ФЕНОЛФТАЛЕІ́Н,

арганічнае злучэнне, C20H14O4, індыкатар. Бясколерныя крышталі без паху і смаку, tпл 277—279 °C. Дрэнна раствараецца ў вадзе, раствараецца ў этылавым спірце і эфіры. У аналіт. хіміі — індыкатар (нейтральны і кіслы растворы Ф. бясколерныя, шчолачны — малінавы); у медыцыне — слабільны сродак (пурген).

т. 16, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)