bekämpfenvt змага́цца, ве́сці змага́нне (з кім-н, чым-н.); вайск. перамагчы́, падаві́ць;
Híndernisse ~ пераадо́льваць перашко́ды
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Засе́ка ’мацаванне з дрэў’. Рус.за́се́ка, укр.засі́ка, польск.zasieka, zasiek ’тс’, чэш.zaseka, zásek, славац.zásek ’тс’, славен.zasẹ̑ka ’засека’, ’зарубка на дрэве’, серб.-харв.за̏сека, за̑сека ’засека’, балг.засѐка ’тс’, макед.засека ’месца са ссечанымі дрэвамі ў лесе; нагрувашчання дрэвы для перашкоды’. Ст.-рус.засѣка ’абарончае збудаванне з дрэў’ (XVI ст.). Прасл.zasěka бязафіксны назоўнік ад zasěkati, утворанага на базе sek‑ti, гл. сячы, што атрымаў спецыялізаванае значэнне (Шанскі, 2, З, 61).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераба́віць1 ’пераадольваючы цяжкасці, пераправіць каго-небудзь, што-небудзь у іншае месца; перавезці (сена праз раку)’ (ТСБМ, Янк. 3.; навагр., Шн.), сюды ж пераба́ўка ’пераправа, перавоз’ (Гарэц., Яруш.). Да пера- і ба́віць — ба́віцца1 (гл.). Семантыка лексемы найбліжэй да чэш.мар.baviti se ’дарэмна затрымлівацца з-за нейкай перашкоды’ і рус.разан.бавиться ’з цяжкасцю абыходзіцца’ і, магчыма, ст.-слав.бавити ’выратаваць’.
Пераба́віць2 ’прыклікаць, паклікаць’ (навагр., Дзмітр.). Відаць, з прывабіць < ва́ба (гл.).
1. Адолеўшы перашкоды, прайсці, прарвацца праз што‑н. А тут карнікі абклалі так, што нідзе не праткнуцца, толькі вось гэты краёчак балота аставаўся яшчэ не закрыты.Быкаў.
2. Прайсці праз што‑н. наскрозь. Хоць сонца ўзнялося, Па возеры дымна: Туман — нават промню Сюды не праткнуцца.Калачынскі.
3. Быць праткнутым. Папера праткнулася. Мех праткнуўся на цвік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛАРУ́СКІ ФІЛІЯ́Л ПРАМПА́РТЫІ»
(«БФП»),
назва арг-цыі, прыдуманай летам 1931 супрацоўнікамі АДПУБССР для ўзбуджэння крымінальнай справы і правядзення паліт. працэсу над інтэлігентамі ў апараце кіраўніцтва прам-сцю БССР. Стварэнне «БФП» было аднесена да 1926. Паводле абвінаваўчага заключэння, кіраўніком лічыўся А.М.Каплан (кіраўнік прамсекцыі пры Дзяржплане БССР). Ячэйкі арг-цыі «дзейнічалі» ў Дзяржплане БССР, ВСНГБССР, Белбудаб’яднанні, Белметалааб’яднанні, Белскураб’яднанні. Членам «БФП» інкрымінавалася «жаданне перараджэння сав. улады ў бурж дэмакр. рэспубліку», правядзенне мерапрыемстваў, якія «павінны былі перашкаджаць і тармазіць развіццё нар. гаспадаркі, ствараць прарывы і перашкоды». Да крымін. адказнасці прыцягнуты 30 чал., 8 з іх праходзілі і як чл.«Беларускага філіяла Працоўнай сялянскай партыі», што, на думку АДПУ, пацвярджала наяўнасць сувязі паміж «контррэвалюцыянерамі» Беларусі. Акрамя паказанняў сведак і прызнанняў арыштаваных, ніякіх доказаў існавання «БФП» не выяўлена. Паводле пастановы Калегіі АДПУБССР ад 23.7.1931 прыгавораны 10 чал. да 10 гадоў лагераў, астатнія да 5 гадоў лагераў. У жн. 1962 рэабілітаваны 1, у вер. 1989 — астатнія 29 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗААТМАСФЕ́РНАЯ АСТРАНО́МІЯ,
раздзел астраноміі, які даследуе касм. аб’екты пры дапамозе апаратуры, выведзенай за межы зямной атмасферы.
Празрыстасць атмасферы Зямлі абмежавана 2 вузкімі спектральнымі ўчасткамі ў дыяпазонах бачнага святла і радыёхваль. Выпрамяненне інш. частот ад касм. аб’ектаў паглынаецца атмасферай. Значныя перашкоды для наземных назіранняў абумоўлены таксама воблакамі, рухам паветр. мас, запыленасцю, пераламленнем святла на тэрмічных неаднароднасцях і інш. Уплыў атмасферы на назіранні зводзіцца да нуля на вышыні 34 км. П.а. дала магчымасць праводзіць даследаванні ва ўсім дыяпазоне эл.-магн. хваль, у т. л. ў рэнтгенаўскім і гама-дыяпазонах. Атрыманы ультрафіялетавыя спектры многіх зорак, высакаякасныя дэталёвыя фатаграфіі Сонца; у інфрачырв. частцы спектра некаторых халодных зорак выяўлены палосы вады. Даследаванні праводзяцца з дапамогай стратастатаў, ракет, ШСЗ, касм. станцый, а таксама ў абсерваторыях, размешчаных на ШСЗ (напр., з 1990 на арбіце працуе касм. тэлескоп Хабла — рэфлектар з дыяметрам люстэрка 2,4 м; вышыня 600 км над Зямлёй; ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адо́лець, -ею, -ееш, -ее; -ены; зак.
1.каго-што. Перамагчы ў барацьбе, асіліць.
А. ворага.
2.перан., што. Пераадолець якія-н. цяжкасці, перашкоды, справіцца з чым-н., перасіліць у сабе якія-н. пачуцці, жаданні; авалодаць чым-н., засвоіць і пад.
А. курс фізікі.
А. цяжкі экзамен.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго-што. Пра які-н. стан: цалкам ахапіць.