возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Страча, за 22 км на ПдЗ ад г.Паставы, каля в. Лодасі. Пл. больш за 1 км², даўж. 1,83 км, найб.шыр. 0,9 км, найб.глыб. 7,5 м, даўж. берагавой лініі 5,6 км. Пл. вадазбору 17,5 км². Схілы катлавіны выш. 2—4 м, разараныя, на Пд да 10 м, пад хмызняком. Берагі месцамі абразійныя, зліваюцца са схіламі, на З сплавінныя. У паўн.-зах. частцы возера востраў пл. 0,8 га. Ложа выслана ілам, уздоўж берагоў пяском. Шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці 10—30 м да глыб. 2,5 м. На ПнЗ злучана пратокай з воз. Саранчаны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРАНЧА́НЫ, Серанчаны,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Страча, за 27 км на ПдЗ ад г.Паставы. Пл. 0,68 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 3,5 м, даўж. берагавой лініі 5,6 км. Пл. вадазбору 45,6 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 2—3 м (на ПдЗ 6—8 м), параслі лесам і хмызняком. Пойма шыр. 5—10 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя, на У участкамі выш. да 0,7 м. Востраў пл. 0,4 га. Дно да глыб. 1 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае. Упадае ручай з воз. Лодасі, выцякае ручай у р. Страча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́ДНА,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Галбіца, за 25 км на У ад г.Паставы. Пл. 0,97 км², даўж. 1,45 км, найб.шыр. 980 м, найб.глыб. 11,6 м, даўж. берагавой лініі больш за 4 км. Пл. вадазбору 8,43 км². Катлавіна эварзійнага тыпу. Схілы выш. 4—6 м, спадзістыя, разараныя. Пойма шыр. 10—20 м, забалочаная, укрыта хмызняком. Берагі нізкія, на ПдЗ сплавінныя, на У і Звыш. 0,5—0,8 м абразійныя, пясчаныя і пясчана-гліністыя, пад хмызняком. Дно лейкападобнай формы, да глыб. 5 м выслана пясчанымі і апясчаненымі адкладамі, глыбей гліністым ілам. Зарастае. Сцёк у р. Заражанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЕ КАМА́ЙСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Камайка (выцякае з возера), за 17 км на ПдЗ ад г.Паставы. Пл. 0,25 км², даўж. 1,05 км, найб.шыр. 360 м, найб.глыб. 22 м, даўж. берагавой лініі каля 2,6 км. Пл. вадазбору 9,8 км². Схілы катлавіны выш. 9—14 м, на З і У 5—6 м, пад лугам і пашай. Берагі нізкія, парослыя хмызняком. У падводнай частцы катлавіны вылучаюцца 4 замкнёныя катлавіны з глыб. 8, 14,9, 18,5 і 22 м. Дно пясчанае, глыбей за 2 м выслана глеямі. 26% паверхні возера занята расліннасцю, шыр. паласы 5—30 м. Злучана пратокай з Малым Камайскім возерам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІЯ ШВА́КШТЫ, Вялікая Швакшта,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Страча, за 22 км на ПдЗ ад г.Паставы. Пл. 9,56 км², даўж. 4,2 км, найб.шыр. 3,4 км, найб.глыб. 5,3 м, даўж. берагавой лініі 13 км. Пл. вадазбору 94,2 км². Схілы катлавіны выш. да 6 м, парослыя хмызняком, на ПнУ пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, на З тарфяністыя і сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж усх. берага да глыб. 2 м пясчанае. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 150 м, харавыя водарасці ўкрываюць дно да глыб. 3,5 м. Упадаюць 5 ручаёў. Злучана пратокай з воз. М. Швакшты. На паўд.-зах. беразе паляўніча-рыбалоўная база.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЛЬТАПЛА́Н (ад дэльта + план),
балансірны планёр з гнуткім (мяккім) крылом трохвугольнай (дэльта- або трапецападобнай) формы. Мае трубчасты каркас (звычайна з дзюралюмінію), тросавыя расцяжкі і нясучую паверхню — крыло (з дакрону або лаўсану). Выкарыстоўваецца ў дэльтапланёрным спорце.
