Зрабіць (рабіць) імклівы напад на пазіцыі праціўніка. [Сцяпанаў] паспеў ужо атакаваць чацвёрку «фокераў», аб якіх папярэджваў наводчык.Алешка./ У спартыўных гульнях. Пешкі белых атакавалі пазіцыю чорнага караля.//перан.Разм. Настойліва і неаднаразова дамагацца чаго‑н. Забыўшыся на свае абавязкі гаспадара,.. [Лявон] атакаваў свайго госця безліччу пытанняў.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адыхо́д, -ду м., в разн. знач. отхо́д;
а. цягніка́ — отхо́д по́езда;
а. часце́й на но́выя пазі́цыі — отхо́д часте́й на но́вые пози́ции;
а. ад тэо́рыі — отхо́д от тео́рии
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
А́НГЛА-ЕГІ́ПЕЦКІ ДАГАВО́Р 1936аб дружбе і саюзе.
Падпісаны 26 жн. ў Лондане. Пашыраў самастойнасць Егіпта ва ўнутр. і знешніх справах: скасоўваўся інстытут англ. саветнікаў пры ўрадзе Егіпта, павялічвалася егіп. армія, Англія абавязвалася падтрымаць хадайніцтва Егіпта аб уступленні ў Лігу Нацый, фармальна спынялася акупацыя Егіпта англ. войскамі. Адначасова дагавор захоўваў асн.ваен.пазіцыі англічан (у зоне Суэцкага канала ёй дазвалялася трымаць да 10 тыс. войска). Дэнансаваны Егіптам у 1951. Англія прызнала яго адмену па Англа-егіпецкім пагадненні 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНЭ́ ((Quesnay) Франсуа) (4.6.1694, г. Мер, Францыя — 16.12.1774),
французскі вучоны-эканаміст, заснавальнік школы фізіякратаў. Д-р медыцыны (1744). Прыдворны ўрач Людовіка XV. К. і яго школа абверглі асн. тэзіс меркантылізму аб узнікненні прыбытку з абарачэння і выводзілі прырост багацця з працэсу вытв-сці. У працы К. «Эканамічная табліца» (1758) упершыню зроблена спроба правесці аналіз грамадскага ўзнаўлення з пазіцыі вызначаных балансавых прапорцый паміж натуральнымі (рэчавамі) і вартаснымі зменамі грамадскага прадукту.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. экономические произведения. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
verschánzen
1.vtвайск. умацо́ўваць, абко́пваць (пазіцыі)
2.~, sich абко́пвацца, рабі́ць сабе́ ако́пы, умацо́ўвацца Verschánzung
f -, -en вайск. ако́пы, умацава́нне; палявы́я ўмацава́нні
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ого́, огого́ ’выказ здзіўлення’ (выклічнік) (ТСБМ, Нас., Бяльк., Янк.). Укр.ого, огого, рус.ого, огого. Паралелі з іншых славянскіх моў ненадзейныя (пар. Слаўскі, 1, 23). Згодна з Праабражэнскім, 2, да а‑а. Рудніцкі, які прыводзіць у якасці паралеляў ст.-грэч. і літ.aá, тлумачыць усходнеславянскія словы як такія, што ўзніклі ў выніку падаўжэння а з прыдыханнем інтэрвакальнай пазіцыі, параўноўвае іх з еге́, ігі́, угу́ (пар. ESSJ SG, 2, 41).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НЭ́РУ (Мацілал) (6.5.1861, Дэлі — 6.2.1931),
дзеяч інд.нац.-вызв. руху. Бацька Дж.Нэру. Скончыў каледж у Алахабадзе. З 1907 адзін з лідэраў Індыйскага нацыянальнага кангрэса (ІНК). Напачатку чл. умеранага крыла ІНК, пасля расстрэлу брыт. войскамі мірнага мітынгу ў Амрытсары (1919) перайшоў на радыкальныя пазіцыі. Разам з М.К.Гандзі ўзначальваў кампаніі грамадз. непадпарадкавання, за што не раз быў арыштаваны брыт. ўладамі. З 1923 адзін з лідэраў свараджысцкай партыі ўнутры ІНК. У 1928 распрацаваў праект канстытуцыі Індыі, які прадугледжваў наданне Індыі статуса дамініёна ў межах Брыт. імперыі.
Баас, палітычная партыя ў Сірыі, Іраку і Ліване. Засн. ў 1947 у Дамаску М.Афлякам і С.Бітарам, у 1954 створана яе іракскае аддзяленне. ПАСА стаяла на пазіцыі стварэння аб’яднанай дзяржавы ўсіх арабаў і пабудовы «араб. сацыялізму». У 1963 у выніку ваен. пераваротаў прыйшла да ўлады ў Сірыі, у 1963 і 1968 — у Іраку. Пасля захопу ўлады ў Сірыі ў 1966 прадстаўнікамі левага крыла ПАСА адбыўся раскол партыі на аўт. (фактычна самастойныя) сірыйскую і іракскую ПАСА.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цвярды́ня, ‑і, ж.
Крэпасць, умацаваныя пазіцыі. Брэсцкая цвярдыня. □ Гэта новая ў гісторыі войнаў перамога ля сцен волжскай цвярдыні, перамога савецкага чалавека над змрочнымі сіламі фашызму.«Полымя».Закончан слаўны наш паход. Цвярдыні ворага — у руінах.Таўлай.//перан. Апора. Тут генія грабніца. Два салдаты Стаяць заўжды на доблесным пасту. За імі Крэмль — людскіх надзей вястун, Цвярдыня міру, вораг войнаў клятых.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕРСА́ЛЬСКА-ВАШЫНГТО́НСКАЯ СІСТЭМА,
сістэма мірнага ўрэгулявання, устаноўленая дзяржавамі-пераможцамі (гал. чынам Вялікабрытаніяй, Францыяй, ЗША і Японіяй) пасля 1-й сусв. вайны. Яе аснову складалі Версальскі мірны дагавор 1919, звязаныя з ім дагаворы з б. саюзнікамі Германіі (гл.Сен-Жэрменскі мірны дагавор 1919, Нейскі мірны дагавор 1919, Трыянонскі мірны дагавор 1920, Сеўрскі мірны дагавор 1920) і пагадненні, заключаныя на Вашынгтонскай канферэнцыі 1921—22.
Падзел свету з пазіцыі сілы паводле Версальска-Вашынгтонскай сістэмы ўзмацніў супярэчнасці паміж буйнымі дзяржавамі. Канчаткова распалася з пачаткам 2-й сусв. вайны.