КРЫЛО́Ў (Іван Андрэевіч) (13.2.1769, паводле інш. звестак 1766 або 1768, Масква ? — 21.11.1844),
рускі байкапісец, драматург, журналіст. Чл.Рас. акадэміі (з 1811), ардынарны акад. Пецярбургскай АН (з 1841). З 1782 у Пецярбургу, выдаваў сатыр.час. «Почта духов» (1789), «Зритель» (1792, з П.Плавільшчыкавым і А.Клушыным), дзе змяшчаў свае сатыр. «пахвальныя прамовы», артыкулы, аповесці са з’едлівай крытыкай грамадскіх заган. У 1791 адзін з заснавальнікаў кнігавыдавецкай кампаніі «Крылоў з таварышы». У 1794—1805 жыў у Маскве (у 1801—03 у Рызе). З 1806 зноў у Пецярбургу, з 1812 пам. бібліятэкара, з 1816 бібліятэкар Публічнай б-кі. Першы літ. твор — камічная опера «Кафейніца» (нап. 1782, выд. 1869). У 1780-я г. напісаў трагедыі «Клеапатра» (1785, не захавалася) і «Філамела», камічную оперу «Шалёная сям’я», камедыі «Вершаплёт у прыхожай» (усе нап. 1786) і «Свавольнікі» (нап. 1787—88), камічную оперу «Амерыканцы» (нап. 1788, паст. 1800). У жарце-трагедыі «Падшчыпа, або Трыумф» (нап. каля 1800, выд. 1859) высмейваў «нямецкую» цывілізацыю, патрыярхальныя норавы, сцвярджаў раўнапраўе кніжнага стылю і прастамоўя. У п’есах «Модная крама» (паст. 1806), «Урок дочкам» (паст. 1807) высмейваў дваранскія норавы, а сац. заганы трактаваў як праяўленне спрадвечных людскіх слабасцей, але выкрыццё іх замяніў філас. асэнсаваннем. Першыя байкі К. — пераклады з Ж.Лафантэна (1806). Яго ўласныя байкі з’явіліся ў друку ў 1808 («Варона і лісіца», «Воўк і ягня»). Першы зб. — «Байкі» (1809). Усяго выдаў 9 зборнікаў, у якія ўвайшло каля 200 баек. Амаль усе яны напісаны з пэўнай нагоды: сатыра на ўрадавыя ўстановы («Квартэт»), на Аляксандра I («Выхаванне льва»), Мікалая I («Вяльможа»), на пэўныя падзеі дзярж., грамадскага і літ. жыцця, на падзеі вайны 1812—14 («Булат», «Кошка і салавей», «Воўк на псярні», «Абоз»). У жанр байкі унёс філас.-гіст. змест, вызваліў яе ад абстрактнага маралізатарства; у аснову многіх сюжэтаў клаў рэальныя ўзаемаадносіны людзей. Сатыр. смеласць яго баек, іх апазіц. гучанне вынікалі з сутнасці іроніі К., якая апіралася на нар. разуменне ісціны і справядлівасці. Свабодна выкарыстоўваў прастамоўе, якое процістаяла «мове прыстойнага грамадства» і кніжнай мове. Многія яго афарыстычна дакладныя вызначэнні сталі крылатымі выразамі, прыказкамі і прымаўкамі. Творчасць К. значна паўплывала на развіццё жанру байкі ў бел. л-ры. На Беларусі яго творы былі вядомы яшчэ пры жыцці іх аўтара. У канцы 19 ст. Ф.Багушэвіч, А.Абуховіч зрабілі першыя пераклады яго твораў на бел. мову; М.Косіч выдала «Пералажэнні некаторых баек Крылова на беларускую гаворку» (1903). Пазней байкі К. перакладалі Я.Купала, М.Клімковіч, В.Таўлай, К.Крапіва, Я.Брыль, М.Лужанін, М.Танк і інш.
Тв.:
Полн. собр. соч.Т. 1—3. М., 1945—46;
Соч.Т. 1—2. М., 1969;
Басни: Сатир. произв.;
Воспоминания современников. М., 1989;
Бел.пер. — Байкі. Мн., 1950.
