СУ́ДРАБКАЛН (Sudrabkalns) Яніс (сапр.Судрабкалнс Арвід, да 1923 Пейне Арвід; 17.5.1894, с. Інчукалнс Рыжскага р-на, Латвія — 4.9.1975),
латышскі паэт.Засл. дз. культ. Латвіі (1943). Нар. паэт Латвіі (1947). Акад.АН Латвіі (з 1973). Герой Сац. Працы (1974). Друкаваўся з 1909. Выступіў як рамантык (зб. «Крылатая Армада», 1920). Зб-кі вершаў «Пераўтварэнні» (1924), «Ліхтар на ветры» (1931) адметныя эмацыянальнасцю і інтэлектуальнасцю, віртуознасцю формы. Гумарыст. і сатыр. вершы ў зб-ках «Трубадур на асле» (1921), «Джэнтльмен у бэзавым фраку» (1924). Паэт.зб-кі «У братняй сям’і» (1947, Дзярж. прэмія СССР 1948), «Яшчэ адна вясна» (1964, Дзярж. прэмія Латвіі 1965), «Ясень за акном» (1969), «Летуценнікам» (1974) прасякнуты грамадз. матывамі. Аўтар кніг лірычных мініяцюр, публіцыстыкі. Пераклаў на лат. мову верш Я.Купалы «Абвілася краіна». Аўтар верша «Памяці Купалы». Сярод перакладчыкаў яго вершаў на бел. мову Э.Агняцвет, П.Броўка, С.Блатун, С.Гаўрусёў, С.Грахоўскі, А.Звонак, В.Зуёнак, А.Кудравец, Е.Лось, М.Танк, Г.Шаранговіч і інш.
Тв.:
Бел.пер. — Яшчэ адна вясна. Мн., 1969;
У кн.: Латышская савецкая паэзія. Мн., 1984. Т. 1;