bzehren

1. vt мардава́ць; знясі́льваць

2. vi (s) со́хнуць, рабі́цца кво́лым

3. ~, sich му́чыцца, паку́таваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Пе́кліцца ’мітусіцца’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’мучыцца’ (Сцяшк. Сл.), пе́кліць ’мучыць, здзеквацца’ (Сцяшк. Сл.). Да пе́кла (гл.), параўн. аналагічныя ўтварэнні: польск. pieklić się ’рабіць пекла, злавацца, рабіць скандал’, чэш. peklit seпакутаваць, мучыцца; злавацца, крыўдзіцца’, славен. peklẹ́ti, peklíti, peklenẹ́ti ’клапаціцца, трывожыцца; засмучаць’, peklim se ’шалею, напаўняюся лютасцю’, серб.-харв. па̀клити ’намазваць смалою’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Жыць бедна, цярпець гора. Так і гаруе бедны Сцяпан: зямлі мала, сям’я — сем ратоў, кожнага накармі. Чарнышэвіч. Тады перастануць гараваць, як не будзе каму панаваць. Прыказка.

2. Сумаваць, тужыць па чым‑н.; перажываць якое‑н. няшчасце. Пражылі [Марта з Васілём] пяць год, а дзяцей усё не было. Асабліва гаравала па гэтым Марта. Пестрак.

•••

Гора гараваць (нар.-паэт.) — перажываць гора, пакутаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

anguish

[ˈæŋgwiʃ]

1.

n.

му́ка, паку́та f., боль -ю m.

anguish of body and mind — фізы́чныя й мара́льныя паку́ты

2.

v.t.

му́чыць, спрычыня́ць паку́ты

3.

v.i.

паку́таваць, цярпе́ць; му́чыцца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

со́хнуць, -ну, -неш, -не; сох, -хла; -ні; незак.

1. Рабіцца сухім, трацячы вільгаць.

На лузе сохне сена.

У горле сохне (безас.; перасыхае).

2. Вянуць, гінуць (пра расліны).

Пакаёвыя кветкі чамусьці сохнуць.

Трава сохне без дажджу.

3. перан. Худзець (ад хваробы, перажыванняў, цяжкай працы).

Хворы сохне.

4. Пакутаваць ад кахання.

С. па дзяўчыне.

|| зак. вы́сахнуць, -ну, -неш, -не; вы́сах, -хла; -ні (да 1 знач.), засо́хнуць, -ну, -неш, -не; засо́х, -хла; -ні (да 2 знач.) і прасо́хнуць, -ну, -неш, -не; прасо́х, -хла; -ні (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тру́дзіць ‘стамляць, натруджваць рукі, прычыняць боль’ (ТСБМ, Гарэц.), трудзі́ць ‘мучыць, стамляць, турбаваць’ (Ласт.; докш., Бел. дыял. 2), ‘нудзіць, цягнуць на ваніты’ (Брасл. сл.), трудзі́цца ‘цяжка працаваць; пакутаваць’ (Сл. ПЗБ, ТС), ‘мучыцца’ (Гарэц., Бяльк., Барад.), ‘цярпець боль, пакутаваць’ (Варл.), ‘пакутаваць, цяжка хварэць’ (Пан.), ст.-бел. трудити ‘абцяжарваць, таміць’, ‘гнясці, прыносіць боль’, трудитися ‘знемагаць ад працы’, ‘мучыцца’, ‘турбавацца’ (ГСБМ), трудитися под солнцемъ ‘працаваць, пекліцца, гадаваць’ (Альтбаўэр). Параўн. укр. труди́ти ‘стамляць, турбаваць, непакоіць’, рус. труди́ть ‘прыгнятаць, стамляць, мучыць работай; непакоіць; муляць’, польск. trudzić ‘турбаваць, непакоіць, абцяжарваць’, кашуб. truʒëc ‘турбаваць’, чэш. trudit ‘засмучаць, прыгнятаць, мучыць, прымушаць’, серб. тру́дити ‘абцяжарваць, турбаваць’, дыял. ‘раз’ятрываць (рану)’, харв. trúditi ‘ператамляць (частку цела)’, балг. тру́дя се ‘працаваць; імкнуцца’, макед. труди се ‘працаваць, прыкладаць намаганні, старацца’, ст.-слав. троудити ‘турбаваць, непакоіць; пераадольваць, прыкладаць намаганні, цярпець’, троудити сѧ ‘стамляцца, знемагаць’. Прасл. *truditi ‘змушаць да цяжкай працы, напружваць, турбаваць’, дэнамінатыўнае ўтварэнне ад прасл. *trudъ (Борысь, 644), гл. труд1. Сюды ж трудзя́шчы ‘працавіты’ (Жд. 1, ТС, Ян., Сцяшк. Сл.), трудʼа́шчы ‘тс’ (Вруб.) — “неаславянізм” з шырока распаўсюджаным у народнай мове суфіксам (гл. Цыхун, Выбр. пр., 286), трудзя́га ‘працаўнік’ (Мат. Гом., Юрч.) з суф. ‑яга “з экспрэсіяй спачування, захаплення, ці, наадварот, асуджэння” (Сцяцко, Афікс, наз., 130), трудлі́вы, трудзя́ка ‘тс’ (Ян.), трудзі́мы ‘тс’ (ТС), трудалюбі́мы ‘тс’ (Ян.) з рэдкай суфіксацыяй (гл. любім), магчыма, адаптаванае рус. трудолюбивый ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cierpieć

