Лямава́ць ’аблямоўваць, акружаць, абводзіць, падшываць’ (Нас.). З польск.lamować ’тс’, якое ад lama ’аблямоўка, абшыўка’ < франц.lame ’бляшка, паясок, пласцінка з золата, срэбра, якія ўжываліся пры вышыванні’ (Слаўскі, 4, 36 і 40).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лі́штва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
1. Накладная планка вакол дзвярнога ці аконнага праёма.
Фігурная л.
2. Металічная накладная пласцінка з шчылінай для ключа на дзвярах, шуфлядах і пад.
3. Тое, што і плінтус.
4. Падгорнутая або нашытая палоска матэрыі для аддзелкі, падрубкі.
|| памянш.лі́штвачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.ліштвяны́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАЛЬМА́РЫ (Teuthida),
атрад галаваногіх малюскаў. 2 падатр., 25 сям., больш як 85 родаў, больш за 300 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах і морах.
Даўж. ад 2 см да 5 м, гіганцкіх К. (Architeuthis) да 18 м; маса больш за 300 кг (зрэдку да 1 т). Цела падоўжанае, верацёнападобнае. На галаве 8 рук і 2 шчупальцы. Вочы вялікія. Шкілет — вузкая рагавая пласцінка. Ёсць радула і чарнільны мяшок. Мелкаводныя К. здольны мяняць афарбоўку, глыбакаводныя — амаль празрыстыя ці аднатонныя. Многія К. маюць органы свячэння. Адкладваюць яйцы. Кормяцца рыбай і беспазваночнымі. Корм кашалотаў і інш. кітападобных, рыб, птушак, ластаногіх. Многія — аб’екты промыслу, сыравіна для фармацэўтычнай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧАДЫ́ЖНІК (Athyrium),
род папарацей сям. аспленіевых. Каля 200 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмеранай зоне Паўн. паўшар’я. На Беларусі па ўсёй тэрыторыі трапляецца К. жаночы, або папараць жаночая (A. filix-femina, нар. назва папарацень). Расце ў сырых цяністых хваёвых, радзей мяшаных лясах, зарасніках хмызняку.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. 40—120 см. Карэнішча тоўстае, кароткае, з рэшткамі старых лісцевых чаранкоў. Лісце шматлікае, каля асновы сабрана ў разыходны пучок. Лісцевая пласцінка ў верхняй ч. двойчы-, у ніжняй тройчыперыстарассечаная. Сорусы падоўжаныя, акруглыя ці выгнутыя з індузіямі, размешчаны ў 1, радзей 2 рады ўздоўж сярэдняй жылкі на ніжнім баку долек ліста. Зарастак наземны, зялёны, двухполы. Лек., дэкар., тэхн. і харч. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пі́шчык, ‑а, м.
1. Дудачка, якой прывабліваюць птушак. У гэты час .. [рабчыкі] добра ідуць на пішчык.Ігнаценка.
2.Спец. Трысняговая пласцінка, якая гучыць у муштуку драўляных духавых музычных інструментаў.
3.Спец. Спецыяльнае прыстасаванне для вымярэння голасу акцёра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГО́ЛУБ (Леў Уладзіміравіч) (29.9.1904, г. Днепрапятроўск, Украіна — 26.5.1994),
бел. кінарэжысёр. Нар.арт. Беларусі (1964). Скончыў Дзярж. тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве (1928). У 1939—79 на кінастудыі «Беларусьфільм». Ствараў маст. фільмы для дзяцей і юнацтва: «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959; прэміі Усесаюзнага кінафестывалю, міжнар. кінафестываляў ў Мар-дэль-Плата, «Залатая пласцінка» і дыплом у Вічэнца), «Анюціна дарога» (1968), «Паланэз Агінскага» (1971; за ўсе тры Дзярж. прэмія Беларусі 1972). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі 1968 за фільмы «Дзяўчынка шукае бацьку», «Анюціна дарога», «Дзеці партызана» (1954, з М.Фігуроўскім), «Міколка-паравоз» (1957) і «Вуліца малодшага сына» (1962). Зняў стужкі «Пушчык едзе ў Прагу» (1965) і «Маленькі сяржант» (1977) (з кінастудыяй «Барандаўфільм», Чэхаславакія). Фільмы Голуба вызначаюцца веданнем дзіцячай псіхалогіі, уменнем раскрыць маст. здольнасці юных выканаўцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
но́гаць, ‑гця; мн. ногці, ‑цяў; м.
Рагавое покрыва, рагавая пласцінка на канцах пальцаў чалавека; пазногаць.
•••
К ногцю, да ногця — знішчыць, забіць. К ногцю б такую погань! — пакрыў апошнія словы чыйсьці густы бас.Машара.
Ні на ногаць — ані, ніколькі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
язычо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.
1.гл. язык.
2. Адростак на заднім краі паднябення ў поласці рота.
3. Невялікі адростак ля асновы ліставой пласцінкі ў злакавых і некаторых іншых раслін (спец.).
4. Рухомая, адным канцом прымацаваная пласцінка ў розных прыстасаваннях.
Я. чаравіка.
Я. замка.
Я. музычнага інструмента.
|| прым.язычко́вы, -ая, -ае (да 2—4 знач.; спец.).
Я. музычны інструмент.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
негаты́ў, ‑тыва, м.
Адбітак на фатаграфічнай пласцінцы (або плёнцы), на якім размеркаванне святла і ценю адваротнае сапраўднаму, а таксама фатаграфічная пласцінка (або плёнка) з такім адбіткам; проціл. пазітыў. Негатывы праяўляюцца, і карта воблачнасці адпаведная, часткі зямнога шара гатова.«Маладосць».
[Ад лац. negativum — адмоўнае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таблі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1.Памянш.да табліца.
2. Дошчачка, пласцінка з надпісам, які ўказвае, абазначае што‑н. Усё меншае і меншае слуп з таблічкай «Рудня», а потым зусім знікае за павароткаю ракі.Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)