індыйскі мысліцель, рэліг. прапаведнік і грамадскі дзеяч. У юнацтве быў індуісцкім жрацом. Імкнуўся аб’яднаць адвайта-веданту Шанкары з вучэннем Рамануджы. Лічыў, што для адраджэння Індыі і ўсяго чалавецтва неабходна адзіная рэлігія; прапаведаваў духоўную роднасць усіх рэлігій. Асабістая яго рэліг. практыка была звязана з пакланеннем жаночаму боскаму пачатку, цэнтр. персанажу індуісцкага пантэона багіні Калі (Вял. Маці). Паводле Р., гал.патрабаваннерэліг. этыкі — не адмаўленне ад свету, а выкананне сваіх абавязкаў. Значна паўплываў на ідэалогію інд.нац. руху. У сучаснай Індыі Р. прыраўноўваюць да святых — да тых, хто пры жыцці дасягнуў духоўнага вызвалення, набыў пазаасобаснае быццё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Begéhrm, n -s патрабава́нне, жада́нне; по́пыт (nach D – на што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вы́клік, -у, мн. -і, -аў, м.
1.гл. выклікаць.
2.Патрабаванне, запрашэнне з’явіцца куды-н.
З’явіцца па выкліку.
В. у суд.
3. Запрашэнне, прапанова ўдзельнічаць у чым-н.
В. на спаборніцтвы.
В. на дуэль.
4.каму-чаму. Выражанае позіркам, словамі, учынкамі і пад. жаданне ўступіць у барацьбу.
Кінуць в. грамадству (звычайна пра ўчынак, што ідзе ўразрэз з чым-н. агульнапрынятым). У яго словах прагучаў в.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПАСЫ́ЛКА (у традыц. логіцы),
суджэнне, якое служыць асновай для заключэння (вываду) і з’яўляецца неабходнай часткай любога розумазаключэння. П. могуць быць факты або суджэнні пра факты, прынцыпы, аксіёмы, пастулаты і інш., увогуле ўсякія з’явы або выказванні — зыходныя даныя, з якіх непасрэдна ці шляхам разважання можна вылучыць якую-н. новую інфармацыю (П. індукцыі і П. дэдукцыі). У непасрэдным розумазаключэнні вывад робіцца з адной П.; у дэдукцыйным — як правіла, з 2 П. (большая і меншая); у індукцыйным — больш як з 2 П. Асн.патрабаванне да П. — іх ісціннасць. Калі П. ісцінныя і ў працэсе розумазаключэння спалучаны па законах логікі, тады вывад (заключэнне) будзе ісцінным. П. — неабходная ўмова лагічнай аргументацыі або доказу.
Уст. Расфарміраваць. Раскасіраваць полк. □ І калі наш ЦК заўсёды будзе ведаць, колькі ёсць у данай арганізацыі арганізаваных рабочых, з іх думкай ЦК павінен лічыцца і абавязак раскасіраваць мясцовы камітэт па патрабаванне арганізаваных рабочых.Ленін.// Расфарміраваўшы якое‑н. падраздзяленне, размеркаваць асабісты састаў.
[Ад ням. kassieren.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
claim1[kleɪm]n.
1.патрабава́нне; прэтэ́нзія; дамага́нне
2. іск; рэклама́цыя
3. сцвярджэ́нне
4.AmE, AustralE уча́стак, адве́дзены пад распрацо́ўку не́траў
♦
lay claim to smth. дамага́цца чаго́-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
по́пыт, ‑у, М ‑пыце, м.
Патрабаванне на тавар, рабочую сілу; патрэба, неабходнасць у кім‑, чым‑н. А заўтра якраз пятніца, вечарам заходзіць яўрэйскае свята — шабас. У такі час на рыбу надзвычайны попыт.Колас.На кваліфікаваных рабочых тут быў вялікі попыт.Шахавец.
•••
Плацежаздольны попыт — попыт, які вызначаецца колькасцю сродкаў у пакупніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэч, прысл.
1. У напрамку аддалення ад каго‑, чаго‑н., убок ад каго‑, чаго‑н. Да Міколкі падскочыў спешаны коннік, сівы нямецкі вахмістр. Ён выстраліў некалькі разоў у Міколку і потым.. падаўся прэч.Лынькоў.[Каця] павярнулася і, сагнуўшыся, памалу пайшла прэч. Андрэй кінуўся за ёю.Чарнышэвіч.Алесь адламаў пашчапаныя дошкі, адкінуў прэч.Ваданосаў.//узнач.вык. Як патрабаванне адысці, пайсці, адсунуцца і г. д. (пры прапушчаным дзеяслове). [Бацька:] — Прэч дадому, блазнюк! Яшчэ цябе тут не хапала.Бажко.— Ану, прэч ад машыны! — сказаў ён [шафёр], штурхнуўшы Хаму Хаміча, і палез у кабіну.Корбан.
2.узнач.вык. Як патрабаванне або нежаданне пазбавіцца ад каго‑, чаго‑н. Як гром, пранёсся кліч: — Таварышы, прэч цара! — Далоў вайну, — Далоў людское гора!А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імператы́ў
(лац. imperativus = загадны)
1) катэгарычнае патрабаванне, загад (напр. маральны і.);
2) лінгв. загадны лад дзеяслова.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
пажада́нне, ‑я, н.
1. Выказанае словамі жаданне, часцей чаго‑н. добрага, адрасаванае каму‑н. Пажаданне поспеху. □ Для кожнага ў.. [італьянкі] было напагатове слова падзякі ці проста пажаданне ўсяго добрага ў жыцці і працы.Лынькоў.
2. Прапанова, патрабаванне. Выказаць свае пажаданні. □ Адзін за адным .. [наведвальнікі] заходзілі ў кабінет, выкладвалі свае просьбы, меркаванні, пажаданні.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)