адкрытая галерэя або балкон у верхняй частцы параднай залы або царкоўнага будынка (першапачаткова для размяшчэння хору, музыкантаў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГЕ́ЙТСХЕД (Gateshead),
горад у Вялікабрытаніі, на ПнУ Англіі, у канурбацыі Тайнсайд. Каля 100 тыс.ж. (1994). Порт на р. Тайн, разам з Ньюкаслам, з якім злучаны мастамі, утварае буйны трансп. вузел. Прам-сць: машынабудаванне, гумавая, харч., швейная, паліграфічная. Прамысл. парк Тым-Валі. Музей, маст.галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ло́джыя
(іт. loggia)
1) адкрытая галерэя, якая прымыкае да будынка;
2) балкон жылога дома ў выглядзе нішы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
кале́ктар, ‑а, м.
1. Установа, якая займаецца зборам і размеркаваннем чаго‑н. Бібліятэчны калектар.
2. Шырокі канал або труба, якая збірае вадкасць або газы з другіх каналаў (труб) для адводу іх у іншае месца. Каналізацыйны калектар. Меліярацыйны калектар.
3. Частка электрамашыны, якая служыць для ператварэння пераменнага току ў пастаянны.
4. Падземная галерэя, якая пракладваецца пад паверхняй вуліц для ўкладкі кабеляў або труб.
[Лац. collector — збіральнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЕ́СТЭР (Leicester),
горад у цэнтр.ч. Вялікабрытаніі, на р. Сор. Адм. ц. графства Лестэршыр. Узнік на месцы кельцкіх і стараж.-рымскіх паселішчаў. Каля 300 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: трыкат., абутковая, машынабудаўнічая. Ун-т. Музей, маст.галерэя. Руіны замка (11 ст.), сабор (12 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНДЭ́Р,
горад у Малдове. Засн. ў 12 ст. 130 тыс.ж. (1992). Прыстань на р. Днестр, чыг. вузел. Лёгкая (тэкст.-ткацкая, баваўняна-прадзільная, швейная, абутковая), дрэваапр. (вытв-сць мэблі), харч.прам-сць, машынабудаванне (суднабудаванне, суднарамонт, эл.-тэхн.). Гіст.-краязнаўчы музей, карцінная галерэя. Цытадэль 16 ст. (перабудавана ў 18—20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ДФАРД, Брэдфард (Bradford),
горад у Вялікабрытаніі, на Пн Англіі, у канурбацыі Уэст-Йоркшыр. 477,5 тыс.ж. (1992). Тэкст. (асабліва шарсцяная), маш.-буд. (у т. л. эл.-тэхн.), вугальная, хім., фармацэўтычная, буд. матэрыялаў, паліграф., мікраэлектронная прам-сць. Ун-т. Нац. музей фатаграфіі, кіно і тэлебачання. Маст.галерэя. Арх. помнікі 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ТА (Prato),
горад у Цэнтр. Італіі, у правінцыі Фларэнцыя, у вобл. Таскана. Каля 180 тыс.ж. (2000). У эканам. адносінах цесна звязаны з г. Фларэнцыя. Цэнтр тэкст. прам-сці (з 13 ст., шарсцяныя тканіны, дыванаткацтва). Развіты тэкст. машынабудаванне, хім., гарбарная, швейная, харч.прам-сць. Маст.галерэя. Арх. помнікі 12—15 ст.