Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
накі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
1. Кінуўшы наверх, прыкрыць, накрыць каго‑, што‑н. Рамір зняў куртку, накінуў на Верыны плечы.Асіпенка.Паставілі [дзяўчаты станок] ў кутку каля ложка, пакінулі на яго коўдру, зверху навалілі адзежы.Арабей.// Наспех надзець на сябе што‑н. Не надзеючы кашулі, [Платон] накінуў паліто на плечы, уздзеў кепку, схапіў са сцяны дубальтоўку і выскачыў.Пестрак.Маці хуценька апранулася, пакінула на сябе кажух і подбегам кінулася да Аксаны.Скрыпка.// Начапіць кідком што‑н. [Дамінік] лёгка саскочыў з возіка, накінуў лейцы на шула, прывітаўся з братамі.С. Александровіч.
2.Разм. Дабавіць, прыбавіць да чаго‑н. — Вы не толькі вучыце, але і выхоўваеце .. [сыноў], — прыязна сказаў.. [Рымашэўскі] Лабановічу і ўжо сам па сваёй добрай волі накінуў яшчэ тры рублі за навучанне.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакры́ць, ‑краю, ‑крыеш, ‑крые; зак., што.
1.Накрыць нанава, яшчэ раз, іначай. Перакрыць будынкі гонтамі. □ Дах пацёк, і адзін бок прыйшлося перакрыць саломай, а другі — толькі залатаць.С. Александровіч.
2. Закрыць, спыніць свабодны рух, цячэнне, наступленне чаго‑н. [Падун] павінен знікнуць пад вадой, калі Ангару канчаткова перакрыюць.Корбан.— Я перакрыў трубы, — таямніча.. паведаміў Стралецкі, — каб замарозіць вадакачку.Гурскі.// Закрыўшы, перагарадзіўшы што‑н., спыніць доступ. — Калі шлях.. выпадкам перакрыюць, бяжыце вось сюды.Асіпенка.
3. Перавысіць якія‑н. паказчыкі, вынікі і пад.; апярэдзіць. Перакрыць норму. Перакрыць планавае заданне. Перакрыць графік. □ Цяпер мы ўсе вышыні перакрылі, Да сонечных шляхоў зрабіўшы смелы марш.Хведаровіч.// Заглушыць якімі‑н. гукамі, галасамі іншыя гукі і галасы. Касцельны звон перакрылі раптоўны піск цыркуляркі і грукат матора.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Абвіць, абматаць што‑н. вакол чаго‑н. Аднак ён усё ж убіў у зямлю адно з нашых моцных вёсел і некалькі разоў абкруціў вакол яго жалезны ланцуг, прыкаваны да лодкі.Кірэенка.
2. Абматаць, абвязаць што‑н. чым‑н. Сотнікаў прыпыніўся, заціснуў між каленяў вінтоўку і змёрзлымі нягнуткімі пальцамі тоўста і нязграбна абкруціў прастуджаную шыю.Быкаў.// Загарнуць у што‑н., накрыць, ахінуць чым‑н. з усіх бакоў. Было прыемна цяпер скінуць цесныя чаравікі, абкруціць нагу сухой і шурпатай анучкай, надзець шырокі і ўвесь у латках бот.М. Стральцоў.
3.перан.Разм. Абхітраваць. [Салдат:] — Тут справа такая цяпер, што ці мы зямлю возьмем і засеем з восені, ці паны нас абкруцяць...Галавач.
4.Разм. Ажаніць. Замуж Хадору Бацькі выдавалі. З хлопцам чужым У царкве абкруцілі.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хма́ры закрылі не́ба Wólken bedéckten den Hímmel;
3. (закончыць) (be)schlíeßen*vt;
закрыць сход die Versámmlung schlíeßen*;
закрыць раху́нак ein Kónto áuflösen (праўкладчыка); die Réchnung schlíeßen* (убухгалтэрыі);
закрыць ду́жкі die Klámmer(n) schlíeßen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дахм.
