Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
гуча́цьігучэ́ць, ‑чыць; незак.
1. Утвараць гукі. Стрэлы гучалі адзін за адным.Дамашэвіч.//чым. Поўніцца гулам, быць напоўненым якімі‑н. гукамі. Лес гучыць птушынымі песнямі.
2. Раздавацца, быць чутным. Гучала мелодыя вясёлай песні, мякка звінелі дзявочыя галасы.Дуброўскі.Усё ўжо скончылася, людзі разыходзіліся па хатах, а ў вуш[ах] Аксінні гучэлі і гучэлі іх галасы.Кулакоўскі.
3.перан. Мець тое ці іншае значэнне, рабіць уражанне. Словы Любы гучалі пераканаўча.Васілевіч.Словы дзядзькі Харытона гучалі як прароцтва.Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спахапі́цца, ‑хаплюся, ‑хопішся, ‑хопіцца; зак.
1. Раптоўна ўспомніць пра што‑н.; раптам заўважыць памылку, недагляд і пад. [Карпенка] спахапіўся, што не паставіў па планцы прыцэл.Быкаў.Мікалай Яўсеевіч толькі цяпер спахапіўся, што нікога яшчэ не віншаваў з наступаючым Новым годам.Кавалёў.— Запражыце майго каня, — загадаў Мікалай Мікалаевіч, але спахапіўся і мякка паправіўся, — калі ласка.Грахоўскі.
2. Падхапіцца, схамянуцца. Алаіза так захапілася сваёй работай, што не звярнула ўвагі па грукат лесвіцы і спахапілася толькі тады, калі пастукалі ў дзверы.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разе́ц, ‑зца, м.
1. Рэжучы інструмент для апрацоўкі металу, дрэва і іншых цвёрдых матэрыялаў. — [Жалеза] плыве пад разцом лёгка і мякка.Кулакоўскі.Пакуль не ступілася джала разца І рукі ад працы не зморацца, Я мушу пакінуць адбітак жыцця На камні, жалезе і золаце.Танк.
2.перан. Пра майстэрства, манеру, стыль якога‑н. скульптара.
3. Пярэдні зуб плоскай формы ў чалавека і некаторых жывёл. Губы прывычна сціскаюцца за разцамі, вушныя ракавіны шчыльна закрываюцца і, адапхнуўшыся ад берага моцнымі заднімі нагамі, .. [бабёр], як калодка, потырч бухае ў ваду.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Дакранацца, датыкацца да чаго‑н. Пайшла [Марыля] зноў. Пасміхаецца, як бульбяныя жывыя лісточкі мякка чапаюцца за калені.Брыль.// Нападаць на каго‑н., біць. [Янка:] — Мамачка, толькі не чапайцеся. Я вам сазнаюся — я збег ад пана Замыжнага.Гартны.
2. Прыставаць да каго‑н., займацца з кім‑н. — Ты чапаешся з Грубэравымі прадаўшчыцамі, а яны яшчэ козы. Табе трэба не тое, ты мужчына.Брыль.Іншы раз у такіх выпадках Віця ўцякаў, ці прасіў не чапацца, ці палохаў, што паскардзіцца настаўніцы.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
І́рха ’вузенькая палоска скуры або аўчыны, якая закладваецца ў шво кажуха, рукавіцы і інш.’, ’тасёмка або вузкая палоска аўчыны, якой абшываюць край адзення або абутку для ўпрыгожання; аблямоўка’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Сцяшк. МГ, Янк. I; брэсц., Янк. Мат., 124; Сл. паўн.-зах., Мядзв., Грыг.), ірха́ (Мат. Гродз.), ірша́ (Касп.), іршы́ць ’закладваць у шво ірху; аблямоўваць, абшываць край чаго-н. ірхой’ (ТСБМ, Нас.). Ст.-бел.ирха, ерха ’двухбаковая замша’ (1582 г.) запазычана са ст.-польск.ircha, jercha (Булыка, Лекс. запазыч., 106). З польск. таксама рус.дыял.и́рха, и́рга ’вырабленая скура’, ’аблямоўка футрам’, укр.дыял.