Няроўны, шарахаваты. Нягладкая дошка.//перан. Які мае ў сабе пэўныя хібы, заганы; немілагучны (пра вершы, прамовы і пад.). Хоць у Багушэвіча і сустракаюцца часамі нягладкія, неадшліфаваныя вершы, хоць яго некаторыя вершы збіваюцца на сілабічную метрыку, усё ж па паэтычнаму майстэрству ніхто з беларускіх паэтаў XIX ст. не можа зраўняцца з Багушэвічам.Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няро́ўнасцьж.
1. неро́вность; см.няро́ўны1;
2. (впадина или возвышение) неро́вность;
~ці гле́бы — неро́вности по́чвы;
3. (отсутствие равенства) нера́венство ср.;
паліты́чная і эканамі́чная н. — полити́ческое и экономи́ческое нера́венство
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ragged[ˈrægɪd]adj.
1. парва́ны, падра́ны; пано́шаны, зно́шаны
2.няро́ўны, рва́ны; касма́ты;
ragged clouds рва́ныя хма́ры;
a ragged beard касма́тая барада́
3.infml ве́льмі сто́млены
♦
run smb. raggedinfml му́чыць, зму́чваць; мардава́ць каго́-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БЕ́ЛАЕ МО́РА,
унутрымацерыковае мора Паўн. Ледавітага ак., на ПнЗ Еўрапейскай ч. Расіі. Глыбока ўдаецца ў сушу паміж п-вамі Кольскі і Канін. На Пн злучаецца з Баранцавым м. пралівамі Горла і Варонка. Пл. 90 тыс.км². Найб.глыб. 350 м у зах. частцы, усх. больш мелкаводная (30—120 м); сярэдняя глыб. 60 м. Размешчана ў зоне шэльфа. Рэльеф дна няроўны, шмат упадзін і жалабоў, якія чаргуюцца з мелямі і банкамі. Залівы (губы): Кандалакшскі, Анежскі, Дзвінскі, Мязенскі. Вялікія а-вы: Салавецкія, Маржавец, Мудзьюгскі. Берагі моцна парэзаныя, паўн.-зах. высокія і скалістыя, паўд.-ўсх. спадзістыя і нізкія. Упадаюць рэкі: Паўн. Дзвіна, Анега, Мязень, Паной і інш.
Клімат пераходны ад марскога палярнага да кантынентальнага ўмеранага. Т-ра вады на паверхні ад 6 да 15 °C, зімой ніжэй за 1 °C. Салёнасць ад 24‰ на Пд да 34,5‰ на Пн. З ліст. да мая ўкрыта дрэйфуючым (у бухтах суцэльным) лёдам. Існуе пастаянны водаабмен Белага мора з Баранцавым м. Прылівы правільныя паўсутачныя да 10 м (Мязенская губа). Рыбалоўства (селядзец, навага, сітавыя), промысел цюленяў. Беламорска-Балтыйскі канал дае выхад у азёры і рэкі бас. Балтыйскага м. і да Волга-Балтыйскага воднага шляху (да Каспійскага, Азоўскага і Чорнага мораў), суднаходства марскіх каналаў зімой падтрымліваецца ледаколамі. Гал. парты: Архангельск, Анега, Беламорск, Кем, Кандалакша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пульсм.мед., тс.перан. Puls m -es, -e;
слабы́ пульс schwácher Puls;
няро́ўны пульсúngleicher [únregelmäßiger] Puls;
ма́цаць пульс den Puls fühlen;
лічы́ць пульс den Puls zählen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
cock-eyed
[,kɑ:kˈaɪd]
adj.
1) касаво́кі
2) касы́, няро́ўны
3) Sl. дурны́, неразу́мны, абсу́рдны
This is a cock-eyed notion — Гэ́та абсу́рдная, дурна́я ду́мка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
broken1[ˈbrəʊkən]adj.
1. злама́ны; разбі́ты;
get broken злама́цца; разбі́цца
2. асла́блены, падарва́ны (пра здароўе)
3. пару́шаны (пра слова, сон і да т.п.)
4. лама́ны;
He spoke in broken French. Ён гаварыў на ламанай французскай мове.
5.няро́ўны, бугры́сты (пра зямлю)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Нераўну́ючы ’надта падобны, але не можна параўнаць’ (Варл.). Засцерагальны выраз, які адлюстроўвае рэшткі ахоўнай магіі: непажаданае прыроўніванне каго-небудзь ці чаго-небудзь добрага да горшага магло прынесці шкоду першаму. Да ро́ўны ’аднолькавы’, раўня́ць ’параўноўваць’ (гл.), параўн. нероўны ’няроўны, неаднолькавы’ (ТС), нера́ўны ’неаднолькавы’ (Сл. ПЗБ) і пад. Гл. таксама нераўнава́ць ’не приравнивать’, нераўну́ючы (неровнуючи) ’не параўноўваючы, не прымяняючы’: «Неровнуючи часу, говорится в предосторожностях худых последствий от воспоминания о каком-либо несчастном случае: Неровнуючи часу, перегнувся так, да й ўпавъ у калодзезь» (Нас.). Параўн. рус.неровен час ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
змя́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад змяць.
2.узнач.прым. Нягладкі, няроўны, са складкамі, маршчынамі, умяцінамі; мяты. У ненадпісаным канверце ляжала трохрадковая запіска Гэлі і змяты, пажаўцелы ліст.Гартны.
3.узнач.прым. Прыбіты, прытаптаны (пра расліны). Адчуваеш, як пад плашч-палаткай Змяты падымаецца мурог...Аўрамчык.
4.перан.; узнач.прым.Разм. Са слядамі стомленасць змораны, нясвежы (пра твар). Непамыты пасля сну і змяты твар .. [Ракуцькі] быў шэры, і смутак ляжаў на ім.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дро́гкі, ‑ая, ‑ае.
Які трасе або трасецца. Расцёрты ў пальцах лісток пах, як вясковая ралля. Гэта нагадала Свідзерскаму той далёкі час, калі ён з бацькам ездзіў на дрогкай брычцы ў поле.Хомчанка.Усёю пяцярнёю экскаватар у дрогкі кузаў сыпле жаўтазём.Барадулін.// Які выклікае трасенне; няроўны, нягладкі. Цераз колькі хат быў канец даўгой шапятоўскай вуліцы, дзе выходзіла яна дрогкай грэбляй цераз выган у шырокі палявы прастор.Галавач.[У]ецца лясная дарожка, ляскаюць калёсы.. па дрогкай лясной зямлі.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)