Блу́тацца ’бадзяцца’ (Жд.), блута́цца ’блытацца, заблытвацца’ (Бяльк., Влад.), блутаніна (Касп.). У рус. гаворках, здаецца, няма (гл. СРНГ), таксама і ва ўкр. мове. Гэтае слова можна лічыць бел. новаўтварэннем з дзеяслова плутацца, плутаць, вядомага ва ўсх.-слав. мовах. Блу́тацца, блу́таць узнікла экспрэсіўным азванчэннем п > б (перад л). Але не выключаецца і ўплыў (кантамінацыя) дзеяслова блудзі́ць, блука́ць. На аснове блу́тацца, блу́таць далей утварыўся дзеяслоў блытаць, блытацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумятня́ ’бязладная беганіна, мітусня, клопаты’ (ТСБМ), сумя́ціца ’тс’ (Некр. і Байк., Ласт.), ’суматоха’, ’завіруха’ (Нас.). Укр. сумʼяття́, рус. сумя́тица ’тс’. Вытворныя ад кораня ‑мят‑, які ў рус. мяту́, мясти́ ’прыводзіць у замяшанне’, стараж.-рус., ст.-слав. мѧтѫ, мѧсти, чэш. matu, mástiблытаць; бянтэжыць’ і г. д., аб якім гл. Фасмер, 3, 32. Борысь (Prefiks., 111) лічыць магчымым узнавіць зыходнае усх.-слав. (прасл. дыял.?) sǫmętь < sъmęsti, ‑mętǫ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барса́ць ’працягваць аборы ў лапці’ (Гарэц., Касп.; барса́ць|варса́цьШат.), ’кідаць’ (Гарэц.). Сюды ж з іншым вакалізмам: бэ́рсацьблытаць (ніткі), блытаць, разматваць у беспарадку, рабіць неакуратна; пароць ежу і не есці; пісаць; нячыста жаць’ (Шат., БРС, Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ, Сцяц., Янк. Мат.). Укр. бо́рса́ти (часцей з прэфіксамі) ’працягваць вяроўку ў вушка лапця; кідаць’; бо́рсатися ’кідацца ў розныя бакі, вазіцца, валтузіцца’. Слова цёмнага паходжання. Януў (Зб. Развадоўскаму, 2, 277) выводзіў з ob‑vors‑ati (пры гэтым корань *vors‑ не тлумачыўся). Райхэнкрон, ZfslPh, 17, 148–149 (без бел. матэрыялу) выводзіў з рум. мовы (няпэўна). Параўн. яшчэ Рудніцкі, 178 (няма бел. слоў). Магчыма, ёсць сувязь з групай слоў тыпу рус. броса́ть (аб гэтых словах Фасмер, 1, 218; Шанскі, 1, Б, 201–202): параўн. значэнне ’кідаць’ у бел. і ўкр. слоў. Так Трубачоў, Этимология, 1965, 383. Гл. яшчэ барсні́. Львоў (Зб. Петравічу, 315–318) лічыць, што ўкр. бо́рсатися і рус. бара́хтаться неяк звязаны. Гл. бэ́рсаць, варса́ць, абарсаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бярло́г, таксама бярло́га (Шат., Сцяшк. МГ, Яшкін), берало́г (Яшкін). Рус. берло́га, укр. дыял. берлі́г, берло́га, польск. barłóg, чэш. brloh, серб.-харв. бр́љог, славен. brlòg і г. д. Славянскія словы маюць значэнне ’бярлог, логава, хаціна; пячора; саламяны подсціл, смецце і да т. п.’ Лічыцца, што слав. *bьrlogъ, *bьrloga звязаны з серб.-харв. бр́љатиблытаць, пэцкаць’, бр̀љага ’лужына’, балг. бърло́к ’лужына’ і далей з літ. bur̃las ’гразь, бруд’. Гл. Фасмер, 1, 158–159.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́рзаць ’плесці (лапці, каробку), не надта ўмеючы’ (Янк. III, Гарэц., Нар. словатв.), ’вязаць, блытаць’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з балт., параўн. літ. ker̃zinti, kerzénti ’марудна рухацца’ (Грынавецкене і інш., LKK, 16, 1975, 183–184; Лаўчутэ, Балтизмы, 67). Трэба адзначыць, што літоўскія прыклады семантычна вельмі далёкія. Больш рэальна ў якасці першакрыніцы слова з невядомага субстратнага ўсходнебалтыйскага дыялекту. Магчыма, тут атрымалася кантамінацыя з іншымі назвамі пляцення лапцяў. Параўн. абарсаць, варсаць, бэрсаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вілаво́дзіцьблытаць; зводзіць з прамога шляху’; ’зблытваць справу, цягнуць яе’ (Нас.). Складаным словам стала пад уплывам народнай этымалогіі. Насовіч (Нас., 57) справядліва суадносіць яго з літ. žviluóti ’хістацца, калыхацца’, параўн. паўн.-рус. вила́вить ’хітраваць’, пск., цвяр., пецярб. вила́ ’хітрун, чалавек, які лёгка пераключаецца з адной справы на другую’. З падобным значэннем ужываецца і бел. вілавло́днік, вілаво́дніца ’хлус, спрытны чалавек, які ўжывае выкруты, хітрыкі’ (Нас.). Сюды ж вілаводны, вілаводства, вілавожанне, звілаводзіць (Нас.). Магчыма, таксама да вірла (гл.), хаця словаўтварэнне няяснае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Празму́ста ’спакушальны’ (Бяльк.). Вытворнае пры дапамозе прыстаўкі пра- (гл.) ад змусіла ’спакуса; дрэнны прыклад’ (Нас., Гарэц.), змусяць ’спакусіць’ (Нас., Гарэц.), параўн. рус. смустійпь, сомустить ’збянтэжыць, спакусіць’, сомусппппель ’спакушальны’, якія разглядаюцца як вынік кантамінацыі мутить і мясти ’бянтэжыць’ (Фасмер, 3, 694), што да *męsti ’бянтэжыць, блытаць’, ітэратыў moüti ’тс’ (гл. муціць© параўн. ст.-бел. смятанная ’бянтэжыцца, хвалявацца’ (Ст.-бе. п. лексікон). На канец беларускага слова, несумненна, паўплываў назоўнік шуста ’падбухторванне’, утвораны ад знушчацца ’глуміцца, здзекавацца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

