́чʼе ’дробнае галлё, сукі, верхаўё, лом’, ’зношаныя драўляныя прылады, што валяюцца як непатрэбныя’, ’дрэва ад разваленых будынкаў’, ’мала прыгодны для будаўніцтва лес’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Янк. 2, Шат., Сержп., Кліх, КЭС, лаг.). Укр.лома́ччя ’палка, сук’. Зборнае да ламака2. Усх.-слав. утварэнне з суф. ‑ьje.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пальмару́жа
(ад пальма + ружа)
травяністая расліна сям. злакавых, пашыраная ў сухіх раёнах Індыі, на Сайшэльскіх і Зондскіх астравах, з якой здабываюць прыгодны для парфумерыі алей.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
уты́ль
(лац. utilis = карысны)
рэчы, якія ўжо не прыгодны для карыстання, але могуць быць сыравінай для вырабу іншых рэчаў (металалом, папера, анучы і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
жэ́рдзе Густы, тонкі, малады лес, прыгодны на жэрдзе (БРС). Тое ж жардзё, жардзяўня́к, жэрднік, жардзёўнік (Слаўг.), крёква (Краснап.), крю́чча, кру́чча (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Пітны́ ’прыгодны для піцця’ (ТСБМ), укр.питни́й, польск.pitny, чэш., славац.pitný, славен.píten, прасл.*pitьnъjь, утворанае ад *piti ’піць’ пры дапамозе суф. ‑ьnъ‑ (< і.-е.‑ĭnŏ), першапачаткова з герундыўным значэннем ’тое, што належыць, трэба піць’, параўн. аналагічнае літ.im̃tinas ’тое, што трэба ўзяць’; магчыма, сюды ж ад’ектыўны ст.-грэч. суфікс ‑σιμός < ‑timos і балт.‑tinos (Трубачоў, Праспект, 72–73).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
універса́льны
(лац. universalis)
1) рознабаковы, усёабдымны (напр. у-ыя здольнасці, у. спецыяліст);
2) прыгодны для многіх мэт, з разнастайным прызначэннем (напр. у. станок, у. магазін).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
го́дны, ‑ая, ‑ае; ‑дзён, ‑дна.
Прыгодны, патрэбны для якіх‑н. мэт. Годны для выкарыстання. □ Рыгору збылося дзесяць год; ён вырас і стаў годзен у пастухі.Гартны.// Варты каго‑, чаго‑н. І сыны адказ трымалі Перад бацькам родным, А стараўся з іх быць кожны Свайго бацькі годным.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прае́зджы, ‑ая, ‑ае.
1. Які праязджае міма, падарожнічае. Кара на .. [старадрэвіне] ўнізе была здзёрта восямі праезджых вазоў.Чорны./узнач.наз.прае́зджы, ‑ага, м.; прае́зджая, ‑ай, ж.Палонныя выйшлі на дарогу, аклікнулі праезджага.М. Ткачоў.
2.Прыгодны, прызначаны для язды. Палявая дарога сапраўды аказалася сухой і праезджаю.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́жы, ‑ая, ‑ае; гож, ‑а.
1. Прыгожы, слаўны. Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы.Колас.
2.Прыгодны для якіх‑н. мэт. Глядзець — прыгожы, ды не гожы.Прымаўка.// Варты чаго‑н. Не той харош, хто тварам прыгож, а той харош, хто на справу гож.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
habitation
[,hæbɪˈteɪʃən]
n.
1) жыльлё, жытло́n., кватэ́ра f.
2) жыльлё, жытло́, пражыва́ньне n.
is this house fit for habitation? — Ці гэ́ты дом прыго́дны для жыльля́?
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)