Сабарно́вялізны сабака’ (ТС, Скарбы), сабо́рно ’сабака’ (Мат. Гом.). Укр. соба́рний ’сабачы’; сюды ж, відаць, рус. пск. соба́рник ’буян, грубіян’, соба́рничать ’буяніць’. Нейкі складаны словаўтваральны варыянт ад сабака1. Магчыма, першапачаткова частка ‑ака ў гэтым слове была заменена экспрэсіўным суфіксам ‑ара (‑ор) (аб суф. гл. SP, 21 і наст.), адкуль быў утвораны прым. з суф. ‑н‑, гл. украінскі прыклад. Прыметнік быў субстантываны суф. ‑о. Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

простра́нный

1. (обширный) вялі́кі; шыро́кі; вялі́зны; (просторный) прасто́рны;

простра́нные владе́ния вялі́кія (шыро́кія, прасто́рныя) улада́нні;

2. (подробный) падрабя́зны; (многословный) шматсло́ўны, мнагасло́ўны;

простра́нное письмо́ падрабя́зны (шматсло́ўны, мнагасло́ўны) ліст.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лапча́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Падобны па форме на лапу, лапы. Лапчастае лісце. □ Стаіць вялізны стары лось, гарбаносы, з цёмнаю шэрсцю на спіне, са здаравеннымі лапчастымі рагамі. Колас.

2. Пакрыты мноствам лап (у 2 знач.); з вялікімі пышнымі лапамі. Млее над хатаю светлы, лапчасты маньчжурскі арэх. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пустэ́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пустэльні; уласцівы пустэльні. Пустэльны клімат. Пустэльная расліннасць.

2. Бязлюдны, пусты. Дом вялізны і прыгожы, па-гаспадарску агледжаны. Толькі асірацеў ён цяпер, стаў такі ціхі і пустэльны. М. Ткачоў. Дарога была пустэльная і ціхая, затое лес поўніўся птушыным рознагалоссем. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сабутэ́льнік, ‑а, м.

Разм. Той, хто разам з кім‑н. п’е, п’янствуе. Са свайго пакоя выглянула Аля. Але як толькі ўбачыла гаспадара з сабутэльнікам, у той жа момант дзверы яе пакоя зачыніліся. Кавалёў. Наперадзе ішоў Кастусь Канцавы — былы сябар і сабутэльнік Сашкі, нёс вялізны драўляны крыж. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шабрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Спец.

1. Тое, што і шабрыць. У Анатоля два вучні — Алег і Анатоль. Адзін, узабраўшыся на верх, шабруе вялізны круг, другі пракручвае дрэллю адтуліну ў станіне. Асіпенка.

2. У цаглянай кладцы — укладаць (цэглу) так, каб нівы па вертыкалі не супадалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

homeryczny

homeryczn|y

гамерычны; вялізны; страшэнны;

przybierać ~e rozmiary — набываць вялізныя памеры;

śmiech ~y — гамерычны смех

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

untold

[,ʌnˈtoʊld]

adj.

1) нераска́заны

2) незьлічо́ны

There are untold stars in the sky — На не́бе незьлічо́ная ко́лькасьць зо́рак

3) вялі́зны, велічэ́зны

untold wealth — велічэ́знае бага́цьце

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

дыбы́,

У выразе: на дыбы — тое, што і на дыбкі (гл. дыбкі). Хлопец ад нечаканасці так тузануў закілзанага каня, што ён узняўся на дыбы. П. Ткачоў. Вялізны вогненны слуп паставіў паравоз на дыбы, залязгалі, затрашчалі вагоны. Шчарбатаў. Мікола ўсё нешта станавіўся на дыбы, гарачыўся, а потым здаўся. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́м, ‑а, м.

Плыт або пласкадоннае судна для перавозкі людзей або грузаў цераз рэчку, возера, праліў. — На беразе нідзе ні чоўніка, ні парома, а тут трэба хутчэй перапраўляцца, пакуль не заўважылі. Краўчанка. Як толькі прайшоў крыгаход, на рацэ затарахцеў буксірны катэр і пацягнуў з аднаго на другі бераг вялізны паром. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)