1. Станавіцца рыжым, рыжэйшым. Валасы рыжэюць. □ Лён ужо даўно адцвіў, зялёныя буйныя галоўкі пачыналі рыжэць, перашэптваліся на ветры.Гурскі.Заставалася яшчэ з паўгадзіны часу да заходу сонца, а сена было ўжо ўсё згрэбена і зложана ў копы, каб не рыжэла ад расы.Колас.
2.Вылучацца сваім рыжым колерам, віднецца (пра што‑н. рыжае). На высокіх узгорках рыжэла ржышча.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фонIм. Grund m -(e)s, Gründe; Híntergrund m (тс.перан.);
вылуча́цца на фоне (тс.перан.) sich vom Híntergrund ábheben*;
служы́ць [быць] фонамкаму-н., чаму-н. den Híntergrund bílden
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
1. Блішчаць, ззяць яркім, пералівістым святлом. Дні плылі спякотныя.., сонца зіхацела нясцерпна іскрыстым кругам.Мележ.Падобная на маланку, паласа пералівалася, зіхацела, азараючы панылы горны пейзаж.Шыцік.// Ярка, асляпляльна ўспыхваць. На двор жа страшна было вылезці: само неба, здаецца, лілося на зямлю і раз-поразу зіхацелі агністыя маланкі.Мурашка.І ў зорныя ночы, і ў ясныя дні Зіхцяць электрычнае зваркі агні.Гілевіч.
2. Ярка блішчаць, пералівацца, адбіваючы святло, праменне. На мокрай траве, на лістах алешніку буйнымі кроплямі зіхаціць раса.В. Вольскі.Асляпляльна зіхацеў снег.Шчарбатаў.//чым і без дап. Быць асветленым, упрыгожаным чым‑н. яркім. Елка ўся ў агнях зіхаціць, у цацках, істужкамі розных колераў прыбраная.Пянкрат.Шыбамі аконнымі здалёк зіхацеў маленькі гарадок.А. Вольскі.//Вылучацца яркім або светлым колерам. З аднаго боку клуба зіхацела жоўтай фарбай невялікая прыбудова.Ваданосаў.//Вылучацца навізной, чыстатой. У .. пакоі ўсё зіхацела ад чыстаты.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
excel
[ɪkˈsel]1.
v.t., (-ll-)
перасяга́ць, перавыша́ць (і́ншых), быць ле́пшым (за і́ншых)
He excelled his friends in mathematics — Ён быў ле́пшы за сваі́х сябро́ў у матэма́тыцы
2.
v.i. (in)
вылуча́цца, адзнача́цца
he excelled in wisdom — ён адзнача́ўся му́драсьцю
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Her eyes radiated love and joy. Яе вочы свяціліся любоўю і радасцю;
He radiated energy and self-confidence. Ад яго зыходзілі энергія і самаўпэўненасць.
3. разыхо́дзіцца про́мнямі, выхо́дзіць з адно́й кро́пкі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ірдзе́ць, ірдзе́цца ’вылучацца сваім ярка-чырвоным колерам; чырванець’ (ТСБМ, Шат.), ірдзі́цца ’тс’ (Гарэц.), ірдзе́цца ’чырванець, гарэць чырванню; чырванець, наліваючыся кроўю (твар) ад злосці’ (Янк. II), ірдзі́ць ’злавацца’ (Мат. Маг.). Рус.рдеть, рде́ться ’чырванець’, укр.рди́тися ’гарачыцца’, чэш.rdíti se ’чырванець’, славен.rdeti ’тс’. Ст.-слав.рьдѣти сѧ ’чырванець’, ст.-рус.ръдѣтисѧ ’чырванець’, ’быць румяным, квітнеючым’, ’чырванець, саромецца’. Прасл.*rъděti узыходзіць да і.-е. кораня *reudh‑/*roudh‑ ’чырвоны’; параўн. лац.rubēre, ст.-в.-ням.irrotên ’чырванець’ (падрабязней агульны і.-е. фон гл. іржа1). Гл. Покарны, 1, 872–873; Фасмер, 3, 453; КЭСРЯ, 386; Махэк₂, 510; Голуб-Копечны, 310; Бахіліна, История цветообозначений, 125–134, дзе шлях семантычнага развіцця ў рускай мове. З іншым вакалізмам гл. руда, руды, рыжы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вырысо́ўваццаразм. (вылучаццанафонечаго-н.) sich ábheben* (von D); sich ábzeichnen (von Dабо gégen A);
на гарызо́нце вырысо́ўваецца го́рны ланцу́г ein Gebírgszug zéichnet sich gégen den [vom] Hórizont ab
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
wywiązywać się
незак.
1. узнікаць; завязвацца; пачынацца;
2.z czego спраўляцца з чым; выконваць што;
3.хім.вылучацца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
жаўце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1.Вылучацца сваім жоўтым колерам, віднецца (пра што‑н. жоўтае). На дрэвах у садзе золата жаўцелі адны толькі антонаўкі.Сабаленка.Убаку, дзе дарога падступала к зарасніку, нібы падфарбаваны, жаўцеў яшчэ новы масток.Мележ.
2. Станавіцца жоўтым, набываць жоўты колер. Жаўцець ад часу.// Паспяваць (пра плады, злакі). Лён на ўчастку пачаў жаўцець.// Вянуць, адміраць (пра лісце раслін). Стала восень, толькі пачыналі жаўцець і ападаць лісты.Скрыган.// Набываць нездаровы колер твару, цела. Жаўцець ад хваробы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пунсаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1.Вылучацца сваім пунсовым колерам; быць пунсовым. Калі ў лесе кукуе зязюля, то на палянках пунсавеюць суніцы, а ў полі красуе і наліваецца колас.Няхай.Замест каменя на .. [магіле] стаіць фанерная піраміда з чырвонай зоркай і пунсавее, нібы пляма гарачай чалавечай крыві, невялічкі вянок з апошніх восеньскіх кветак.Сяргейчык.Шчокі Аніны пунсавелі заўсёды макавым цветам.Васілевіч.
2. Рабіцца пунсовым, чырвоным. Праз некалькі хвілін госць пунсавее мацней, як у дарозе на стрэчным ветры.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)