це́канне, ‑я, н.

Вымаўленне мяккага «ц» на месцы этымалагічна мяккага «т» (ціха, плаціць) і на месцы этымалагічна цвёрдага «т» у пазіцыі перад галоснымі пярэдняга рада (хата — у хаце, хаціна).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дані́на ж., ист., перен. дань;

д. ча́су — дань вре́мени;

адда́ць ~ну — отда́ть дань;

плаці́ць ~ну — плати́ть дань

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цы́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Ліцца маленькімі струменьчыкамі з перапынкамі.

Чуваць, як у даёнку цыркае малако.

2. Пляваць праз зубы.

Ц. слінай.

3. Пра насякомых, птушак: стракатаць.

У траве цыркаюць конікі.

4. перан. Плаціць, даваць што-н. дробнымі порцыямі, патроху.

|| аднакр. цы́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. цы́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АРДЫ́НСКІ ВЫ́ХАД,

даніна з рус. земляў Залатой Ардзе ў час мангола-татарскага панавання 13—15 ст. Збіраўся з усяго насельніцтва, акрамя духавенства. Велічыня пабораў была не пастаянная, а залежала ад «запросаў» хана. Напачатку ардынскі выхад збіралі баскакі, адкупшчыкі-мусульмане. Нар. паўстанні ў рус. княствах (1257, 1259, 1262, 1289) супраць баскакаў прымусілі ханаў перадаць збор даніны рус. князям. Даніна ішла ў Залатую Арду праз вял. князя уладзімірскага. Пасля Кулікоўскай бітвы 1380 ардынскі выхад плацілі нерэгулярна, з 1470-х г. перасталі плаціць зусім.

т. 1, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

beslden vt плаці́ць (каму-н.) зарпла́ту [жа́лаванне]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

znspflichtig a які́ паві́нен плаці́ць пада́ткі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

МЕТЭ́КІ (грэч. metoikos літар. перасяленец, чужаземец),

іншаземцы, якія перасяліліся ў стараж.-грэч. полісы. Сярод М. былі і адпушчаныя на волю рабы. Мелі асабістую свабоду, але былі пазбаўлены паліт. правоў, не маглі выступаць на судзе і не валодалі нерухомасцю. Кожны М. павінен быў мець апекуна — грамадзяніна поліса (прастата), штогод плаціць дзяржаве спец. даніну — метэкіён (мужчына 12, жанчына 6 драхм), несці вайсковую службу. Займаліся пераважна гандлем, рамёствамі, ліхвярствам. Сярод іх былі вельмі багатыя гараджане. У 5—4 ст. да н.э. адыгрывалі важную ролю ў эканоміцы гарадоў.

т. 10, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

tributary

[ˈtrɪbjəteri]

1.

n., pl. -taries

1) прыто́к -у m. (ракі́)

2) краі́на, яка́я пла́ціць дані́ну

2.

adj.

1) прыто́кавы

2) які́ пла́ціць дані́ну

3) які́ дапамага́е (напр. грашы́ма)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

moonlight2 [ˈmu:nlaɪt] v. infmlа́йна) працава́ць у і́ншым ме́сцы, акрамя́ асно́ўнага (і звычайна не плаціць пры гэтым дадатковыя падаткі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

coin1 [kɔɪn] n. мане́та

pay smb. back in his own coin адплаці́ць/плаці́ць каму́-н. той са́май мане́тай

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)