Які хутка ходзіць і бегае. Шпарканогі заяц. □ — А што лепш, Пеця, — шпарканогі кенгуру ці галапузы дрозд?Ракітны.Завывае, бы ў лесе ваўчыца, Шпарканогі кур’ерскі цягнік.Чарнушэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
LámpeIIm -s;
(Méister) ~ Ла́мпэ, За́яц (у казках і байках)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Каса́ч1 ’касач, Iris pseudacorus’. Ад касаты (гл.) пры дапамозе суфікса ‑jь; kasat‑jь > kasačь.
Каса́ч2 ’цецярук-самец’ (ТСБМ). Гл. папярэдняе.
Каса́ч3 ’заяц’ (Касп.), да косы ’касавокі’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
hare
[her]
n., pl. hares or coll. hare
за́яц за́йца m., за́йчык -а m., dim.
a young hare — зайчанё n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
pasażer
м. пасажыр;
pasażer na gapę — безбілетны пасажыр; (заяц(
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
бяля́к, беляка, м.
1.Заяц, які мяняе зімой колер поўсці на белы. На лёд выскачыў бяляк, прабег з паўсотні крокаў і прысеў, насцярожана стрыгучы доўгімі вушамі.Кірэйчык.
2.Разм.пагард. Белагвардзеец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сяра́к ’шэры заяц, русак’ (Нас.), ’сярмяга, світка з шэрага сукна’ (Нас.), серя́к ’тс’ (Растарг., Шымк. Собр.), сірак ’тс’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Суфіксальнае ўтварэнне ад серы2 (гл.), параўн. шэры, шарак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГРЭ́СКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з ліп. 1941 да чэрв. 1944 у Грэскім р-не Мінскай вобл. пад кіраўніцтвам Грэскага падп. РК КП(б)Б. Арганізатар і кіраўнік У.І.Заяц. Налічвала каля 80 чал., 4 групы: у бальніцы в. Грэск (кіраўнік Ю.Г.Войчык), вёсках Стараселле (А.В.Вадап’ян), Гацук (Заяц), Вобчае (І.І.Каско). Падпольшчыкі вялі сярод насельніцтва агітац. работу, распаўсюджвалі звесткі Саўінфармбюро, перадавалі партызанам звесткі пра рух варожага транспарту, папярэджвалі пра карныя аперацыі акупантаў, псавалі тэлеф. сувязь праціўніка, спалілі некалькі мастоў на шашэйных дарогах, пусцілі пад адхон варожы эшалон, разграмілі апорны пункт фашыстаў у в. Вобчае, захапілі абоз з прадуктамі і пераправілі партызанам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗЯСЛА́ЎСКАЕ КНЯ́СТВА,
удзельнае княства Полацкай зямлі. Цэнтр — г. Ізяслаў (цяпер г.Заслаўе). У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца як княства пад 1127 у час княжання Брачыслава. У канцы 1150-х г. княства — аб’ект барацьбы за валоданне ім мінскіх князёў і нашчадкаў Брачыслава, якіх падтрымліваў полацкі кн.Рагвалод Барысавіч. З 1160 у складзе Мінскай зямлі, з канца 13 ст. ў складзе ВКЛ: з 1345 належала Яўнуту, потым яго нашчадкам — князям Заслаўскім. У выніку падзелу паміж нашчадкамі і продажу часткі яго тэрыторыі княства значна паменшала. У гіст. л-ры ёсць меркаванне пра існаванне ў 12 ст. Ізяслаўска-Лагожскага княства.