ураўненні адносна функцыі адной пераменнай, якая ўваходзіць у гэта ўраўненне разам са сваімі вытворнымі да некаторага парадку ўключна. Найбольшы парадак вытворнай наз. парадкам ураўнення.
Калі З.д.ў. запісана ў форме
(, , ′, ..., )
, то кажуць, што гэта ўраўненне n-га парадку ў нармальнай форме. Згодна з тэарэмай існавання і адзінасці ў такога ўраўнення існуе і прычым толькі адно рашэнне з пачатковымі ўмовамі
,
...,
, дзе , , , ..., — адвольны пункт вобласці
у якой (, , ..., ) — функцыя, неперарыўная разам са сваімі вытворнымі , , ..., . Гэта азначае, што пачатковыя ўмовы цалкам вызначаюць усё мінулае і будучае той рэальнай сістэмы, якая апісваецца гэтым ураўненнем. Пры дапамозе З.д.ў. або іх сістэм мадэлююць дэтэрмінаваныя рэальныя сістэмы (працэсы). Пры гэтым стан сістэмы ў кожны момант часу павінен апісвацца канечным мноствам параметраў , ..., . Тады, каб запісаць такаю мадэль, дастаткова ў мностве станаў сістэмы, якую мадэлююць, задаць скорасці пераходу ад аднаго стану сістэмы да яе наступнага стану.
Літ.:
Еругин Н.П. Книга для чтения по общему курсу дифференциальных уравнений. 3 изд. Мн., 1979;
Петровский И.Г. Лекции по теории обыкновенных дифференциальных уравнений. 7 изд. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
переписа́тьсов.
1.(написать ещё раз, заново) перапіса́ць; (картину — ещё) перамалява́ць;
2.(внести в список всех, многих) пазапі́сваць, паўпі́сваць, запіса́ць, упіса́ць, перапіса́ць, паперапі́сваць;
3.(сделать опись всего, многого) перапіса́ць, паперапі́сваць, запіса́ць, пазапі́сваць;
4.(переписать что-л. на кого-л. другого) уст. перапіса́ць;
5.(зачислить в другое место, в число других) разг. перапіса́ць;
переписа́ть моряко́в в пехо́ту перапіса́ць марако́ў у пяхо́ту;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Апра́ва ’рамка, аклад абраза; пераплёт кніжкі’. Рус.оправа ’рамка, аклад’, укр.оправа ’пераплёт; рамка, аклад’, польск.oprawa ’пераплёт, рамка’. Да апраўляць ’апрацоўваць, прыводзіць у адпаведны выгляд’, адкуль і ’ўстаўляць у аправу’. Значэнні ’рамка’ і ’аправа абраза’ адносна новыя з больш старога аправа ’рамка’. Ст.-бел.оправа ’паправа, наладка’ (магчыма, з чэшскай, сустракаецца ў Скарыны, хаця вядома і ў старапольскай); ’дакумент на права карыстання маёмасцю’ і ’маёмасць, запісаная на чыёсьці імя’ (Юрэвіч–Яновіч, Бел. мова, 97), звязана са старапольскім значэннем дзеяслова oprawić ’забяспечыць’, ст.-бел.оправити ’ўнагародзіць’ (Гарб.). Семантычны пераход у дзеяслове, магчыма, такі: ’паправіць, прывесці ў адпаведны выгляд, зрабіць аправу’ і ’паправіць (матэрыяльнае становішча), запісаць маёмасць, узнагародзіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
éintragen*
1.vt зано́сіць (у спіс); рэгістрава́ць;
Gewínn ~ прыно́сіць прыбы́так;
auf das Kónto ~запіса́ць на раху́нак
2.~, sich зарэгістрава́цца (у спісе)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
распіса́ць
1. (запісаць у розныя месцы) áufschreiben*vt, áusschreiben*vt;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ДРОБу арыфметыцы,
лік, які змяшчае адну ці некалькі доляў (роўных частак) адзінкі. Абазначаецца сімвалам (або a/b), дзе a — лічнік, які паказвае колькасць доляў адзінкі, падзеленай на столькі частак, колькі паказвае (называе) назоўнік b (a і b) — цэлыя лікі). Д. a/b можна таксама разглядаць як вынік дзялення ліку a на лік b; калі a дзеліцца нацэла на b, то дзель — цэлы лік (напр., 6/3 — 2; 28/7 — 4), калі не дзеліцца — дробавы (напр., 3/7; 20/12).
Д. наз. правільным, калі a < b, і няправільным, калі a > b. Няправільны Д. можна запісаць у выглядае сумы цэлага ліку і правільнага Д. (змешаны лік); для гэтага патрэбна лічнік падзяліць з астачай на назоўнік, напр.,
. Множанне і дзяленне Д. выконваюць па правілах:
;
, суму (рознасць) Д. і з аднолькавымі назоўнікамі — па правілах
. Д. не зменіцца, калі лічнік і назоўнік памножыць на адзін і той жа лік, адрозны ад нуля. Таму Д. і можна прывесці да агульнага назоўніка (замяніць на роўныя ім Д. з аднолькавымі назоўнікамі, звычайна роўнымі найменшаму агульнаму кратнаму b і d). Калі лічнік і назоўнік маюць агульныя множнікі, Д. можна надаць нескарачальны від, напр., — скарачальны
, а — нескарачальны Д. Гл. таксама Дзесятковы дроб, Дробавая і цэлая часткі ліку.
1. Занесці, даставіць куды‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. Пазаносіць у кладоўку інструменты. □ Прыехаўшы на двор,.. [Наста] кінула нераспрэжанага [каня] і пазаносіла на руках у хату дзяцей.Пташнікаў.
2. Упісаць, запісаць куды‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. Пазаносіць студэнтаў у спісы. Пазаносіць рахункі ў рэестр.
3.(1і2ас.неўжыв.). Засыпаць, замесці ўсё, многае або ўсіх, многіх. Вецер пазаносіў снегам усе дарогі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
record2[rɪˈkɔ:d]v.
1. рэгістрава́ць, фіксава́ць; пратакалі́раваць; зано́сіць у спіс/рэе́стр;
record the days’ eventsзапіса́ць падзе́і дня;
The expedition recorded over 500 new species of plants. Экспедыцыя зарэгістравала звыш 500 новых відаў раслін.
2. запі́сваць на плёнку/пласці́нку і да т.п.;
The gramophone has recorded his voice. Яго голас запісаны на грамафонную пласцінку.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)