ТО́КА Салчак Калбакхарэкавіч (15.12.1901, мяст. Мерген, цяпер Каа-Хемскі р-н, Тыва — 11.5.1973),
тывінскі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1971). Скончыў Камуніст.ун-тпрац. Усходу ў Маскве (1929). Друкаваўся з 1935. Аўтар п’ес «Жанчына» (1935), «Узун-Кара і Семіс-Кара» (1937), «Ажыццёўленая мара» (1954), аўтабіягр. аповесці «Слова арата» (кн. 1—2, 1950—56, кн. 3 — «Новая Тува», 1964), дакумент. аповесці «Чаго не бачыў бацька — сын убачыць» (1963). Дзярж. прэмія СССР 1951.
Тв.:
Рус.пер. — Обновление. Очерки. Статьи. Кызыл, 1967;
Слово арата. Кн. 1—3. М., 1972.
Літ.:
Хадаханэ М.А. Салчак Тока и тувинская проза // Хадаханэ М.А. Тувинская проза. Кызыл, 1968.
латышскі пісьменнік. Нар. паэт Латвіі (1977). Скончыў Латв.ун-т (1959). Друкуецца з 1956. Аўтар зб-каў вершаў «Зямля і мара» (1961), «Дынаміт сэрца» (1963), «Як свечка гарыць» (1971), «Скразняк» (1975), «З кветкай цудоўнай лілеі ў руцэ» (1979), «Напад матылькоў» (1988), кн. «Паэмы пра малако» (1977), кніг нарысаў «Дзённік паэта» (1965), «Курземітэ» (кн. 1—2, 1970—74), філас. мініяцюр «Эпіфаніі» (кн. 1—2, 1971—74) і інш., адметных зваротам да духоўнага аблічча сучасніка і нар. традыцый. Дзярж. прэмія Латвіі 1967. На бел. мову асобныя творы З. пераклалі Р.Барадулін, В.Сёмуха.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСЯНКО́ВА Валянціна Ягораўна (н. 5.12.1927, в. Юраўка Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне селекцыі с.-г. культур. Д-рс.-г.н. (1984). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1987). Скончыла БСГА (1959). У 1962—42 у Бел.НДІ земляробства і кармоў (у 1971—75 заг. аддзела). Навук. працы па селекцыі яравой пшаніцы і трыцікале. Аўтар і сааўтар раянаваных сартоў яравой пшаніцы: Беларуская 12, Беларуская 80; азімага трыцікале: Дар Беларусі, Мара, Міхась; яравога трыцікале Інеса.
Тв.:
Изучение и селекционное использование короткостебельных сортов яровой пшеницы // Проблемы экспериментальной генетики. Мн., 1972;
Проявление гетерозиса у гибридов яровой пшеницы в условиях БССР // Генетические и цитологические исследования ядерной и цитоплазматической наследственности. Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУ́КАЛКІНА Ніна Міхайлаўна ( 26.8.1905, с. Кузнечка Цвярской вобл., Расія — 2.3.1999),
расійская артыстка балета, педагог, балетмайстар. Засл. арт. Расіі (1956). Скончыла Петраградскае тэатр. вучылішча (1922). У 1922—57 салістка Ленінградскага т-ра оперы і балета імя С.Кірава. Балетмайстар-рэпетытар Узб.т-ра оперы і балета імя А.Наваі (1968—71), Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі (1960—64 і 1971—73), Чувашскага муз.т-ра (1978—83). Выкладала ў ленінградскіх т-рах оперы і балета (1950—58), музкамедыі (1953—58), харэаграфічным вучылішчы (1958—69). На бел. сцэне ўдзельнічала ў паст. балетаў (сумесна з А.Андрэевым): «Мара» Я.Глебава (1961), «Святло і цені» Г.Вагнера, «Балеро» М.Равеля, «Трыстан і Ізольда» Р.Вагнера (усе 1963).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАХО́ЎСКІ Леанід Станіслававіч (н. 28.4.1937, Мінск),
бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1955). З 1957 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1977 выкладчык Бел. харэагр. вучылішча, у 1995—98 педагог-рэпетытар Дзярж.т-рамуз. камедыі Беларусі. Для яго выканальніцкай манеры характэрны пластычная выразнасць, драм. асэнсаванасць, дакладнасць псіхал. характарыстык: Князь, Хуан, Іван («Выбранніца», «Мара», «Альпійская балада» Я.Глебава), Спартак, Гармодзій («Спартак» А.Хачатурана), Лені («Сцежкаю грому» К.Караева), Эспада («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Пер Гюнт («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга), Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Гірэй («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Ротбарт («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Кален («Марная засцярога» П.Л.Гертэля).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ма́ры1 ’насілкі, на якіх носяць труну з нябожчыкам’ (Нас., Растарг., Зянк. 1, Власт, Некр.; віц., Шн.; паўн.-усх., КЭС; КЭС, лаг.; Мікуц.). Укр.ма́ри, рус.смал., кур., варон.мары, ст.-бел.мары ’тс’ (XV ст.), запазычана з польск.mary, якое са ст.-чэш.mary (спачатку páry) < с.-в.-ням.bāre > ням.Bahre (Карскі, Труды, 313; Брукнер, 324; Махэк₂, 352; Жураўскі, Бел. мова, 62; Булыка, Запазыч., 198). Сюды ж ма́ры ’прыстаўныя сценкі воза, выкарыстоўваемыя пры возцы сена, снапоў’ (Касп., красл., Сл. ПЗБ) і рус.кастр.ма́ра ’тс’ (Чартко, Бел. лінгв. зб., 151).
Ма́ры2 ’думкі, пажаданні’ (КЭС, лаг.). Да ма́ра (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фанта́зія
(гр. phantasia = уяўленне)
1) мара, выдумка;
2) творчае ўяўленне (напр. паэтычная ф.);
3) жанр інструментальнай музыкі, для якога характэрна імправізацыйнасць, свабодная трактоўка формы (напр. ф. на народныя тэмы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Д’Я́БАЛ (грэч. diabolos літар. паклёпнік),
у рэлігійным уяўленні злы дух, князь цемры, увасабленне злога пачатку на зямлі. Д. — вобраз сінтэтычны, сфарміраваўся ў старажытнасці, мае сац. і гнасеалагічныя карані. Яго гіст. крыніцай з’яўляюцца стараж.-ўсх. рэлігіі. Уяўленні славян аб Д. звязаны з міфалагічнымі канцэпцыямі аб чорце, злых духах, ведзьмаках. Уяўляецца ў выглядзе змея, дракона, страшэннай істоты, пакрытай доўгай поўсцю, з рагамі і капытамі. У зямным жыцці ён натхняльнік усіх нячыстых сіл, у замагільным — уладар пекла. У хрысціянстве ён — вельзевул, люцыпар, анёл, які з-за пыхі і зайздрасці нібыта выгнаны Богам з неба. Менавіта ён у асобе змея-спакусніка з’явіўся першапрычынай грэхападзення чалавека. Аналагічныя вобразы ёсць у інш. міфалогіях (у мусульманскай — шайтан, будысцкай — мара). Вобраз Д. выкарыстоўваецца ў фальклоры, нар. творчасці.