Ву́рзнуць ’ударыць, стукнуць’ (КСП, Шн., 2; Яўс.); ’стукнуць нагой’ (З нар. сл.); ’хутка выслізнуцца з рук’ (Шат.), ву́рзнуцца ’выцяцца, рэзнуцца’ (Бяльк.); ’моцна ўдарыцца’ (Яўс.). Гукапераймальнае; параўн. таксама чэш. vrznouti ’ударыць, стукнуць’ (адносна якога гл. Махэк₂, 702), магчыма, другаснае збліжэнне з рэ́заць, рэзану́ць, якое як і польск. wyrznąć мае значэнне ’выразаць’ і ’стукнуць, выцяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

carve

[kɑ:rv]

v.t.

1) рэ́заць я́са)

2)

а) выраза́ць (з дрэ́ва, ко́сьці)

б) высяка́ць; цяса́ць (ста́тую)

в) разьбя́рыць, гравірава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

inscribe

[ɪnˈskraɪb]

v.t.

1) надпі́сваць

2) выраза́ць на ка́мні, мэта́ле

3) прысьвяча́ць

4) упі́сваць (у сьпіс)

5) Geom. упіса́ць (фігу́ру)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

вы́параць, ‑ру, ‑раш, ‑ра; зак., што.

1. Адрэзаць, выразаць па шве што‑н. прышытае. Выпараць рукаў.

2. Выкалаць чым‑н. вострым. Выпараць вочы.

3. каго. Поручы, прымусіць вылезці адкуль‑н. Выпараць мядзведзя з берлагу.

4. Разм. Знайсці, адшукаць. Адзін ашчадлівы хлопец нават выпараў у сваім скарбіку паўкаробкі зубнога парашку і шчотку. Кулакоўскі.

выпара́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да выпарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Mndel I f -, -n

1) мінда́ль

2) анат. мінда́ліна, міндалепадо́бная зало́за;

die ~n herusnehmen* выраза́ць мінда́ліны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

иссека́ть несов.

1. уст. (вырубать) высяка́ць; выраза́ць;

2. (изрубать) сячы́, ссяка́ць;

3. (розгами и т. п.) сячы́, ссяка́ць, хваста́ць, схво́стваць; см. иссе́чь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

clip4 [klɪp] v.

1. стры́гчы, абраза́ць (нажніцамі або ножнамі);

clip an article from a newspaper вы́разаць арты́кул з газе́ты;

clip sheep стры́гчы аве́чак

2. прабіва́ць, кампасці́раваць (білет)

3. ling. скарача́ць (словы)

4. infml уда́рыць, вы́цяць кулако́м, даць кухталя́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гарлаві́на, ‑ы, ж.

1. Глыбокая звужаная адтуліна ў чым‑н. Гарлавіна паравога катла. Гарлавіна вулкана. □ Па самую гарлавіну.. [яма] была напоўнена збожжам. Сабаленка. // Вузкі праход. У асобных месцах гушчар забраўся амаль да сярэдзіны, сціснуўшы рэчку з двух бакоў у вузенькай гарлавіне. «Звязда».

2. Адзін з рукавоў у вусці ракі (пры Чорным і Азоўскім морах). Гарлавіна Дуная.

3. Выраз для шыі ў адзенні. Выразаць гарлавіну ў блузцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак., што.

1. Кроячы, выкройваючы адзенне або боты, разрэзаць (тканіну, скуру і пад.). Раскроіць матэрыял на касцюм. // Выразаць па мерцы часткі, дэталі чаго‑н. Раскроіць паліто.

2. Парэзаць на часткі (пераважна пра хлеб). [Служанка] наліла яшчэ кавы і раскроіла на дзве лустачкі апошні на талерцы акрайчык хлеба. Брыль.

3. Разм. Нанесці глыбокую сечаную рану; рассячы. [Марыля] махнула рыдлёўкай і адным ударам раскроіла .. [фашысту] чэрап. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кро́іць, кро́ю, кро́іш, кро́іць; кро́ены; незак., што.

1. Разразаць (матэрыю, футра і пад.) на кавалкі пэўнай велічыні, выразаць па мерцы часткі чаго-н.

К. сукно.

К. сукенку.

2. Адразаць часткі ад цэлага або разразаць на кавалкі чым-н. вострым.

К. хлеб.

К. лыка.

3. перан. Прыносіць каму-н. душэўны боль (разм.).

К. сэрца.

|| зак. вы́краіць, -краю, -краіш, -краіць; -краены (да 1 знач.) і скро́іць, скро́ю, скро́іш, скро́іць; скро́ены (да 1 знач.).

|| наз. кро́йка, -і, ДМ кро́йцы, ж. (да 1 і 2 знач.) і крой, -ю, м. (да 1 і 2 знач.).

Курсы кройкі і шыцця адзення.

|| прым. кро́ільны, -ая, -ае (спец.).

К. стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)