ирха ’вырабленая скура’. Польск.ircha ’гатунак замшы, мякка вырабленая скура’, в.-луж.jěrcha, чэш.jircha, славац.ircha ’тс’, славен.írh, irha ’гатунак скуры’, irhovȋna ’замша, аленевая скура’, серб.-харв.ѝра ’вырабленая авечая скура’ ўзыходзяць да с.-в.-ням.irch, erch, ст.-в.-ням.irach ’белая дубленая скура’ ад лац.hircus ’казёл’. Гл. Праабражэнскі, 1, 273–274; Фасмер, 2, 139; Брукнер, 193; Слаўскі, 1, 465; Махэк₂, 227; Скок, 1, 728; Безлай, 1, 212.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
слацьIнесов. (посыпать, отправлять) слать;
с. пі́сьмы — слать пи́сьма;
с. прывіта́нне — слать приве́тствие
слацьIIнесов., в разн. знач. стлать;
с. лён — стлать лён;
с. пасце́ль — стлать посте́ль;
с. даро́жкі — стлать половики́;
◊ мя́кка сце́ле, ды му́лка спаць — погов. мя́гко сте́лет, да жёстко спать
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гіга́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Чалавек або жывёліна незвычайна вялікага росту; волат, велікан. Слон-гігант. Кіт-гігант. □ Гаспадар адказаў на прывітанне, і, калі выйшаў на сцежку, аказалася, што гэта вельмі высокага росту чалавек. .. Гігант, мякка ступаючы па пяску, падышоў да дзяцей.Самуйлёнак.//перан. Пра што‑н. незвычайна вялікіх памераў. Завод-гігант. □ І вось найшла навальніца, наваліліся дрэвы, усю зямлю ўслалі векавыя гіганты.Лынькоў.Гараць агні гігантаў індустрыі, Шуміць калоссем плённая зямля.Звонак.
2.перан.; звычайначаго. Талент, вялікі дзеяч у якой‑н. галіне. Гігант навукі. Гігант сусветнай літаратуры.
[Ад грэч. gigantos — волат, велікан.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звыча́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Заўсёды ўласцівы каму‑, чаму‑н.; які заўсёды бывае; пастаянны, прывычны. Дарога пашыбавала на горку, калёсы мякка пакаціліся па жоўценькім пясочку, і лес прыняў звычайны свой выгляд.Колас.Маці — высокая, хударлявая — ішла звычайным, шырокім крокам.Сіняўскі.
2. Які не вылучаецца сярод іншых, нічым не знамянальны. Быў звычайны будзённы дзень, калі Паходню прынеслі паведамленне ад Ваўчка.Хадкевіч.Звычайная вёска стаяла, а ў вёсцы — звычайная хата, якіх і на свеце нямала, і на Беларусі багата.Дубоўка.— Які ж ты лоўкі! — з захапленнем сказала.. [Паліна]. — Звычайны, — адказаў Антон.Кавалёў.
•••
Звычайная ступень параўнаннягл. ступень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шо́мпал, ‑а, м.
Спецыяльны стрыжань, прызначаны для чысткі і змазвання канала ствала ручной агнястрэльнай зброі, а таксама — у старажытнай зброі — для забівання з дула зарада ў пісталеты і стрэльбы. Перапынілася шорганне шомпала ў ствале, і за дашчанай перагародкай, чуваць, мякка спыніўся крок цяжкага і злога чалавека.Паўлаў.//звычайнамн. (шо́мпалы, ‑аў). Кара, пакаранне такім стрыжнем. Гітлераўцы прапанавалі.. [Шаройку] стаць старастам. Ён адмовіўся. Яго арыштавалі, усыпалі шомпалаў, тыдні тры пратрымалі ў склепе.Шамякін.— Я загадаю сваім салдатам — і яны ўсыплюць кожнаму, хто не паслухаецца, па дваццаць пяць шомпалаў! — пагражаў палкоўнік.Хадкевіч.
[Ад ням. Stempel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)