раздзел механізмаў і машын тэорыі, у якім вывучаецца рух механізмаў і машын з улікам сіл, што ўздзейнічаюць на іх. Асн. задача Д.м. і м. — вызначэнне руху звёнаў па зададзеных сілах і вызначэнне сіл па зададзеным руху звёнаў.
Для вызначэння руху звёнаў складаюць ураўненне руху. Для механізмаў з некалькімі ступенямі свабоды (напр., маніпулятараў) пры галаномных сувязях ураўненні руху складаюць звычайна ў форме дыферэнцыяльных ураўненняў Лагранжа 2-га роду. Для мех. сістэм з адной ступенню свабоды (да іх адносіцца большасць тэхнал. машын) эфектыўны метад прывядзення сіл і мас, які дазваляе звесці задачу аб руху сістэмы звёнаў да эквівалентнай у дынамічных адносінах задачы аб руху аднаго звяна (пункта) прывядзення. Атрыманыя ўраўненні руху звычайна нелінейныя і інтэгруюцца толькі прыбліжана лікавымі метадамі з дапамогай ЭВМ. Сілавы разлік механізмаў мае на мэце вызначэнне рэакцый у кінематычных парах, якія выкарыстоўваюцца для разліку звёнаў на трываласць і падбору падшыпнікаў. Пры гэтым у разлік уводзяцца сілы інерцыі (метад кінетастатыкі). У Д.м. і м. разглядаюцца таксама задачы рэгулявання скорасці пры розных рэжымах руху, памяншэння і дынамічных нагрузак на звёны ўраўнаважваннем мас і сіл, аховы машын ад вібрацый, вызначэння мех.ккдз і інш. Пры рашэнні задач дынамікі важны рацыянальны выбар разліковых дынамічных мадэлей. Сучасная Д.м. і м. аддае ўвагу праблемам узаемадзеяння мех. частак машын з рухавіком і сістэмай кіравання, пабудове сістэм праграмнага кіравання, забеспячэння ўмоў дынамічнай устойлівасці.
Літ.:
Динамика машин и управление машинами: Справ. М., 1988;
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Скундзя́біцца ‘сагнуцца’ (Сл. Брэс.), скундзя́біцца, скондзя́біцца ‘змарнець, зніякавець’ (ТС), скундзёбіцца ‘сагнуцца’ (Сцяшк. Сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне з няяснай зыходнай формай, параўн. кундзя́баць ‘шкандыбаць’, што, відаць, праз стадыю *кундзяба ўзыходзіць да кундзя ‘тоўстая непаваротлівая жанчына’, ку́ндзеву, ку́ндавы ‘худы, змарнелы’ (ТС), паходжанне якіх спрэчнае (гл.). Параўн. укр.скандзю́бити ‘скурчыць, звесці’, якое прыводзіць у сваім «Словаре украинского наречия» Шымкевіч, відаць, з с‑ка‑н‑дзюба (гл. дзюба), дзе с‑ і ка‑ прыстаўкі, а ‑н‑ — інфікс. У беларускім слове адбылася метатэза а — у → у — а.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стулі́ць, стулю, стуліш, стуліць; зак., што.
1. Шчыльна сціснуць, заплюшчыць (пра губы, вочы і пад.). — Папала мне з-за цябе, таварыш Сучок, — сказаў Журавінка і губы стуліў.Лобан.Сінічкін стуліў вочы, нібы хочучы падрамаць, і тут перад вачыма раскінулася пясчанае поле, а на ім — лён, неабдымныя прасторы лёну, а пасля — бульба, кармавая морква, буракі.Пестрак.
2.Звесці, злучыць разам. Сафрон стуліў гармонік, ён раўнуў усімі галасамі апошні раз і сціх!Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.
1.што, а таксама з чым і з інф. Завяршыць, давесці да канца, закончыць.
К. касьбу.
К. з рамонтам.
К. чытаць.
2.што чым. Зрабіць што-н. у заключэнне, закончыць чым-н.
К. артыкул цытатай.
К. выступленне заклікамі.
3.што, з чым і з інф. Палажыць канец чаму-н., спыніць што-н.
К. гулянкі.
К. з п’янствам.
К. бяздзейнічаць.
4.што. Завяршыць навучанне дзе-н.
К. аспірантуру.
5.каго (што). Звесці са свету (разм.).
◊
Дрэнна (кепска) кончыць — пра ганебны канец чыйго-н. жыцця або дзейнасці.
Кончыць жыццё — памерці.
|| незак.канча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
rúpfenvt
1) шчыпа́ць, рваць, вырыва́ць
2) перан.разм. абабра́ць (каго-н.);
◊
mit j-m ein Hünchen ~зве́сці раху́нкі з кім-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)