1. Dach n -(e)s, Dächer;
аднаска́тны аднасхі́льны дах Púltdach n, Hálbdach n;
го́нтавы дах Schíndeldach n;
двухска́тны двухсхі́льны дах Sátteldach n;
жале́зны дах Bléchdach n;
чарапі́чны дах Zíegeldach n;
шатро́вы дах Túrmdach n;
са шкляны́м дахам glásgedeckt;
накры́ць дом дахам das Haus décken;
◊
жыць пад адны́м дахамúnter éinem Dach(e) wóhnen;
2.перан. (прытулак) Óbdach n -(e)s;
◊
заста́цца без даху над галаво́йóbdachlos wérden
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
распіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., каго-што.
1. Перапісаць асобна часткі чаго‑н. Распісаць тэкст на картачкі. Распісаць ролі.
2. Размеркаваць каго‑, што‑н. паміж кім‑, чым‑н., зрабіўшы аб гэтым адпаведны запіс. Распісаць рацыён. Распісаць маршрут па ўчастках.
3.Разм. Зарэгістраваць чый‑н. шлюб. Старшыня сельсавета распісаў маладых.
4. Размаляваць фарбамі, узорамі, накрыць роспісам (у 2 знач.). Распісаць столь. Распісаць вазу./уперан.ужыв.За гулам людзей не чуваць ні свісту ветру на вуліцы, ні таго марозу, які паспеў распісаць на розныя ўзоры шыбы вокнаў.Сергіевіч.Дарожны вецер і гарачае жнівеньскае сонца яшчэ больш распісалі загарам .. [Сцёпкаў] і без таго загарэлы твар.Колас.//перан.Разм. Збіць, пакінуўшы на целе рубцы, сінякі. Мікіта расказваў, як белапалякі распісалі бізунамі яго старую спіну.Каваль.
5.перан.Разм. Расказаць, апісаць што‑н. занадта падрабязна, у дэталях. Рэдактар.. распісаў добры пачын дабрадзееўцаў на цэлую паласу сваёй газеты.Шамякін.Яго, лепшага брыгадзіра, знялі з пасады, зняславілі на ўвесь калгас ды яшчэ ў раённай газеце распісалі.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
персо́на, ‑ы, ж.
1.зазначэннем. Кніжн. і іран. Асоба, чалавек. На сцяне вісеў партрэт міністра шляхоў зносін, але Блок, здавалася, касаваў яго сваёю персонаю.Колас.// Важная, значная асоба. Расказваюць, аднаго разу па чыгунцы праз горад праязджала нейкая вельмі важная персона. Айзік ніяк не мог прабіцца ў вагон, сфатаграфаваць яе.Сабаленка.Не ляжыць да яго, пэўна, сэрца яе. Але ж бацька хлапца не малая персона. І дзяўчына надзею хлапцу падае.Вялюгін.
2. Чалавек, асоба (за сталом). Накрыць стол на пяць персон.
•••
Персона грата (лац. persona grata — пажаданая асоба) — а) дыпламат, кандыдатура якога на дыпламатычны пост адобрана ўрадам той краіны, куды ён накіраваны; б) (уст. і іран.) пра чалавека, які карыстаецца асобымі прывілеямі, прыхільнасцю з боку высокапастаўленай асобы.
Персона нон грата (лац. persona non grata) — дыпламатычны прадстаўнік, які не карыстаецца давер’ем з боку ўрада дзяржавы, куды ён назначаецца.
Уласнай персонай (жарт.) — сам, асабіста. — Вось ён, уласнай персонай, — пачуўся ў гэты час з парога мужчынскі голас.Васілевіч.[Камендант] часам сам, мінаючы кур’ера, прыносіць ёй паперы, уласнай персонай заходзіць да яе.Лынькоў.
[Лац. persona.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)