Ругава́ць ’турбаваць, крануць, паварушыць (саркастычна)’ (маладз., Янк. Мат.). З польск. rugować ’высылаць, караць вінаватых’ < rug ’высылка, пакаранне вінаватых’, запазычана з гарадскога нямецкага права, дзе Rüge ’вымова’, rügenвымаўляць, рабіць вымову’ (Брукнер, 468). У якасці зыходных формаў падаюць с.-в.-ням. rüggen, rucken, rücken (Нававейскі, Zapożyczenia, 261). Сюды ж ст.-бел. рукгованъе ’высяленне’ (Ст.-бел. лексікон).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́мкаць ‘трэнькаць, брынкаць струнамі’ (Шат., Сцяшк. Сл., Кал., ТС), ‘невыразна вымаўляць’ (ТС), тру́мкало ‘балбатлівы чалавек’ (Руб.), ‘скрыпка’ (ТС), сюды ж таксама перан. тру́мкаць ‘плакаць, ныць, раўці’ (ТС). Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. укр. тру́мкати ‘пачынаць плакаць (пра дзіця), безупынна ныць, балець (пра стомленыя ногі)’, параўн. таксама імітатыў трум‑трум (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 86). Гл. таксама трумцець, трымцець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шапяля́віць, ‑ляўлю, ‑лявіш, ‑лявіць; незак.

Вымаўляць мяккія с, з з шыпячым адценнем. Калісьці, рамантуючы прыёмнікі, Мішка адкусваў дроцікі, павышчарбляў зубы і цяпер шапялявіў: — А ш чым я аштануша? Карпюк. — Зрабіць так, як ніводная высакародная літоўка не зробіць?! — шапялявіў .. [Парэчкус], быццам нешта не месцілася ў яго роце. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

trill2 [trɪl] v.

1. выво́дзіць трэ́лі;

trill with laughter заліва́цца сме́хам

2. ling. вымаўля́ць гук «p» з вібра́цыяй;

The French trill the sound “p”. Французы грасіруюць.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Мі́каць1 ’рыкаць, мычаць, мыкаць’ (Юрч., Янк. 2, Ян.; паст., Сл. ПЗБ), мічэць ’тс’ (полац., Нар. лекс.), мік! — пра мычанне (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Мена ‑і‑ (замест ‑ы‑) — уплыў балт. моў (параўн. літ. mỹkti, mỹkauti ’мычаць’). Гл. таксама мы́каць.

Мі́каць2 ’неразборліва гаварыць, запінацца’ (Нас., Шат.). Балтызм. Параўн. літ. mỹkti ’няясна вымаўляць словы, запінацца’, mikė́ti, miksė́ti ’заікацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кама́ндаваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; незак.

1. Вымаўляць словы каманды, аддаваць каму-н. каманду.

2. кім-чым. Быць камандзірам.

К. палком.

К. парадам.

3. перан., кім-чым, над кім-чым і без дап. Загадваць, аддаваць распараджэнні (разм.).

Ніхто не любіць, каб ім камандавалі.

|| зак. скама́ндаваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй (да 1 і 3 знач.) і закама́ндаваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны (да 1 знач.).

|| наз. кама́ндаванне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цадзі́ць, цаджу́, цэ́дзіш, цэ́дзіць; цэ́джаны; незак.

1. што. Прапускаць вадкасць праз цадзілку, сіта і пад. для ачысткі.

Ц. малако.

2. што. Ліць павольна праз вузкае горла, адтуліну.

Ц. квас у шклянку.

3. што. Павольна піць, цягнуць праз зубы.

Ц. напітак праз саломінку.

4. Ісці (пра дробны невялікі дождж).

Пад раніцу пачаў ц. дождж.

5. перан., што і без дап. Гаварыць павольна; вымаўляць праз зубы (разм.).

Ён не гаварыў, а цадзіў словы.

|| наз. цаджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акцэнтава́ць

(лац. accentuare)

1) выразна вымаўляць, падкрэсліваючы гукі, словы, выразы;

2) перан. падкрэсліваць асобную думку ў выказванні;

3) муз. выдзяляць гук або акорд шляхам яго ўзмацнення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

pronounce [prəˈnaʊns] v.

1. вымаўля́ць;

How do you pronounce your name? Як вымаўляецца ваша імя?

2. fml аб’яўля́ць; заяўля́ць;

I pronounce you man and wife. Аб’яўляю вас мужам і жонкай.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Га́каць ’гакаць’ (Бяльк.), ’секчы’ (Сцяц.), га́кну́ць (Касп.), га́кнуць (БРС). Параўн. рус. га́катьвымаўляць глыбокі гартанны гук (га, ага), калі сякуць дровы, удараюць цяжкім молатам і г. д.’, ’моцна ўдараць, біць’ (СРНГ). Ад прымарнага выклічніка га! Дзеяслоў га́каць утворан пры дапамозе звычайнага ў такіх фармацыях суфікса ‑к‑. Аналагічны па паходжанню і дзеяслоў го́каць (гл.). Не мае да гакаць ніякага дачынення ням. дзеяслоў hacken ’секчы’ (гэта выпадковае супадзенне).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)