Пілот прывязваецца да Д. рамянямі. Узлёт адбываецца ў выніку разбегу з высокага месца, кіраванне палётам — зменай паставы цела з дапамогай ручкі-трапецыі. Абрыс Д. даў Леанарда да Вінчы, патэнт на Д. атрымаў Ф.Рагала ў 1951 (ЗША). Першыя палёты адбыліся ў канцы 1960 — пач. 1970-х г. у ЗША, Аўстраліі, СССР і інш. Створаны Д. «Славуціч» (Кіеў), «Сокал» (Ленінград), «Масквіч» (Масква) і інш.Найб. зафіксаваная працягласць палёту на Д. 28 гадз, далёкасць — каля 165 км (1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТА́ЎСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў студз. 1974 у г.Паставы Віцебскай вобл., адкрыты ў лютым 1976. Пл. экспазіцыі 155 м², каля 7 тыс. экспанатаў асн. фонду (2001). Мае аддзелы: прыроды, гісторыі Пастаўскага р-на, Вял.Айч. вайны, этнаграфічны. Сярод экспанатаў археал. калекцыі кафлі 15 — пач. 20 ст., скарб талераў і ортаў 17 ст., планы панскіх маёнткаў, матэрыялы пра разгортванне і дзейнасць падполля і партыз. руху на тэр. раёна ў Вял.Айч. вайну, паліт. рэпрэсіі, развіццё нар. гаспадаркі ў пасляваенны час. У этнагр. экспазіцыі куток інтэр’ера сял. хаты, тканыя дываны, вышываныя «сеткі», керамічныя вырабы і інш. Музей праводзіць выстаўкі з асабістых фондаў і калекцый. фондаў інш. музеяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́ТА,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мядзелка, за 7 км на Пд ад г.Паставы. Пл. 0,83 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. каля 1,1 км, найб.глыб. 31 м, даўж. берагавой лініі 5,4 км. Пл. вадазбору 22 км². Катлавіна эварзійнага тыпу. Схілы выш. 20—35 м, пад лесам і хмызняком, у верхняй ч. часткова разараныя. Пойма шыр. 10—15 м, на З да 200 м. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. На Пн залівы. 3 астравы, агульнай пл. 1,6 га. Дно ў прыбярэжнай ч. пясчанае, глыбей гліністае. Зарастае слаба. Упадаюць 3 ручаі, у т. л. з воз. Чэцверць, выцякае ручай у воз. Світка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТА́ЎСКІ КАСЦЁЛ, касцёл Антонія Падуанскага,
помнік архітэктуры неаготыкі ў г.Паставы Віцебскай вобл. Пабудаваны ў 1898—1904 з цэглы арх. А.Гойбелем у цэнтр. частцы горада на правым беразе р. Мядзелка, на тэр. былога францысканскага кляштара, заснаванага ў 1617 на сродкі С. і Г. Сянкевічаў-Бяганскіх. У гады 1-й сусв. вайны моцна пашкоджаны, знішчаны арган, гал. алтар, амбон (абодва готыка). У 1920-я г. адбудаваны. Касцёл — крыжападобны ў плане храм з 5-граннай апсідай. Асн. аб’ём накрыты 2-схільным чарапічным дахам. Шмат’ярусная вежа (выш. каля 100 м) завершана шатровым дахам. Бакавыя фасады прарэзаны высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны ступеньчатымі контрфорсамі. Уваходы аформлены 3 стральчатымі парталамі. У 1988 касцёл адрамантаваны, дзейнічае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́КА ((Sacco) Джузепе) (Юзаф; 1735, г. Верона, Італія — 22.12.1798),
архітэктар, прадстаўнік архітэктуры барока і класіцызму. Працаваў на Беларусі. З 1773 у Гродне, прыдворны архітэктар графа А.Тызенгаўза (1774), гал. архітэктар па буд-ве каралеўскіх мануфактур ВКЛ. Кіраваў буд. школай на Гарадніцы ў Гродне. У Гродне пабудаваў Аўгустоўскую сядзібу (1770-я г.), удзельнічаў у афармленні інтэр’ераў і рэканструкцыі Гродзенскага палаца Тызенгаўза (з арх. Ю.Мёзерам), Гродзенскага Новага замка, езуіцкага касцёла (1773), ратушы (1775, з арх. Фрэйліхам). Сярод інш. пабудоў: Свяцкі палацава-паркавы ансамбль, палац Станіславоўскай сядзібы, Шчорсаўскі палацава-паркавы комплекс (з арх. К.Спампані). Працаваў таксама ў г.Паставы Віцебскай вобл. (1770-я г.), вёсках Ішчална Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. (1776), Добасна Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. (1781). Стварыў праект ратушы ў Вільні (1784, не ажыццёўлены).