КЕРНІ́Т (ад назвы радовішча Керн, штат Каліфорнія, ЗША),
мінерал класа баратаў, водны барат натрыю, Na2B4O7∙4H2O. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі падоўжаныя або клінападобныя. Бясколерны або белы. Бляск шкляны. Цв. 2,5. Шчыльн. 1,9 г/см³. Трапляецца ў вулканагенна-асадкавых радовішчах бору. Уваходзіць у склад борных руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯРО́Н,
састаўная квазічасціца, якая рухаецца ў крышталі; адно з асн. паняццяў электроннай тэорыі праводнасці паўправаднікоў і дыэлектрыкаў з іоннай рашоткай. Складаецца з электрона праводнасці (ці дзіркі), што рухаецца разам з выкліканай ім дэфармацыяй крышт. рашоткі (фанонам). Дае магчымасць апісаць многія эл., фотаэл. і аптычныя з’явы ў рэчывах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗАНІ́ДЫ,
від перакідных злучэнняў. Неарган. азаніды — злучэнні шчолачных металаў і амонію, у якіх ёсць малекулярны іон O3−. Чырв.крышталі, парамагнітна раскладаюцца з утварэннем азону пры і вышэй за 60 °C. Моцныя акісляльнікі, гідралізуюцца вадой. Атрымліваюць узаемадзеяннем гідраксідаў з азанаваным кіслародам. У малекулах арган. азанідаў існуе пяцічленны цыкл >C-O-C< <FORMULA>.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРЫЛАМІ́Д,
арганічнае злучэнне, вытворнае акрылавай кіслаты, CH2=CH-CONH2. Мал. м. 71,07. Бясколерныя крышталі, tпл 84,5 °C. Раствараецца ў вадзе, метаноле, ацэтоне.
Атрымліваюць з акрыланітрылу: CH2=CH-CN H2O → CH=CH-CONCONH2. Манамер для атрымання поліакрыламіду і яго супалімераў, мадыфікатар гумавых сумесяў. Раздражняе слізістыя абалонкі (ГДК у вадзе 0,2 мг/м³).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРЫ́ЛІЮ АКСІ́Д,
хімічнае злучэнне берылію з кіслародам, BeO. Бясколерныя крышталі, tпл 2580 °C; не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў кіслотах і шчолачах. У прыродзе мінерал брамеліт. Выкарыстоўваецца як запавольнік і адбівальнік нейтронаў, матэрыял для абалонак цвэлаў і паліўных каналаў у ядз. рэактарах, гарачатрывалы і хімічна ўстойлівы матэрыял для спец. керамікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЁДНАВА́ТАЯ КІСЛАТА́,
моцная неарган. к-та, HIO3. Бясколерныя шклопадобныя крышталі, tпл 110 °C. Добра раствараецца ў вадзе. Солі HIO3 — ёдаты раскладаюцца пры т-ры, вышэйшай за 400 °C, моцныя акісляльнікі (напр., ёдат калію KIO3). Атрымліваюць у водных растворах акісленнем ёду канцэнтраванай азотнай к-той. Выкарыстоўваюць як матэрыял для гукаправодаў акустааптычных прылад.
вуглевадарод тэрпенавага рада. Бясколерныя крышталі з камфарным пахам, tпл 48—52 °C. Раствараецца ў дыэтылавым эфіры, бензоле, этаноле, не раствараецца ў вадзе. Уваходзіць у састаў многіх эфірных алеяў шкіпінару. У прам-сці атрымліваюць каталітычнай ізамерызацыяй пінену. Выкарыстоўваюць у вытв-сці камфоры, інсектыцыдаў, пахучых рэчываў.