tangle

[ˈtæŋgəl]

1.

v.t.

1) блы́таць, зблы́тваць і́ткі)

2) заблы́тваць; зьбіва́ць з панталы́ку

2.

v.i.

1) заблы́твацца

2) бі́цца, свары́цца

3.

n.

1) не́шта заблы́танае

2) блытані́на f.

a tangle of contradictory statements — блытані́на супярэ́члівых выка́званьняў

3) ку́длы pl., скудла́чаныя валасы́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

тума́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Засцілаць, закрываць сабой (пра пыл, дым і пад.). Дым туманіць далягляд. // Засціць што‑н. чым‑н. Часамі пастушкі .. туманілі неба дымам сухога [бульбоўніку]. Чорны.

2. Завалакаць (вочы), перашкаджаць добра бачыць. [Антосіха] глядзіць на сваіх кватарантаў, і вочы яе туманяць слёзы. Кулакоўскі. // перан. Засціць (свядомасць, думкі); пазбаўляць здольнасці ясна разумець, успрымаць. Хмель помсты туманіў .. [Соміку] свядомасць. Крапіва. Скрыпелі да болю зубы, скрыпелі масніцы, злосць туманіла розум. Шашкоў. Усё цела .. [Яўхіма] поўнілася нецярплівай, гарачай прагай, якая ап’яняла, паліла, туманіла развагу. Мележ. // Разм. Рабіць няясным, незразумелым, блытаць. [Антон:] — Ведаеш, брыгадзір, давай на чыстату. Выкладвай, як яно было... І не тумань мне галавы! Савіцкі. І Змітрок не заходзіць. Яшчэ туманіць, што па справах да старасты. Разам на полі — не могуць дамовіцца. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

durcheinnder

adv не разбіра́ючы, як папа́ла, упераме́шку

~ brngen*vt пераблы́таць, зблы́таць; збіць з тро́пу

~ rden — vi гавары́ць ра́зам [перапыня́ючы адзі́н аднаго́], гавары́ць няўця́мна

~ wrfen*vt раскі́даць, перавярну́ць дагары́ нага́мі

verschedene Begrffe ~ wrfen*блы́таць ро́зныя паня́цці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)