Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
cerebral
[ˈserəbrəl]
adj., Anat.
мазгавы́
cerebral hemispheres — мазгавы́я паўку́лі
a cerebral hemorrhage — крывазьлі́цьцё ў мозг
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
запалёны, ‑ая, ‑ае.
1. Хворы на запаленне; прыпухлы, пачырванелы. Запалёны ўчастак цела. □ Віка не зводзіла з бацькі чырвоных, запалёных ад плачу вачэй, крыху здзіўленая і ўражаная, што ён так доўга маўчыць.Шамякін.
2. Узбуджаны, разгарачаны. Запалёны мозг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і здадан.сказам.
Скончыць абдумванне чаго‑н. Юркевіч не даў .. [Юзіку] дадумаць да канца сваіх думак.Мурашка.Алесь міжвольна зрабіў два крокі назад. Раней чым мозг паспеў дадумаць, што гэта непрыстойна.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпік1, ‑у, м.
Спец. Касцявы мозг.
шпік2, ‑а, м.
Разм. Тое, што і шпег. Да нас набліжаўся патруль: два паліцыянты і шпік у цывільным адзенні.Карпюк.Шпікі яшчэ досвіткам распачалі «паляванне». Яны арыштоўвалі кожнага падазронага.Таўлай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕТЭРАНО́МІЯ (ад гетэра... + грэч. nomos закон),
розная будова сегментаў у пэўных частках цела членістых жывёл. Напр., пярэднія метамеры цела ў насякомых, што зліліся ў адзіны комплекс галавагрудзі, нясуць асн. органы пачуццяў і сківічны апарат, а таксама галаўны мозг; наступныя метамеры ўтвараюць комплексы — грудзі (з хадзільнымі канечнасцямі і крыламі) і брушка (з савакупляльным апаратам, яйцакладам, джалам і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНІНГАЭНЦЭФАЛІ́Т (ад грэч. mēninx мазгавая абалонка + enkephalos галаўны мозг),
запаленне мазгавых абалонак і галаўнога мозга чалавека і жывёл. Узбуджальнікі: пнеўмакокі, гемафільная палачка, вірус простага герпеса, амёба і інш. Этыялогія, як пры менінгіце. Прыкметы: узбуджэнне, парушэнне прытомнасці, сутаргі, пашкоджанне чарапных нерваў з развіццём парэзаў і паралічоў, паталаг. рэфлексы і інш. Пры М. бывае высокая смяротнасць. Лячэнне тэрапеўтычнае.