Літ.:
Степанов Н.Л. Крылов. М., 1969;
И.А.Крылов: Пробл. творчества. М., 1975;
Гордин М., Гордин Я. Театр Ивана Крылова. М., 1983;
Гордин М.А. Жизнь Ивана Крылова. М., 1985;
Казека Я. Няходжанай дарогай. Мн., 1973. С. 25—48.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
cat[kæt]n. кот; ко́шка, ко́тка
♦
be the cat’s whiskers/pyjamasinfml быць высо́кай ду́мкі (аб кім/чым-н.);
cat-and-dog lifeinfml ве́чныя сва́ркі; жыць як кот з саба́кам;
fat cats фіна́нсавыя тузы́;
let the cat out of the baginfml прагавары́цца, разбалбата́ць сакрэ́т;
like a cat on hot bricks ≅ як вуж на патэ́льні; як на іго́лках; як у пры́саку; як чорт пе́рад хма́рай;
like a cat that’s got the creamBrE ве́льмі задаво́лены сабо́ю;
rain cats and dogsinfml ліць як з вядра́/цэ́бра (пра дождж)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Inopi nullus amicus
У беднага няма сябра.
У бедного нет друга.
бел. Як я быў багаты ‒ звалі ў кумы і сваты, а як стаў бедны ‒ кожны морду верне. Калі батат, то мой брат, калі худы, адыдзі туды. Хто батат ‒ усім брат, хто ж нічога не мае, таго ніхто не знае.
рус. Царь да нищий без товарищей. Бедному зятю и тесть не рад. Нищему нет друга. Богатого и в чуже знают, убогий и в своих невидим. Без денег Панфил никому не мил. Худ Роман, коли пуст карман.
фр. Pauvreté n’a pas de parenté (Бедность не знает/не имеет родства).
англ. He that has a full purse never wanted a friend (У кого полный кошелёк ‒ никогда не нуждается в друзьях).
нем. Ein reicher Bauer kennt seine Verwandten nicht (Богатый крестьянин не знает своих родственников). Ja, reich Timoshka, er hat einen Hund und eine Katze (Да, богат Тимошка: у него собака и кошка).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Cattus amat piscem, sed non vult tingere plantam
Кот любіць рыбу, але не жадае мачыць лапы.
Кот любит рыбу, но не хочет мочить лапы.
бел. Хоча выдраць з вулля мёду і каб не ўкусіла ніводная пчала. Хоча і ў пост аскароміцца, і ў святыя трапіць. Калі рыбу есці ‒ трэба ў ваду лезці. Не замуціш вады ‒ не паймаеш рыбы. Хочацца смачнага есці, а зарабіць не хочацца. Яму каб мёд, а яшчэ каб і лыжка.
рус. Лакома кошка до рыбки, да в воду лезть не хочет. Ног не мочить, так и рыбок не ловить. Хочется есть, да не хочется лезть. Есть молоко, да доставать далеко. Чтобы рыбку съесть, надо в воду лезть.
фр. Chat aime poisson mais n’aime pas a se mouiller les pattes (Кот любит рыбу есть, но не любит лапы мочить).
англ. The cat would eat fish and wouldn’t wet her paws (Хочет кот рыбки съесть, да не хочет лапы мочить).
