errichen vt

1) дастава́ць, дахо́дзіць (да чаго-н.)

2) дасяга́ць (чаго-н.);

den Zug ~ паспе́ць на цягні́к;

j-n telefnisch ~ дазвані́цца да каго́-н. (па тэлефоне);

ein hhes lter ~ дажы́ць да глыбо́кай ста́расці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Прыя́ць ’спрыяць’ (ТСБМ, Мік., Нас., Бяльк., Мат. Гом., Ян., Мат. Маг.; паст., рагач., Сл. ПЗБ; ТС, ГЧ), ’гадзіць’ (люб., Нар. словатв.), прыя́ті, прыя́ты ’спрыяць; жадаць дабра, прыхільна ставіцца’ (Клім., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.), прыя́тэ ’жадаць дабра, добра адносіцца да каго-небудзь’ (Сіг.); сюды ж вытворныя: прыя́т ’прыемнасць’ (Некр.), прыя́нне ’добразычлівасць, спагадлівасць’ (Нас., Яруш., Яўс.). Укр. старое прия́ти ’тс’, рус. прия́ть ’адносіцца прыхільна’, ц.-слав. приѩти, польск. (s)przyjać, в.-луж. přeć, přać, н.-луж. pśaś ’спрыяць, жадаць’, чэш. přáti, příti ’быць схільным, жадаць’, славац. priať ’спрыяць’, серб.-харв. прѝјатидасягаць поспеху, удавацца’, славен. príjati ’быць схільным’, балг. прия́я ’рабіць дабро, ставіцца прыхільна’. Прасл. *prijati. Роднасныя ст.-інд. priyas ’дарагі, дастойны’, авест. frya ’дарагі, каханы’, frīnãti ’цаніць, любіць’, гоц. frijôn ’любіць’, ням. freien ’сватаць’, лат. periêks ’радасць’ і інш. Гл. Траўтман, 231; Фасмер, 3, 369–370; Брукнер, 445; Голуб-Копечны, 299; Махэк₂, 490; БЕР, 5, 749; Сной₂, 575; ЕСУМ, 4, 586.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

succeed [səkˈsi:d] v.

1. дабіва́цца, дасяга́ць мэ́ты;

succeed in one’s career зрабі́ць до́брую кар’е́ру

2. квітне́ць, рабі́ць по́спех

3. суме́ць зрабі́ць (што-н.);

succeed in doing smth. здо́лець зрабі́ць што-н.

4. быць перае́мнікам, атры́мліваць у спа́дчыну;

succeed to the throne заня́ць трон (пасля́ ба́цькі)

5. ісці́ (за чым-н.);

Day succeeded day. Дзень ішоў за днём.

nothing succeeds like success за по́спехам ідзе́ по́спех

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

reach2 [ri:tʃ] v.

1. дасяга́ць, дахо́дзіць (да чаго-н.); даязджа́ць;

reach the summit of the mo untain дабра́цца да вяршы́ні гары́;

The sum total reaches hundred francs. Агульная сума складае сто франкаў.

2. праця́гваць, выця́гваць; распасціра́ць;

reach one’s hand across the table працягну́ць руку́ праз стол

3. дастава́ць, браць; дацягну́цца (да чаго-н.);

I saw him reach for the gun. Я бачыў, як ён схапіўся за зброю.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

crest

[krest]

1.

n.

1) грэ́бень -я m. (у пе́ўня), чубо́к -ка́ m. (у пту́шкі ці жывёліны); гры́ва f.

2) нашы́ўная эмбле́ма, адзна́ка спарто́вае або́ іншае арганіза́цыі

3) плюма́ж шле́ма

4) грэ́бень -я m., ве́рхні кра́й е́су, хва́лі, гары́), вяршыня́ f.

2.

v.

1) вянча́ць, уве́нчваць, дасяга́ць вяршы́ні

2) уздыма́цца (пра хва́лі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

dopadać

I незак. разм.

kogo/czego, do kogo/czego 1. дабягаць, дабірацца; дасягаць да каго/чаго;

2. хапаць каго/што; накідвацца на каго/што

II зак.

наваліць (пра снег); наліць (пра дождж)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Рапярці́ць ’вучыць, як рабіць; настаўляць, павучаць’, сюды ж зваротныя з істотным зрухам семантыкі рапярці́цца, нарапярці́цца ’збірацца пайсці, паехаць куды-небудзь’ (віл., Жыв. сл.), рапярці́ць (ріпярці́ць) ’рыхтавацца, збіраць’, рапярці́цца ’рыхтавацца, збірацца’ (Юрч.). Параўн. рус. дыял. (урал.) реперти́ться ’харахорыцца, задзірацца’, у якім Куркіна (Этим. иссл., 6, 29) хоча бачыць словаскладанне прыслоўя *jarě (гл. я́ры) і дзеяслова *pertiti, вытворнага ад *perti (гл. перці1), што можа патлумачыць значэнне ’павучаць, настаўляць’. Што датычыць значэння ’збірацца, рыхтавацца’, то тут магчыма супастаўленне з рус. дыял. (уран.) подрепети́ть ’падрыхтаваць’, подрепети́ться ’навесці парадак, прыбраць’, якія Куркіна (там жа) збліжае з балг. дыял. ерепе́тим се ’харахорыцца, важнічаць, надувацца’, рус. дыял. ерепеси́тьдасягаць, дабівацца чаго-небудзь неадчэпнымі просьбамі, прыстасаваннямі’, ере́пестить ’з лаянкай, пануканнямі прымушаць працаваць’, для якіх узнаўляецца прасл. дыял. *jarěpętiti sę, што з прыслоўя *jarě ’р’яна, з запалам’ і дзеяслова *pętiti (гл. пяць2, пну), гл. Трубачоў, Этимология–1970, 371; ЭСCЯ, 8, 172. Для апошніх нельга выключыць сувязь з рэпетава́ць ’злавацца; крычаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Разм. Ісці, рухацца. У свет за многа-многа міль Сягаю я бязмежным крокам. Колас. / у перан. ужыв. І вось — рака!.. Як вар кіпучы, Бурліць, сягае паміж гор, То з гулам кідаецца з кручы... Усё — каб вырвацца ў прастор. Ставер. // перан. Даходзіць, дасягаць, імкліва накіроўвацца. Маленькія вочкі... [Марыніча] блукліва бегалі, але найбольш сягалі яны ў блакіт чыстага, неба, бо дзень сапраўды быў летні, заліты сонцам і цеплынёй. Сабаленка.

