Мерзнуць, стыць. Падыходзіла зіма. Сыпаўся калючы сняжок, і сівер наганяў холад. .. Зяблі рукі. На пісьмовых уроках ручка вывальвалася з пальцаў.Чарнышэвіч.Ужо зусім змокла пілотка, зябла на ветры нядаўна астрыжаная галава.Быкаў.// Гінуць ад холаду; вымярзаць. Зябнуць пасевы ад марозу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стаўбунава́ты, ‑ая, ‑ае.
Абл. Падобны на стаўбун (у 1, 2 знач.). Спачатку я пазнаў яго [Казіка] шапку стаўбунаватую, з суконным брылем, а потым ужо і яго самога.Якімовіч.Максім падміргваў, ківаў стаўбунаватай галавой у бок хлява.Асіпенка.Расхіналіся і трапяталі на ветры стаўбунаватыя шлемы.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Надзі́клі ’на ветры’: У нас у хаце заўсёды холадна, бо стайиц’. Пана надзʼиклʼи (слонім., Сцяшк. Сл.). Няясна, хутчэй за ўсё адаптаванае запазычанне з балтыйскіх моў; адзін з магчымых этымонаў — літ.dykra ’пустое месца, пустка’, адаптацыя адбывалася шляхам замены зычных і зліцця прыназоўніка на са словам у выніку частага ўжывання спалучэння з ім.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пала́, ‑ы; мн. полы, ‑аў; ж.
1. Тое, што і крысо. Полы кажушка канчаліся пашматованымі, абтрэпанымі лахманамі, якія .. пры ветры рабілі вельмі смешныя рухі.Колас.
2. Кавалак тканіны ў натуральную шырыню (як саткана); полка. На ёй [вясне] — хусцінка ў мігценні зор, На ёй — сукенка ў дванаццаць пол.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Feriunt summos fulgura montes
Маланкі б’юць у высокія горы.
Молнии ударяют в высокие горы.
бел. Маланка б’е ў высокае дрэва.
рус. Гроза бьёт по высокому дереву. Кому много дано, с то го много и спросится.
фр. La noblesse oblige (Положение обязывает).
англ. Huge winds blow on high hills (На высоких холмах дуют сильные ветры).
нем. Hoher Baum fängt viel Wind (Ветер задевает высокие деревья). Das Wetter schlägt gern in die hohen Türme (Гроза бьёт по высоким башням).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
1. Купацца, мыцца шумна, пырскаючыся. Дзеці ўвесь дзень палошчуцца ў рацэ.// Апускацца ў што‑н. вадкае, сыпкае, узмахваючы крыламі (пра птушак). [Куры] паласкаліся ў пяску, у градах, у крапіве, ля плота...Пестрак.
2.(1і2ас.неўжыв.)Разм. Калыхацца, удараючыся аб што‑н. з плёскатам. Палошчуцца хвалі аб каменны мол, і яхта на хвалях — як лялька.Дудар.
3.(1і2ас.неўжыв.). Трапятацца на ветры. Кавалак.. брызенту, нібы на развітанне былым спадарожнікам Міхася, доўга яшчэ мігатліва паласкаўся над кузавам.Б. Стральцоў.Побач з брыгадай палошчацца на ветры палатно чырвонага сцяга.Галавач.
4.Зал.да паласкаць (у 1, 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ábflauenvi
1) ці́хнуць, слабе́ць (аб ветры)
2) па́даць (аб цане);
das Geschäft flaut ab пачына́ецца заці́шша (у справах)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
абве́траны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад абветрыць.
2.узнач.прым. Які зазнаў уздзеянне ветру. Палаў заход на парусе далёкім, Абліў віном абветраны граніт.Бядуля.
3.узнач.прым. Агрубелы, шурпаты, пацямнелы ад даўняга знаходжання на ветры, холадзе. Абветраныя, патрэсканыя вусны Ганны, нервова смыкнуўшыся, застылі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сіпу́га ‘вецер і снег, мяцеліца’ (Сцяшк., Нар. сл.; ваўк., Сл. ПЗБ). Параўн. рус.раз., тамб.сипу́га ‘буран нізам, пры сухім марозным ветры, калі снег нясецца пылам са свістам па зямлі’. Да сіпець (гл.) з суф. ‑уг(а).
Сіпуга́ ‘зямля, змешаная з глеем’ (Жд. 1, Шчарб.), сіпу́га ‘тс’ (дзярж., Яшк.). Да сіпе́ць (гл.). Адносна семантыкі параўн. свішчуга < свісцець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сі́вераць, ‑ае; незак.
Разм. Рабіцца шурпатым, асмуглым, грубець ад ветру, холаду (звычайна пра скуру на твары, руках і пад.). Пах лесу ў Мсціжы пачынала прыносіць.. на згон зімы, калі ў доўгія, па тыдні, адлігі адтавалі сосны і чарсцвелі, высыхаючы на калючым, суровым ветры, ад якога трэскаюцца рукі і сіверае твар.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)