1. Пасудзіна з вогнетрывалага матэрыялу для плаўкі, варкі, нагрэву чаго-н. на моцным агні.
2.Металічная пліта друкарскай машыны для прыціскання паперы да пакрытай фарбай друкарскай формы (спец.).
|| прым.ты́гельны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Рыдэлак ’металічная прылада для акучвання бульбы’ (Інстр. 1, 40). Памяншальнае ад ры́дзель (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ікза́га ’металічная барана’ (петрык., Выг. дыс.). Ці не звязана з зігзаг (гл.)? Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кастру́ля, ‑і, ж.
Металічная пасудзіна, звычайна цыліндрычнай формы, для прыгатавання ежы. На прыпечку перад засланкай цямнеліся два невялікія чыгункі і алюмініевая каструля.Паслядовіч.
[Ад ням. Kasserolle.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́нкер, -а, мн. -ы, -аў, м.
1.Металічная або бетонная скрыня для часовага захоўвання збожжа, вугалю і іншых матэрыялаў.
Б. для зерня.
2. Падземнае жалезабетоннае ўкрыцце.
3. Спецыяльнае наземнае збудаванне з байніцамі для вядзення агню.
|| прым.бу́нкерны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Вялікая нізкая пасудзіна з драўляных клёпак або металічная, у якой звычайна мыюць бялізну. Цётка Алімпа.. адхінулася на.. [Адамавы] крокі ад балеі.Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кава́дла, -а, мн. -ы, -аў, н.
Цяжкая металічная апора асобай формы для ручной коўкі металу.
◊
Паміж молатам і кавадлам (быць, знаходзіцца; кніжн.) — пра небяспеку, якая пагражае з двух бакоў.
|| памянш.кава́длачка, -а, мн. -і, -чак, н.
|| прым.кава́длавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АНЕРО́ІД (ад а... + грэч. nēros вільготны + eidos від),
прылада для вымярэння атм. ціску. Асн. дэталь — метал. скрыначка, унутры якой вакуум. Пры павышэнні ціску яна сціскаецца, што праз злучаную з ёю спружыну выклікае зрушэнне стрэлкі на шкале. Адчувальнасць да 10 Па. Для атрымання сапраўднага значэння ціску ў паказанні анероіда ўводзяць папраўкі, якія вызначаюцца пры параўнанні з данымі ртутнага барометра. Выкарыстоўваецца таксама як вышынямер (напр., у авіяцыі; шкалу анероіда градуіруюць у метрах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́ДЫ,
злучэнні металаў з борам. Маюць розную структуру, найб. пашыраны дыбарыды (МВ2) і гексабарыды (МВ6). Крышталічныя, утвараюць жорсткія падрашоткі ў выглядзе сетак, каркасаў. Барыдам уласцівы высокая цвёрдасць, металічная або паўправадніковая электраправоднасць, тугаплаўкасць, гарача- і зносаўстойлівасць, каразійная ўстойлівасць. Атрымліваюць з элементаў спяканнем ці сплаўліваннем у вакууме або аднаўленчым асяроддзі, аднаўленнем аксідаў металаў борам, сумессю бору з сажай ці карбідам бору. Выкарыстоўваюць у цвёрдых і гарачатрывалых сплавах, матэрыялах, як катоды магутных электронных прылад, абразівы, паглынальныя матэрыялы ў ядз. рэактарах, каталізатары, рэзістары.