Разм. Тое, што і напалам (у 1, 2 і 4 знач.). Наша хата была самай крайняй пры забалочанай лугавіне, якая грэбляй дзяліла вёсачку напал.Вітка.[Стары Салвесь] ніколі не думаў, што гэты водруб давядзецца дзяліць напал.Сабаленка.Направа абсеяныя шнуры: ярыну ўсю пакрывае свірэпка, жыта напал з гірсой і званцом.Купала.
напа́л, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. напаліць.
2. Ступень свячэння напаленага цела. Напал ніці лямпачкі. Напал металу. Белы напал.
3.перан. Стан вялікага ўзбуджэння, хвалявання, напружання. Напал страсцей. □ Такі напал, такая сіла Былі ў пачуццях агнявых.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пло́скі, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае ўпадзін і ўзвышшаў; з роўнай паверхняй. Направа — плоскія ўзгор’і, адзінокія скалы, яры між імі.Самуйлёнак.Наперадзе паказаліся будынкі з плоскімі дахамі, белыя, вясёлыя.Алешка.// Без звычайнай выпукласці, пляскаты. Нядобрая ўсмешка ўсё не сыходзіла з плоскага, пакляванага Міканоравага твару.Мележ.// Не круглы, сплюшчаны. Арцём, адпачыўшы, бярэцца за работу. Аполак у яго ўжо гатовы. Плоскім цяслярным алоўкам ён размячае яго на кавалкі.Ракітны.
2. Пазбаўлены арыгінальнасці; банальны, пошлы. Плоскія жарты. □ Гутарка, зразумела, ідзе не пра той абавязковы, наперад зададзены «казённы» аптымізм «бурапены» ці плоскай і павярхоўнай адналінейнасці.Бугаёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павярну́ць напра́ва nach rechts ábbiegen* [éinbiegen*];
павярну́ць наза́дúmkehren vi (s);
◊
павярну́ць ко́ла гісто́рыі наза́д das Rad der Geschíchte [der Zeit] zurückdrehen;
павярну́ць агло́блі den Rückzug ántreten*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
zakręcić
зак.
1. закруціць;
zakręcić kurek (kran) — закруціць кран;
2. закруціць; пакруціць; павярнуць;
zakręcić głową — пакруціць галавой;
zakręcić na prawo — павярнуць направа;
3. завіць;
zakręcić włosy — завіць валасы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
slant
[slænt]1.
v.i.
1) нахіля́цца, схіля́цца
Most handwriting slants to the right — Лі́тары на пісьме́ перава́жна схіля́юцца напра́ва
2) насьвятля́ць тэндэнцы́йна
2.
n.
1) спад, схіл -у m.
a sharp slant — стро́мкі схіл
2) нахі́л -у m., схі́льнасьць f.
3) informal тэндэ́нцыя f.
3.
adj.
пахі́лы, пака́ты
•
- on the slant
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
скірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
1. Пайсці, рушыць куды‑н., у якім‑н. напрамку. Адзін з .. [хлопцаў] пайшоў направа, другі налева. А Тац[ц]яна скіравалася па лесвіцы ўніз.Васілёнак.У правулак скіраваўся сабака, але, зачуўшы чалавека, вільнуў назад.Навуменка.// Звярнуцца, накіравацца ў які‑н. бок (пра позірк, вочы і пад.). Усе позіркі скіраваліся на Зосю.Хомчанка.
2.(1і2ас.неўжыв.); перан. Прыняць пэўны кірунак, павярнуцца куды‑н. — Дык куды гэта цяпер жыццё скіруецца? — хітравата спытаў Лукаш.Сабаленка.// Накіравацца на каго‑, што‑н. Калі гутарка скіравалася на сяло, Лабановіч улучыў момант, каб перавесці размову на грэблю.Колас.Абурэнне .. [Пракопа] чамусьці скіравалася не на Севу, а на Кашына старэйшага.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спача́тку, прысл.
1. У першы момант. Хлопцам страшна было спачатку, а пасля ўсякі страх мінуў.Колас.— Між іншым, мы з вамі з аднаго цэха, — засмяялася дзяўчына. Алесь спачатку здзівіўся.Шыцік.// Напачатку чаго‑н. (шляху, працы і пад.). Спачатку.. [партызаны] ішлі балотам, асцярожна шукаючы нагамі больш цвёрдага месца.Шчарбатаў.// Перш за ўсё, папярэдне, раней. Пачынаем дзень спачатку Фізкультурнаю зарадкай. Раз — налева, Два — направа, Крок наперад, Крок назад.А. Александровіч.Я выпраг Дэраша, прывязаў да воза, ён і пачаў хрумстаць памаленьку сена, выбіраючы спачатку лепшае.Якімовіч.
2. Яшчэ раз; зноў. [Жонка] быццам ажыла ці спачатку пачала жыць.Чорны.[Лаўрэн:] — Куды ні зірні — усё пачынай спачатку, а тут табе ані хамута, а ні шыі.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спець1, спяю, спяеш, спяе; спяём, спеяце; зак., што і без дап.
Зак.да пець (у 1, 3 і 4 знач.) і спяваць (у 1, 2 знач.).
спець2, спее; незак.
1. Рабіцца спелым, выспяваць (пра гародніну, злакі і пад.). На дубах спелі жалуды.Чорны.Пшаніца спее, пад сонцам яна як вылітая з медзі.Пестрак.Направа ад дарогі рос Авёс, Налева — памідоры спелі.Корбан.
2.перан. Развівацца, фарміравацца, складвацца. Спеюць Настроі і думкі.Глебка.Я іду паўз бераг Нарачы, Спее песня ў душы.А. Вольскі.Ганя бачыла, што ў Косці, як яна казала, спеюць вялікія здольнасці (ён мог ужо чытаць, лічыць), пераканала ў гэтым Максіма.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасту́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Стукаць некаторы час; стукнуць некалькі разоў. З дзіцячай цікаўнасцю.. [сын] аглядаў і мацаў кожную рэч. Пакратаў шторы, пастукаў пальцамі па сцяне.Шамякін.Дзед пастукаў па цэбры драўляным малатком.Бядуля.Кветачкі пальцаў цвёрда, нібы ў лад думкам, пастукалі аб стол.Мележ.// Стукам (у дзверы, акно і пад.) даць знаць аб сваім прыходзе, просячы ўпусціць куды‑н. Вось Мікіта звярнуў направа, адчыніў брамку і нясмела пастукаў у шыбу.Скрыпка.Я мінуў перакошаныя і парысаваныя бартамі грузавых машын бетонныя слупы і пастукаў у парадныя дзверы.Карпюк.У акно моцна пастукалі.Лынькоў.// Падаць сігнал, стукнуўшы некалькі разоў; паведаміць аб чым‑н. стукам. Лёня ўжо збіраўся, як толькі яны наблізяцца да скрыжавання, пастукаць па брызенце, але яго апярэдзіў Хоміч.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
right1[raɪt]n.
1. пра́ва; прывіле́я;
We have a constitutional right to defend ourselves. Мы маем канстытуцыйнае права абараняць сябе.
2. пра́вільнасць, правата́; справядлі́васць
3.pl.rightsа́ўтарскае пра́ва
4. the right, the Right пра́выя
5. пра́вы бок;
to the rightнапра́ва;
on the right спра́ва
♦
bang to rightsBrE/dead to rightsAmE, infml вы́крыты, вы́яўлены (у здзяйсненні злачынства);
put/set smth. to rights прыво́дзіць што-н. у нале́жны стан
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)