нем. Wer mit will essen, soll mit uns dreschen (Кто вместе хочет есть, тот должен с нами молотить). Wer Fische fangen will, muß vorher die Netze flicken (Кто хочет ловить рыбу, должен предварительно заштопать сети).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
чёрный
1.прил., в разн. знач. чо́рны;
чёрная кра́ска чо́рная фа́рба;
чёрный хлеб чо́рны хлеб;
чёрный шрифт чо́рны шры́фт;
чёрная металлу́рги́я чо́рная металу́ргія;
чёрный парс.-х. чо́рны папа́р;
чёрное де́рево чарнадрэ́ва;
чёрный лес чо́рны лес;
чёрный ход чо́рны ход;
чёрные мы́сли чо́рныя ду́мкі;
чёрная рабо́та чо́рная рабо́та;
чёрная би́ржа чо́рная бі́ржа;
2.(курной) ку́рны; чо́рны;
чёрная ба́ня ку́рная (чо́рная) ла́зня;
3.сущ. (темнокожий) чо́рны, -нага м.;
◊
чёрная доска́ чо́рная до́шка;
чёрные спи́ски чо́рныя спі́сы;
на чёрный день на чо́рны дзень;
держа́ть кого́-л. в чёрном те́ле трыма́ць каго́-не́будзь у чо́рным це́ле;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бра́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Утварыць кароткі звонкі гук, ударыўшы па металічным, шкляным ці інш. прадмеце. Я чуў, як зачыніліся вароты ў садку, як потым бразнула клямка і шарганула ў сенцах засаўка.Баранавых.Дзверы сянец бразнулі, і босая Параска ціха, як кошка, прайшла па двары.Лобан.//чым. Ударыўшы металічным або шкляным прадметам па чым‑н., утварыць гук. Аднак варта каму бразнуць талеркай ці нават хоць бы зняць з хлеба настольнік, як.. [кот] ужо тут.Якімовіч.Варта было ветру бразнуць форткай, як.. [Іна] ажывала, выбягала на веранду, а потым, расчараваная, садзілася дзе-небудзь у кутку.Ваданосаў.
2.каго-што. З сілай кінуць, выклікаўшы шум, гук; грымнуць. Даніла ўсё ж такі схапіў Дудзько за грудзі, падняў і бразнуў аб зямлю.Пестрак.Бушыла з размаху бразнуў аб падлогу ўсё, што трымаў у руках, — кнігі.., лінейку, мел — і ў адзін міг апынуўся каля Арэшкіна, тварам у твар.Шамякін.
3.перан.Разм. Пазваніць па тэлефоне каму‑н. — Гэта мне, ёлупу, навука! — бубніць Дзямян Лукіч. — Падвёў карэспандэнт... Абяцаў даць у газету, калі мы поўным ходам разгорнем уборку, а што атрымалася?.. Няўжо так ужо цяжка было мне бразнуць, удакладніць?Аношкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
з’е́сцісов.
1.в разн. знач. съесть; (при вежливом приглашении к еде — ещё) ску́шать; (немного — ещё) пое́сть;
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Како́ўка ’папярочка на дзержаку рыдлёўкі, віл’ (касцюк., ушац., Жыв. сл.). Бел. слова з’яўляецца або пранікненнем з рус. гаворак (пра што сведчыць і значэнне слова, магчыма, тэрміналагічнае), або агульнага паходжання з рус. лексікай. У рус.кокова ’палка з крывым верхнім канцом, кульба’, цвяр., наўг. ’мыліца’, ’качарга’, валаг. ’верацяно з намотанай не да канца пражай’, ’кончык носа’, алан.коковка ’загнуты верхні канец палкі, кульбы’, наўг. і інш. ’палка з крывым верхнім канцом’, кастр., варонеж. ’паліца, доўбня’, цвяр., наўг. ’мыліца’, ’качарга’, цвяр. ’акруглы край верацяна і інш.’, ніжнегар. ’клубок нітак па кароткай палцы’ і мн. інш. Рус.коковка ў слоўніку Фасмера не праэтымалагізавана. Да бел. і рус. лексем паралелей быццам бы няма. Этымалагічна слова вельмі няяснае. Можна меркаваць аб чляненні ko‑koba, як аб інавацыі ў некаторых рус. і адпаведнай бел. гаворцы. Па ўтварэнню гэта структура магла быць з рэдуплікаваным першым складам. Другую частку можна параўнаць з адзначаным у Даля рус.наўг.кова ’кол, пень, паля’. Магчыма, сюды можна аднесці бел.кавеня, укр.ковінька ’палка з загнутым канцом, кульба’, ковиза ’кульба’, аднак няяснае словаўтварэнне лексемы. Далей, сюды і рус.закавыка, ковыка. Але ковыка ў СРНГ толькі ў значэнні ’нейкая расліна’. Словаўтварэнне не вельмі яснае: ‑ов‑ прыметнікавы фармант, які ў выніку перараскладання ўвайшоў у састаў складанага суфікса. Звяртае на сябе ўвагу і тое, што семантыка такіх утварэнняў, як рус.кокова, кокора, кокот, кокотышка, кошка, кука і пад., не выключае магчымасці неаднаразовага збліжэння гэтых лексем, што можа выклікаць трансфармацыю як формы, так і семантыкі, або наогул прывесці да генерацыі кантамінаванай формы. Магчыма, разглядаемае слова з’яўляецца вынікам такіх збліжэнняў і трансфармацый.