2. Прасцірацца, даходзіць да якой‑н. мяжы, узроўню і пад. Гэта вузенькі .. ручаёк пыльнай вуліцы, а паабапал яе шырокія, як зялёныя загоны, берагі травы, якія сягаюць аж пад самыя хаты, заходзяць у двары і правулкі. Сіпакоў. // перан. Пранікаць у глыбіню (пра час). Мастак [Сергіевіч] расхінуў завесу стагоддзяў, сягаў глыбей, да вытокаў вызваленчай барацьбы беларускіх працоўных. Ліс. Памяць сягае недзе да пятага года свайго жыцця, калі бацька мой служыў на чыгунцы. Пестрак. / Пра думкі, мары і пад. Думка сягае ў юнацкую даль: хвоі, азёры, каменне і сталь... Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВО́БЛАКІ,

сістэмы завіслых у атмасферы прадуктаў кандэнсацыі вадзяной пары — кропелек вады, крышталікаў лёду або іх сумесей. Сукупнасць воблакаў называецца воблачнасцю. Утвараюцца воблакі пры кандэнсацыі вадзяной пары ў стане насычэння на ядрах кандэнсацыі. Дыяметр кропель — каля некалькіх мікронаў, маса вады ў 1 м³ паветра воблакаў — ад долі грама да некалькіх грамаў. Каля зямной паверхні яны ўтвараюць туман. Узбуйненне прадуктаў кандэнсацыі выклікае ападкі атмасферныя (дождж, снег, град).

Узнікненне воблакаў — вынік адыябатычнага ахалоджвання паветра пры яго пад’ёме, радзей — вынік ахалоджвання ад подсцільнай зямной паверхні і турбулентнага перамешвання паветра. Пад’ём паветра, неабходны для ўтварэння воблакаў, адбываецца пры канвекцыі ў атмасферы (канвекцыйныя воблакі), пры ўзыходзячым слізгальным пад’ёме паветра на франтах атмасферных (франтальныя воблакі), пры хвалевых рухах у атмасферы і інш. Большая ч. воблакаў засяроджана ў трапасферы, але зрэдку назіраюцца ў стратасферы (пераважна перламутравыя воблакі) і ў мезасферы (серабрыстыя воблакі). Па міжнар. класіфікацыі воблакі ў залежнасці ад іх ніжняй мяжы адносяцца да аднаго з трох ярусаў — верхняга, сярэдняга або ніжняга. Паводле знешняй будовы і размяшчэння на ярусах воблакі маюць 10 асн. формаў: у верхнім ярусе перыстыя воблакі, перыста-слаістыя воблакі і перыста-кучавыя воблакі (на выш. больш за 6 км), у сярэднім — высокакучавыя воблакі і высокаслаістыя воблакі (на выш. 2—6 км), у ніжнім — слаіста-кучавыя воблакі, слаістыя воблакі і слаіста-дажджавыя воблакі (выш. іх ніжняй мяжы менш за 2 км). Вылучаюць таксама воблакі вертыкальнага развіцця — кучавыя воблакі і кучава-дажджавыя воблакі з вертыкальнымі памерамі аднаго парадку з гарызантальнымі, іх асновы звычайна знаходзяцца ў ніжнім ярусе, а верхнія ч. могуць дасягаць сярэдняга ці верхняга яруса. Воблакі ўкрываюць каля паловы нябеснай сферы на Зямлі і змяшчаюць каля 10​9 т вады. На працягу года розныя тыпы воблакаў маюць розную паўтаральнасць. Воблакі ўплываюць на фарміраванне надвор’я і ападкаў, на цеплавы рэжым паветра, сушы і мора, з’яўляюцца звяном кругавароту вады на Зямлі. Яны могуць перамяшчацца на тысячы кіламетраў, пераносіць і пераразмяркоўваць вялізныя масы вады. На Беларусі зімой пераважае нізкая воблачнасць слаістых формаў, у цёплае паўгоддзе — воблачнасць вертыкальнага развіцця.

І.​Я.​Афнагель.

Высокаслаістыя воблакі над воз. Шо ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобл.
Слаіста-кучавыя і кучавыя воблакі.
Высока-кучавыя воблакі пад крылом самалёта.
Кучава-дажджавыя воблакі.
Кучавыя воблакі добрага надвор’я.

т. 4, с. 245

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

dosięgać

dosięga|ć

незак. kogo/czego 1. даставаць; дацягвацца;

dosięgać najwyższej półki — даставаць да верхняй паліцы;

2. даганяць; наганяць;

3. даходзіць да чаго; дасягаць чаго;

nie ~ł wzrokiem — ён не бачыў (не мог разгледзець)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)