2) разм. расквіта́цца (з чым-н.), апла́чваць, распла́чвацца;
éine Schuld ~заплаці́ць доўг
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
капе́йка, -і, ДМ -пе́йцы, мн. -і, -пе́ек, ж.
1. Дробная манета, адна сотая рубля.
Рассыпаць капейкі.
2.зб. Грошы, грашовыя сродкі.
◊
Без капейкі — без якіх-н. сродкаў існавання.
Да (апошняй) капейкі — без астатку патраціць, заплаціць, атрымаць і пад.
Жывая капейка — пра ўсё, што дае даход.
Капейка ў капейку — пры падліку грошай: абсалютна дакладна, колькі патрабуецца.
Ні капейкі (за душой) — зусім няма грошай.
|| памянш.капе́ечка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
◊
Абысціся ў капеечку — дорага каштаваць.
|| прым.капе́ечны, -ая, -ае.
Капеечная манета.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
compensate
[ˈkɑ:mpənseɪt]
v.
1) пакрыва́ць; варо́чаць, вярта́ць (стра́ты)
2) кампэнсава́ць, наганя́ць (стра́чаны час)
3) апла́чваць, плаці́ць
to compensate for extra work — заплаці́ць за дадатко́вую пра́цу
4) Tech. балянсава́ць, ураўно́ўваць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
та́кса1, ‑ы, ж.
Дакладна ўстаноўленая расцэнка тавараў або размер аплаты працы і паслуг. Акцызнік набіваў сабе цану, хоць і ведаў, што больш, чым у такое, Завішнюк не заплаціць.Пташнікаў.[Начальнік:] — Нават буду ведаць таксу, што за кожны рэйс у лес па дровы .. бярэцца па сто рублёў.Скрыган.
[Фр. taxe ад лац. taxare — ацэньваць.]
та́кса2, ‑ы, ж.
Невялікі гладкашэрсны сабака з крывымі кароткімі нагамі і доўгім тулавам. [Дзядзя:] — Жах! Каб ты[гр] у кабеціных руках ператварыўся ў таксу ці балонку?!Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кула́к1, ‑а, м.
1. Кісць рукі з прыгнутымі к далоні пальцамі. Булай скамечыў ліст ватмана, сціснуў кулакі, аж пабялелі пальцы.Шыцік.
2.перан. Сканцэнтраваныя ў адным месцы ваенныя ўзброеныя сілы для рашаючага ўдару. Спецгрупа збіралася ў адзін кулак.Новікаў.
3. Дэталь машыны, якая мае форму выступу і штурханнем прыводзіць у рух другія механізмы.
кула́к2, ‑а, м.
Багаты селянін-уласнік, які эксплуатаваў беднякоў; вясковы буржуа. Гаспадар — кулак багаты, — Як заўсёды стаў круціць, Толькі б меней заплаціць.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сыска́ць, сышчу, сышчаш, свішча; зак., каго-што.
1. Прымусіць заплаціць; патрабаваць, атрымаць з каго‑н. у прымусовым парадку. За свой прыезд у панскі двор Сыскаць з Данілы сорак злотых.Колас.[Сцепаніда:] — Не аддам! А пасаг сышчу праз суд! [Якаў:] — Скулу сышчаш, а не пасаг... Парызыкуй.Галавач.// Вярнуць сабе што‑н. пазычанае каму‑н. Сыскаць хамут і аброць.
2.Разм. Знайсці; адшукаць. Гануля і Яўхім па натуры былі маўклівыя і панурыя. Жартуючы, пра іх казалі: «Чорт сем пар лапц[ей] стаптаў, пакуль такую пару сыскаў».Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ScheckIm -s, -s чэк (банкаўскі);
verfállener ~ пратэрмінава́ны чэк;
éinen ~ áusstellen [schreiben*] вы́пісаць чэк;
éinen ~ éinlösen плаці́ць па чэ́ку;
mit ~ bezáhlenзаплаці́ць чэ́кам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
со́тня, -і, мн. -і, со́цень і со́тняў, ж.
1. Сто якіх-н. адзінак (прадметаў, рублёў і пад.).
Дзве сотні кніг.
Заплаціць не адну сотню за мэблю.
2.мн. Трэцяя ад канца лічба шматзначнага ліку.
