прытума́нены, ‑ая, ‑ае.

Злёгку зацягнуты смугой, туманам. Сіняя града з чорнай істужкай лесу ўздымалася за лагчынай у далёкай, прытуманенай смугою далечы. Мележ. // перан. Цьмяны, замарочаны, няясны ад чаго‑н. У вачах дзяўчыны свяціліся прытуманеныя трывогай іскаркі радасці. Кулакоўскі. [Сотнікаў] прытуманеным позіркам упёрся ў спіны пярэдніх, чакаючы, што неўзабаве зноў рушаць наперад. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цёмны, -ая, -ае.

1. Пазбаўлены святла, асвятлення.

Ц. пакой.

Цёмная ноч.

У хаце было цёмна (у знач. вык.).

2. Блізкі па колеры да чорнага.

Цёмная хмара.

Цёмныя вочы.

3. перан. Змрочны, пануры, невясёлы.

Цёмныя думкі.

На душы цёмна (у знач. вык.).

4. перан. Неадукаваны, невысокай культуры; адсталы.

Ц. чалавек.

5. перан. Які выклікае недавер, падазроны.

Цёмная асоба.

Цёмныя махінацыі.

Цёмнае мінулае.

6. Незразумелы, няясны, заблытаны.

Цёмнае пытанне.

7. у знач. наз. цёмная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Памяшканне для арыштаваных, карцар (уст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

opaque

[oʊˈpeɪk]

adj.

1) непразры́сты, сьветланепраніка́льны

2) цёмны, ма́тавы

3) няя́сны; ма́ла зразуме́лы, незразуме́лы

4) дурны́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

акрыта́рхі

(ад гр. akritos = няясны + arche = паходжанне)

група выкапнёвых аднаклетачных марскіх водарасцей або іх цыстаў незразумелага паходжання акруглай, эліпсападобнай, шматвугольнай формы з гладкай або зярністай кропкавай паверхняй, часам з вырастамі, вядомая ад пратэразою.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

únklar a няя́сны, незразуме́лы;

im Únklaren sein быць у няве́данні адно́сна чаго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

únscharf a

1) тупы́, незаво́страны

2) няя́сны, недакла́дны

3) халасты́ (пра набой, снарад)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

vague

[veɪg]

adj.

няпэ́ўны, неазна́чаны; няя́сны, невыра́зны

a vague shape — невыра́зная фо́рма

a vague statement — няя́сная зая́ва

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

blurry [ˈblɜ:ri] adj. infml цьмя́ны, невыра́зны, няя́сны, расплы́вісты;

a blurry photograph няя́сная фотака́ртка;

have a blurry vision of smth. няя́сна ба́чыць што-н.; мець цьмя́нае ўяўле́нне аб чым-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нея́сный няя́сны; (неотчётливый) невыра́зны; (непонятный) незразуме́лы; (неопределённый) няпэ́ўны;

нея́сные очерта́ния невыра́зныя (няя́сныя) абры́сы;

нея́сное ме́сто в кни́ге невыра́знае (незразуме́лае) ме́сца ў кні́зе;

нея́сное положе́ние няя́снае (няпэ́ўнае) стано́вішча.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ghostly

[ˈgoʊstli]

adj.

1) як здань; бляды́, бле́дны; цьмя́ны, няя́сны

2) пра ду́хаў

ghostly legends — леге́нды пра ду́хаў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)