Селёзка рэдка ‘рыба чахонь, Pelecus cultratus (L.)’ (Жук.). Maбыць, з рус. селёдка < сельдь ‘селядзец’, паколькі сустракаецца ва ўсходніх раёнах (гом., маг.). Перанос назвы на чахонь адбыўся з прычыны знешняга падабенства.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГЕШТАЛЬТПСІХАЛО́ГІЯ (ад ням. Gestalt форма, цэласнасць + псіхалогія),
кірунак зах. псіхалогіі, які ўзнік у Германіі ў 1-й трэці 20 ст. і прытрымліваўся прынцыпу цэласнасці пры аналізе складаных псіх. працэсаў. Першаснымі, асн. элементамі псіхікі гештальтпсіхалогія лічыць своеасаблівыя цэласныя структуры, вобразы (гештальты), абапіраючыся на ўяўленні аб «гештальтякасці» як уласцівасці цэлага, якое захоўваецца пры змяненні асобных яго частак (напр., мелодыя, што прайграецца ў розных танальнасцях і інш.). Паводле гештальтпсіхалогіі, аналіз частак не можа прывесці да разумення цэлага, паколькі цэлае вызначаецца не сумай, а ўзаемадзеяннем і ўзаемазалежнасцю яго асобных частак. Заснавальнікамі і гал. прадстаўнікамі гештальтпсіхалогіі з’яўляюцца М.Вертгаймер, В.Кёлер, К.Кофка, К.Дункер, К.Левін і інш. Напачатку гештальтпсіхалогія склалася на аснове даследавання зрокавага ўспрымання, потым пашырыла свае ідэі на вывучэнне мыслення, памяці, псіхалогіі развіцця асобы і сац. групы, на даследаванне фіз., фізіял. і нават эканам. праблем. Гештальтпсіхалогія ўнесла ў псіхал. навуку структурны прынцып, а гэта, паводле рас. псіхолага Л.Выгоцкага, «вялікая непахісная заваёва тэарэтычнай думкі».
Літ.:
Коффка К. Основы психического развития: Пер. с нем. М.; Л., 1934;
Вертгеймер М. Продуктивное мышление: Пер. с нем. М., 1987;
Гештальт’94: Сб. материалов Моск. Гештальтин-та за 1994 г. Мн., 1995;
Köhler W. Gestalt-psychology. New York, 1929;
Koffka K. Principles of gestalt psychology. New York, 1935.
Э.С.Дубянецкі.
т. 5, с. 211
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАСЛАВЯНАФІ́ЛЬСТВА,
плынь у рас. філасофіі канца 19 ст., заснаваная на новым тэарэт. абгрунтаванні ідэі славянафілаў аб процілеглым грамадскім развіцці Усходу і Захаду і асобай гіст. ролі славян, асабліва Расіі. Прадстаўнікі Н. (М.Данілеўскі, М.Страхаў, К.Лявонцьеў, У.Салаўёў) выступалі супраць ідэй франц. матэрыялістаў і рас. рэв. дэмакратаў, адмаўлялі прынцыпы дарвінізму, магчымасць развіцця Расіі па шляху еўрап. цывілізацыі, падтрымлівалі рас. самадзяржаўе, абгрунтоўвалі тэзіс пра «асаблівыя пачаткі» рас. гісторыі. Імкнуліся даказаць «богаабранасць Расіі», лічылі яе вольнай ад сац. варожасці і рэвалюцыянізму, сцвярджалі, што толькі моцная царская ўлада і рэліг.-этычны пачатак (праваслаўе) уратуюць краіну ад «згубнага ўплыву гніючага Захаду». Данілеўскі прапанаваў тэорыю адасобленых «культурна-гіст. тыпаў» (цывілізацый), якія развіваюцца на ўзор біял. арганізмаў і праходзяць праз этнагр., племянны (юнацтва), дзярж. (сталасць) і цывілізаваны (старасць, заняпад) перыяды. Якасна новым ён лічыў «славянскі» тып, паколькі Расія ўступіла ў перыяд росквіту, а еўрапейскі тып перажывае перыяд заняпаду, таму славянскае супольніцтва на чале з Расіяй будзе садзейнічаць «усяму высокаму» ў чалавецтве. Прыхільнікам ідэі месіянізму быў і Салаўёў. Лявонцьеў і Страхаў з пазіцый Н. прапагандавалі тэорыю «почвеніцтва», засн. на ідэі збліжэння народа («глебы») і «адукаваных саслоўяў». Ідэі Н. крытыкавалі М.Чарнышэўскі, Дз.Пісараў, М.Салтыкоў-Шчадрын, К.Ціміразеў і інш. прадстаўнікі рэв.-дэмакр. кірунку ў філасофіі.
І.В.Катляроў.
т. 11, с. 260
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ponieważ
таму што; бо;
nie przyjdę, ponieważ nie mam czasu — не прыйду, бо не маю часу;
ponieważ było późno, pojechaliśmy taksówką — паколькі было позна, мы паехалі на таксі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Каса́тка 1 ’вясковая ластаўка’, рус. касатка да каса 1, паколькі ў ластаўкі раздвоены хвост, які нагадвае касіцы (Бернекер, 581; Фасмер, 2, 206).
Каса́тка 2 ’чалавек добрай душы’, рус. касатик, да касатка 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дывано́вы, прыметнік ад дыва́н 1 (БРС). Паколькі само слова дыва́н 1 запазычана з польск. мовы, то можна меркаваць, што і прыметнік дывано́вы, які дакладна адпавядае па значэнню і націску польск. dywanowy, таксама запазычанне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Растро́п ’чартапалох, Carduus L.’ (Нас., Гарэц.), ’дурнап’ян, Datura L.’ (Гарэц., Касп.), параўн. укр. ростро́пша ’мардоўнік, Echinops sphaerocephalus L.’. Магчыма, да трапаць ’біць’ (гл.), паколькі расліна выкарыстоўваецца для магічных дзеянняў (гл. Мяркулава, Очерки, 96).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скурапе́жка ‘кавалак тонкага сала’ (Касп.). Відавочна, ад скарупа (гл.) з метатэзай галосных пад уплывам ску́ра. Паколькі суф. ‑еж‑ утварае назоўнікі ад дзеяслоўных асноў (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 36), трэба дапусціць існаванне дзеяслова *скарупіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ручэ́йнік ’маленькі чарвячок, які будуе вакол сябе домік-трубачку’ (Сл. рэг. лекс.). Звычайна адносяць да ручай, ручэй (гл.). Аднак не выключана сувязь з ручэйка, ручайка (гл.), паколькі можа асацыявацца з навітай на верацяно ніткай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саба́кі ’гульня’ (Бяльк.). Рус. паўн. соба́ка ’палка, якой ганяюць сучку, шар у гульні’, укр. соба́ка ’назва некаторых з гуляючых у гульню пыж’. Да сабака 1, 2, але семантычная матывацыя няясная, паколькі апісанне гульні адсутнічае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)