1.(1і2ас.неўжыв.). Раздзяляцца на часткі, на кавалкі; раздзірацца. Папера лёгка дзярэцца.// Зношвацца да дзірак; рвацца (пра адзенне, абутак). — Есці пры маёй рабоце хапае, абутак і вопратка не дзярэцца і не вельмі пэцкаецца.Кулакоўскі.
2.(1і2ас.неўжыв.). Знімацца, адрывацца. Дзяры лыка пакуль дзярэцца.Прыказка.
3. Мець прывычку драць (у 3 знач.); драпацца. [Зыгмусь:] Я да.. [Юзі], а яна або ўцякае, або пазурамі дзярэцца, як кошка.Чорны.
4. Драпаць адзін аднаго. Каты дзяруцца.
5.Разм. Чухацца, тручыся аб што‑н. або драпаючы пальцамі. Дзярэцца, як карослівы.
6.Разм. Паднімацца на што‑н. высокае, чапляючыся рукамі і нагамі; караскацца. Мне так захацелася пабываць на вяршыні кургана, як у маленстве: гоп-гоп! — некалькі падскокаў, і ты ўжо дзярэшся пад самую сасну.Кірэенка.// Вырастаючы, паднімацца ўверх, чапляючыся за што‑н. (пра расліны). Адбуяла ў агародах хмельная летняя зеляніна — павесілі галовы сланечнікі, не дзярэцца на платы гарбузнік.Навуменка.// Прабірацца праз што‑н. цяжкапраходнае. Драцца праз густы ельнік.//перан. Імкнуцца заняць як можна вышэйшае становішча ў грамадстве. Цяпер спакойны за сябе Пахом: «Палезу вышай — вывезе дыплом». І па службовай лесвіцы дзярэцца...Маеўскі.
7.Разм. Моцна крычаць, плакаць. Чаго .. [дзіця] дзярэцца на ўвесь лес?Васілевіч.Дарэктар рвецца на кавалкі. Зламаў на блясе ўжо дзве палкі, Дзярэцца, нема л[я]мантуе, — Такі там гвалт — хай бог ратуе!Колас.
8.Зал.да драць (у 1, 2 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чый1, чыя, чыё; займ.
1.пытальны. Абазначае пытанне аб прыналежнасці каго‑, чаго‑н. каму‑н. Чый гэта лес? Чыя гэта хата? □ Чые гэта кіпці Упіліся ў горла Ніла?Панчанка.// З якой сям’і, з якога роду. — Чый жа ты будзеш? — спытаў я ў хлапчука.Бажко.
2.неазначальны. Разм. Чый-небудзь, чыйсьці. [Ліпа] брала кнігі ў рукі, гладзіла іх, раўняла або выпроствала лісткі.. Многа было ў яе чытачоў, і рэдка чыйго густу не ведала яна.Алешка.
3.адносны. Падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы. Хто ж такі Мартын Рыль, чый арышт узрушыў новага войта?Колас.Не завіце безыменнымі Загінуўшых за волю, Над чыім курганам Помніка няма.Танк.
4.адносны. Падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы. [Броня:] Чаго.. [Шкуранкоў] нешта насуплены пайшоў?.. [Гудовіч:] Ды як жа!.. Дагэтуль сядзеў і чакаў, чыя возьме, а цяпер лічыць, што ўжо ўсё вырашана, і таму можна не саромецца.Крапіва.Ведае кошка, чыё сала з’ела.Прыказка.
5.адносны. Падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы. [Дачка:] — Няхай той з вас, чыя кабыла, выпража яе з калёс ды вядзе ў руках, а той, чые калёсы, няхай цягне іх на сабе ў другі бок.Якімовіч.
чый2, ‑ю, м.
1. Высокі стэпавы кавыль, які расце ў Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі. Сцябло чыю. Карэнне чыю.
2. Высушаныя сцёблы гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца для пляцення розных вырабаў, а таксама як сыравіна для папяровай і цэлюлознай вытворчасці. Цыноўка з чыю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)