3. звычайна мн. (со́тні, -яў), разм. Вялікая колькасць, мноства каго-, чаго-н.
Сотні студэнтаў.
4. Вайсковае падраздзяленне, якое першапачаткова складалася са ста чалавек.
Стралецкая с.
Казацкая с. (падраздзяленне, якое адпавядае эскадрону).
|| памянш.со́ценька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж. (да 1 знач.; разм.).
|| прым.со́ценны, -ая, -ае (да 1 і 4 знач.).
С. білет.
Соценная вага (вага, на якой прадмет, што ўзважваецца, ураўнаважваецца ў сто разоў лягчэйшай гірай; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЛЮ́ДЗІ «ПАХО́ЖЫЯ»,
«людзі вольныя», феадальна-залежныя сяляне ў ВКЛ у 15—1-й пал. 17 ст., якія карысталіся правам вольнага пераходу ад аднаго феадала да другога і не былі прымацаваны да зямлі, як айчызныя людзі, людзі «непахожыя» або чэлядзь нявольная. Лічыліся асабіста вольнымі. У 15 ст. Л.«п.» складалі найб. групу сялянства. У актах 16 ст. Л.«п.» называюцца таксама людзьмі прыбылымі, «прыхожымі». Пераходзячы да інш. землеўладальніка, Л.«п.» павінны былі выплаціць грашовы эквівалент усіх павіннасцей, выканаць умовы «выхаду» і папярэдзіць пра гэта землеўладальніка. Л.«п.» маглі ўзяць з сабой сваю маёмасць. Феадал не меў права затрымліваць выхад Л.«п.» ці прысвойваць іх рухомыя рэчы («дамовыя статкі»). Колькасць Л.«п.» скарачалася па меры ўзмацнення паліт. правоў шляхты. У Статутах ВКЛ 1529 і 1566 тэрмін даўнасці, паводле якога «пахожы» селянін траціў права пераходу і станавіўся «непахожым», не быў агавораны, хоць у Статуце ВКЛ 1529 прыводзіцца 10-гадовы тэрмін земскай даўнасці. Гэты артыкул Статута феадалы Беларусі і дзярж. апарат выкарыстоўвалі, каб запрыгоніць Л.«п.», што пражылі ў іх маёнтках больш за 10 гадоў. Статут ВКЛ 1588 канстатаваў узмацненне працэсу запрыгоньвання Л.«п.». «Пахожы» селянін мог пайсці ад феадала, толькі адпрацаваўшы льготныя гады або заплаціўшы па 6 грошаў за льготны тыдзень. Калі ж «пахожы» селянін прабыў («засидел») у пана 10 гадоў, то незалежна ад таго, атрымліваў ад шляхціца дапамогу ці не, ён пазбаўляўся права пераходу і разам з дзецьмі пераводзіўся ў становішча отчыча. Ён мог адкупіцца, аддаўшы пану 10 коп грошаў і выплаціўшы атрыманую ад пана дапамогу. Але заплаціць такія грошы селянін фактычна не меў магчымасці. Збеглых Л.«п.» феадалы адшуквалі ўжо як отчычаў. У канцы 16—1-й пал. 17 ст. «пахожыя» і «непахожыя» сяляне зліліся ў адну групу прыгоннага сялянства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адплаці́цца, ‑плачуся, ‑плацішся, ‑плаціцца; зак.
1.Разм.Заплаціць належнае за працу, доўг; разлічыцца. [Каменка:] — Баяцца [сяляне], што як дадуць рамантаваць рабочым [інвентар], дык не адплацяцца потым.Галавач.[Марына:] — Возім пану — нельга адплаціцца. Хоць ідзі ўжо з торбай за парог.Бялевіч.// Аддзякаваць за клопат, дбанне. І ўсё шчыра табе [хлеб] паслугоўвалі так, Каб на воку нас, бедных, ты меў... А ты што нам зрабіў, адплаціўся ты як?Купала.
2.перан. Панесці якое‑н. пакаранне за свае ўчынкі, дзеянні. [Рыгор:] — Разбурыла паліцыя і забастовачны камітэт і арганізацыйны камітэт.. Колькі было арыштаў ды высылак! Яшчэ, можна сказаць, я лёгка адплаціўся.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)