cierpi|eć

незак.

1. хварэць; пакутаваць; мучыцца;

~eć na wiele chorób — пакутаваць ад многіх хвароб;

2. цярпець; трываць;

sprawa nie cierpieć zwłoki — справа не церпіць адкладу;

~eć głód — галадаць;

nie ~ę go — цярпець яго не магу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пеклава́цца ’клапаціцца, даглядаць каго-небудзь’ (валож., Жыв. сл.), ’выконваць цяжкую работу’ (Юрч.), ’гараваць, бедаваць’ (карм., Мат. Гом.), пеклава́нне ’клопаты, цяжкасці’ (Сцяшк. Сл.), ’цяжкая пакутлівая праца’ (Юрч. СНЛ), смал. пеклева́ться, пеклува́ться ’мучыцца, пакутаваць’, укр. пеклува́тися ’клапаціцца, даглядаць’. З польск. piekłować się ’рабіць, ствараць пекла; злавацца’, якое з чэш. peklovati se ’стварыць пекла (сварыцца, страшэнна злавацца)’ < pekliti se ’тс’ < peklo ’пекла’; значэнне ’клапаціцца, даглядаць’ — другаснае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

страда́ть несов.

1. (от чего и без доп.) паку́таваць; (мучиться) му́чыцца;

страда́ть от бо́ли паку́таваць ад бо́лю;

он о́чень страда́л ён ве́льмі паку́таваў (му́чыўся);

страда́ть душо́ю паку́тавацьу́чыцца) душо́ю;

2. (за кого, за что) цярпе́ць (непрые́мнасці), паку́таваць; (переживать) перажыва́ць;

страда́ть за пра́вду цярпе́ць (непрые́мнасці) за пра́ўду;

страда́ть за больно́го дру́га паку́таваць (перажыва́ць) за хво́рага ся́бра;

3. (терпеть ущерб) не́сці стра́ты, цярпе́ць (стра́ты, уро́н, непрые́мнасці);

страда́ть от тесноты́ цярпе́ць (непрые́мнасці) ад цеснаты́;

4. (быть плохим) быць дрэ́нным; мець зага́ны (у чым), быць у заняпа́дзе; кульга́ць; (быть недостаточным) нехапа́ць (каму, чаго), бракава́ць (каму, чаго);

у него́ страда́ет па́мять у яго́ дрэ́нная па́мяць;

у него́ страда́ет орфогра́фия у яго́ дрэ́нная арфагра́фія, у яго́ зага́ны (ён ма́е зага́ны) у арфагра́фіі, у яго́ кульга́е арфагра́фія;

страда́ть ра́зными недоста́тками мець ро́зныя недахо́пы;

5. (болеть) хварэ́ць (на што, чым);

страда́ть головны́ми бо́лями у яго́ ча́ста балі́ць галава́;

6. (тосковать, томиться по ком-, чём-л.) сумава́ць (па кім, па чым, аб кім, аб чым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

laboreren vi (an D) разм.

1) працава́ць (над чым-н.);

an inem Experimnt ~ право́дзіць [рабі́ць] до́след [эксперыме́нт]

2) паку́таваць (на хваробу)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)