дрэйф нуляво́га ўзро́ўню Núllverschiebung f -, -en (вылічтэх)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
хо́рам, ‑а; мн. хорамы, ‑аў; м.
Вялікі жылы будынак; палац. Князь у хораме жыў, слаўны свету ўсяму, Недаступны і грозны, як хорам.Купала./Жарт. Пра дом, жыллё. [Гаспадыня:] — Дык куды ж я вас пушчу. Бачыце ж, які ў мяне хорам, няма дзе нават сесці, не тое што легчы.Сабаленка./увобразнымужыв.Які прастор! Здалёк стаяць Чатыры сценкі бору, І неяк дзіўна пазіраць На гэты светлы хорам.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́цягнуцца
1. (легчы) sich áusstrecken;
2. (пра тканінуі г. д) sich áusdehnen;
3.разм (вырасці) wáchsen* vi (s), áufschießen* vi (s);
◊ яго́ твар вы́цягнуўся er machte ein lánges Gesícht
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Аго́ўтацца, агойтацца ’звыкнуць, супакоіцца’ (БРС, Шат., Бір. дыс., Бяльк., Гарэц., Янк. I), ’прыйсці да памяці’ (КЭС, Некр.), ’ачысціцца ад гразі’ (Шат., Касп.). Няясна. Зыходная форма павінна быць *гоўтацца (параўн. укр.(о)говтатися). Магчыма, запазычанне. Этымалогіі на славянскай глебе няма і слова мае вельмі звужаны арэал (беларуска-ўкраінская ізалекса?). Тады з балт.: літ.gul̃ti ’легчы адпачываць, спаць’, gùlta ’пасцель, ложа’, лат.gùlta ’тс’. Бел.*гоўтацца ’адпачываць’ дало агоўтацца ’звыкнуць, супакоіцца, прыйсці да памяці’. У гэтым выпадку няясна, як вытлумачыць другое значэнне ’ачысціцца ад гразі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Распасце́рціся ’раздацца, раздзьмуцца, раскрыцца, заняць сабой шырокі абшар, шырока сесці або легчы’, ’натапырыцца’ (ТСБМ; шчуч., Сл. ПЗБ; Бяльк.), распасцірацца ’гаварыць многа’ (Растарг.), фіксуецца ў XVI ст. ст.-бел.розъпостри (Карскі, 1, 95). Параўн. польск.rozpostrzeć, rospościerać ’сцяліць’, славен.razprostirati, razprostreti ’тс’, ’распасціраць’. Паводле Брукнера (522), каранёвая частка ў славянскіх мовах часцей за ўсё ў спалучэнні з прыстаўкай *pro‑, параўн. прастора, прасцерці (гл.), з чаргаваннем галосных асновы (< *stre‑, *ster‑, *stor‑, *stъr‑ і інш.), сюды ж распастыры́ць ’распасцерці’ (Сцяц.), распастры́ць ’разаслаць, разгладзіць’ (Сцяшк. Сл.).
1. Скруціцца ў клубок, у кальцо. Змяя звілася ў клубок. □ Лопнула струна, у абаранак звілася.Кандрусевіч.
2. Скурчыўшыся, легчы, паваліцца (ад удару, болю і пад.). — Максім як пальнуў, гэты афіцэрык так і звіўся.Грахоўскі.— Пайшоў ляж, каб ты здох! — прашыпеў [Ціток] і, падбегшы, выцяў сабаку нагою. Той яўкнуў і звіўся пад ложкам.Лобан.// Скруціўшыся, легчы, заснуць (ад стомы, ап’янення і пад.). Я пачаў аднеквацца: маўляў, хлопцы, вы піце, вы ж з холаду. Зноў жа такі арганізм мой знясілены, і калі я столькі вып’ю, дык і саўюся.Сабаленка.— А Лёнька ўжо звіўся, спіць? — вешаючы кажух і шапку на цвіку ў парозе, паглядзеў .. [бацька] у бок Лёнькавага ложка.Васілевіч.
3. Пераплесціся, сплесціся паміж сабой. Па баках дарогі.. стройна звіўся беразняк.Машара.Макар насупіўся, на лбе вяровачкамі збіліся складкі.Дуброўскі.
4. Сесці роем (пра пчол). Рой, як толькі даляцеў да першага дрэва калгаснага саду, так і звіўся на галінцы.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
магі́ла, ‑ы, ж.
1. Яма для пахавання памёрлых. Капаць магілу. Засыпаць магілу.// Месца пахавання каго‑н., а таксама насып на гэтым месцы. Я ўсё шукаю матчыну магілу І не магу знайсці пасля вайны.Грахоўскі.// Месца, дзе загінуў хто‑н. Сябры, што загад атрымалі, Магутнаю рушылі сілай, І Прыпяці бурныя хвалі Для ворагаў сталі магілай.Нядзведскі.
2.узнач.вык.Разм. Аб чым‑н. вельмі небяспечным; смерць. Выйдзеш на дарогу, трапіш на фашысцкі патруль — і магіла.Новікаў.
3.узнач.вык.Разм. Будзе захавана ў тайне, у таямніцы. [Бондар:] — Вас, хлопцы, прашу — пра сямейны лагер ні гуку. Ведаем адны мы і — каб магіла.Навуменка.
•••
Брацкая магіла — агульная магіла воінаў, змагароў, загінуўшых за якую‑н. справу.
Адной нагой у магіле (стаяць)гл. нага.
Глядзець у магілугл. глядзець.
Гнаць у магілугл. гнаць.
Да (самай) магілы — да самай смерці.
Загнаць (увагнаць, звесці) у магілугл. загнаць.
Знайсці магілугл. знайсці.
Капаць магілугл. капаць.
Легчы ў магілугл.легчы.
На краі магілыгл. край.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ле́га1 ’сцёс унізе бервяна, для таго каб яно добра ляжала’ (Інстр. 2), каш.lėga ’рад снапоў у застаронку’, славен.lę́ga ’ляжанне’, ’палажэнне’, ’слой, рад’, ’бэлька, кансоль’. Параўн. таксама ст.-польск.leg ’месца для ляжання’, каш.lega ’логвішча’, lėga ’месца, дзе палегла збожжа’, серб.-харв.ли̏јег, ле̑г ’лежыва’. Прасл.leg‑a < leg‑ti, lěgati ’легчы, лажыцца’ (Слаўскі, 4, 109). Параўн. таксама лёжка2, лежа (гл.).
Ле́га2 ’часовая падкладка, апора пад што-небудзь у форме нятоўстага бервяна, жэрдкі, лага’. Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем лага і легар.