Пабудаваны ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1960—63 як біяхімічны з-д. Выпускаў біяміцын кармавы. З 1965 рэканструяваны. З 1990 — сучасная назва. У 1994 перапрафіляваны на выпуск ферментных прэпаратаў. З 2000 пачаліся рэканструкцыя і пераабсталяванне. Асн. прадукцыя (2001): ферменты для спіртавой прам-сці — глюкавамарын і амілаглюкавамарын (заменнікі соладу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прэс-релі́з
(англ. press-release = выпуск для прэсы)
спецыяльны бюлетэнь з актуальнай інфармацыяй, які выпускаецца ўрадавымі ўстановамі, прэс-бюро для работнікаў прэсы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ВАЛЫ́НСКІЯ,
муж і жонка, рэвалюцыянеры.
Сяргей Аляксеевіч (19.5.1874, г. Шчыгры Курскай вобл., Расія — ?). У 1894—98 вучыўся ў Маскоўскім ун-це. За рэв. дзейнасць выключаны і жыў у Курску пад наглядам паліцыі. Разам з жонкай арганізаваў гурток, наладзіў выпуск лістовак. З 1903 у Мінску, пам. юрысконсульта на Лібава-Роменскай чыгунцы. Далучыўся да Мінскай групы РСДРП і вёў агітацыю сярод чыгуначнікаў. З 1905 у складзе Мінскага кааліцыйнага савета. У 1905 арыштаваны, вызвалены ў 1906, ад рэв. дзейнасці адышоў. У 1917—20 уваходзіў у Маскоўскую арг-цыю меншавікоў. Да 1933 працаваў юрысконсультам у Маскоўскім саюзе металістаў.
Вера Ільінічна (13.2.1878, в. Гусарка Краснаградскага р-на Харкаўскай вобл., Украіна — ?). Скончыла Харкаўскую гімназію (1897). У рэв. дзейнасць уключылася ў Курску. У Мінскай групе РСДРП выконвала абавязкі сакратара і касіра, падтрымлівала сувязі з друкарняй. Пасля Курлоўскага расстрэлу арганізавала к-т дапамогі параненым. Наладзіла выпуск лістовак і іншых матэрыялаў, якія перадаваў ёй з турмы муж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРЫ́ЙНАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
тып арганізацыі вытв-сці, калі на прадпрыемстве адначасова вырабляецца шырокая наменклатура аднароднай прадукцыі, выпуск якой паўтараецца праз пэўны час. Колькасць прадукцыі, што вырабляецца адначасова, наз. памерам серыі, а колькасць дэталей — памерам партыі. У залежнасці ад памераў і частаты чаргавання серый адрозніваюць буйнасерыйную, сярэднесерыйную і дробнасерыйную вытв-сць. Пры буйнасерыйнай вытв-сці прадукцыя вырабляецца працяглы час (звычайна не менш як год) і ў вял. аб’ёмах. На прадпрыемствах шырока выкарыстоўваюцца паточныя лініі, канвееры і сродкі аўтаматызацыі; вытв-сць набывае рысы масавага тыпу (гл.Масавая вытворчасць). Пашырана ў аўтамабільнай, трактарнай прам-сці. Пры сярэднесерыйнай вытв-сці спецыялізацыя абмяжоўваецца больш вузкай наменклатурай. Да яе адносяцца, напр., станка- і маторабудаванне, выпуск пракату чорных і каляровых металаў. Дробнасерыйнаявытв-сць набліжаецца да адзінкавай. Выраб прадукцыі звычайна не паўтараецца. Памер серый няўстойлівы, збыт абмяжоўваецца заказамі або дагаворамі. Да дробнасерыйнай адносіцца вытв-сць асобых відаў сплаваў, пракату. С.в. дае магчымасць больш эфектыўна выкарыстоўваць высокапрадукц. абсталяванне, павышаць якасць прадукцыі, зніжаць яе сабекошт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛОРУ́ССКИЙ УЧИ́ТЕЛЬ»,
культурна-асветны часопіс. Засн. на сродкі настаўніцкага гуртка Віцебскай губ. Выйшаў адзін выпуск у лютым 1909 у Пецярбургу на рус. мове. Змяшчаў артыкулы на пед. тэмы, інфармаваў пра дзейнасць бел.выд-ва «Загляне сонца і ў наша аконца» ў Пецярбургу, бел.культ.-асв. арг-цый і інш., выступаў за ўвядзенне бел. мовы ў школах Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЗАБАЛО́ННЫ АЎТАМАБІ́ЛЬ,
аўтамабіль, газавы рухавік якога працуе на сціснутым або звадкаваным гаручым газе. Балоны з газам устанаўліваюцца на аўтамабілі. Бываюць універсальныя (магчыма пераключэнне на бензін) і спецыяльныя (толькі на газе). Характарызуюцца меншым зносам рухавіка, большай эканамічнасцю, меншай таксічнасцю выхлапных газаў і інш. У СССР распрацаваны ў 1930-я г., прамысл.выпуск з 1939 (на звадкаваным газе з 1953).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУІДО́Р (франц. louis d’or залаты луі; Louis Людовік),
асноўная залатая манета Францыі, выпуск якой пачаўся ў 1640 пры Людовіку XIII (адсюль назва) і працягваўся да 1795. Напачатку Л. раўняўся 10 ліўрам. З павышэннем кошту золата адпаведна павышаўся і кошт Л. (у 1686 роўны 11 ліўрам 10 су). У 1693—1726 Л. выпускаўся неаднаразова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ЛІФТАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д.
Створаны ў 1967 у Магілёве. У 1969 асвоены выпускасн. вузлоў пасажырскіх ліфтаў, з 1970 — серыйная вытв-сць пасажырскіх ліфтаў. З 1997 завод ліфтавага машынабудавання «Магілёўліфтмаш». Асн. прадукцыя (1999): ліфты пасажырскія, грузавыя, бальнічныя, тратуарныя і спецыяльныя грузападымальнасцю 100—5000 кг; запасныя часткі і камплекты, с.-г. тэхніка, прадукцыя вытв.-тэхн. прызначэння і тавары нар. ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ ЗАВО́Д АЎТАМАТЫ́ЧНЫХ ЛІ́НІЙ.
Засн. ў г. Баранавічы ў 1971, прадукцыю (агрэгатныя і спец. станкі) даў у 1974. У 1976—80 уведзены магутнасці па вытв-сці зборных металаканструкцый і чыгуннага ліцця. З 1977 асвоены выпускаўтам. ліній (кожная ствараецца паводле індывід. праекта). Асн. прадукцыя (1995): металарэзныя станкі агрэгатныя, спец., з лікавым праграмным кіраваннем, дрэваапрацоўчыя; лініі аўтам. станочныя; заточна-скабяныя вырабы.
Створаны ў 1929 у г. Барысаў як арцель «Чырвоны металіст», якая вырабляла сталовыя прыборы. З 1933 выпускаў ацынкаваны посуд, біклагі для малака, тэрмасы, метал. вырабы і інш. У 1945 наладжаны выпуск стальнога эмаліраванага посуду. Асн. прадукцыя (1995): посуд, мыйкі і ракавіны стальныя эмаліраваныя, вырабы з бляхі (даёнкі, лейкі і інш.), ацяпляльнікі кабіны трактара МТЗ.