рускі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт. Расіі (1966). Скончыў Ленінградскае харэагр. вучылішча (1943), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1957). З 1943 саліст Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. Гал. балетмайстар ленінградскіх Малога т-ра оперы і балета (з 1962), т-ра імя Кірава (з 1973), мюзік-хола (1979—92). З 1946 выкладчык Ленінградскага харэагр. вучылішча, з 1966 Ленінградскай (цяпер С.-Пецярбургскай) кансерваторыі, з 1992 маст. кіраўнік Акадэміі рускага балета. Сярод лепшых партый: Шурале («Шурале» Ф.Яруліна), Нуралі («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Эспада («Дон Кіхот» Л.Мінкуса). Паставіў балеты «Бераг надзеі» А.Пятрова, «Канёк-Гарбунок» Р.Шчадрына, «Ленінградскую сімфонію» і «Адзінаццатую сімфонію» на муз. Дз.Шастаковіча, «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага і інш. Сярод вучняў В.Елізар’еў, Г.Маёраў, Р.Нурыеў, М.Барышнікаў. Дзярж. прэмія СССР 1951.
расійскі гісторык і крытык балета. Д-р мастацтвазнаўства (1965), праф. (1975). Скончыла ленінградскія харэаграфічнае вучылішча (1933) і тэатр.ін-т (1951). З 1995 выкладае ў Санкт-Пецярбургскай акадэміі рус.балета. Зрабіла значны ўплыў на развіццё эстэт. думкі і практыку сучаснай харэаграфіі. Аўтар першай у сав. мастацтвазнаўстве фундаментальнай «Гісторыі рускага балета» (1978), кн. «Рускі балетны тэатр ад узнікнення да сярэдзіны XIX ст.» (1958), «Рускі балетны тэатр другой паловы XIX ст.» (1963), «Рускі балетны тэатр пачатку XX ст.» (1971—72), прац па гісторыі зарубежнага балета, творчых партрэтаў танцоўшчыкаў і харэографаў. Прэмія С.П.Дзягілева (Перм, 1991). Незалежная прэмія «Трыумф» 1998.
Тв.:
Нижинский. Л., 1974;
Западноевропейский балетный театр: Очерки истории [Кн. 1—4], Л., 1979—95;
кіргізская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1958). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1949). З 1941 салістка Кіргізскага т-ра оперы і балета. Валодала высокай танц. культурай і нац. своеасаблівасцю. Значна паўплывала на станаўленне і развіццё кірг.нац.балета. Сярод партый: Чалпон і Айдай («Чалпон» М.Раўхвергера), Анар, Сайра («Анар», «Вясна ў Ала-Тоа» У.Уласава і У.Ферэ), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Марыя і Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева). Дзярж. прэмія Кіргізіі імя Тактагула 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАН ПА (франц. grand pas літар.вял. шаг, вял. танец),
складаная шматчасткавая танц.-муз. форма. Узнікла ў эпоху рамантызму і атрымала завяршэнне ў творчасці М.Петыпа. Будуецца падобна санатнай форме ў музыцы: экспазіцыя, адажыо і варыяцыі (распрацоўка), потым кода. У гран па харэаграфія абагульнена-паэтычна выяўляе ўнутр. змест балета. Танц. тэмы сімфанічна развіваюцца, пераплятаюцца, проціборствуюць. Такія гран па ёсць у «Баядэрцы» Л.Мінкуса, «Раймондзе» А.Глазунова і інш. Выконваецца сумесна салістамі, карыфеямі, кардэбалетам. Некат. гран па носяць дзейсны характар. У Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі пастаўлены аднаактовы спектакль «Вялікае класічнае па» на музыку Мінкуса з балета «Пахіта» Э.Дэльдэвеза («У гонар Марыуса Петыпа», 1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЬЯЧЭ́НКА (Ніна Мікалаеўна) (н. 23.7.1944, г. Чыта, Расія),
артыстка балета, балетмайстар. Засл. арт. Расіі (1973). Скончыла Пермскае харэаграфічнае вучылішча (1963), выкладала ў ім (1965—85). Працавала ў Львоўскім (з 1963) і Пермскім (з 1965) т-рах оперы і балета [сярод партый: Мерседэс («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж.Бізе—Р.Шчадрына)]. З 1986 педагог-рэпетытар Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1988 педагог Бел. харэаграфічнага вучылішча, з 1992 балетмайстар, з 1993 гал. балет-майстар Дзярж.т-рамуз. камедыі Беларусі. Сярод пастановак: балеты «Іспанскі дывертысмент», «Зачараваны прынц» на муз. П.Чайкоўскага, харэаграфія спектакляў «Хэло, Долі!» Дж.Германа, «Халопка» М.Стрэльнікава. «Вясёлая ўдава» Ф.Легара, «Капялюш Напалеона» О.Штрауса, «Цыганскі барон» І.Штрауса.
рускі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт. Расіі (1976). Нар.арт.СССР (1988). Д-р гуманітарных н. (1991). Скончыў харэаграфічнае вучылішча (1959) і кансерваторыю (1980) у Ленінградзе. У 1968—83 у Ленінградскім Малым т-ры оперы і балета. Майстар адточанага элегантнага танца. Сярод партый: Ферхад («Легенда аб каханні» А.Мелікава), Князь («Яраслаўна» Б.Цішчанкі), Джэймс («Сільфіда» Ж.Шнейцгофера), Рамэо («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева). Ставіў пераважна аднаактовыя балеты, дзе выконваў гал. партыі: «Канцэрт у белым» на муз. Чайкоўскага (1969), «Клітэмнестра» на муз. К.Глюка (1972) і інш. З 1983 выкладчык (з 1990 праф.) і кіраўнік балетаМуз.т-ра С.-Пецярбургскай кансерваторыі. Сярод пастановак: «Кароль Лір» на муз. С.Насідзе (1990, разам з Г.Алексідзе; партыя караля Ліра), «Спячая прыгажуня» (1992) і «Шчаўкунок» (1994) Чайкоўскага і інш. Лаўрэат Міжнар. конкурсу артыстаў балета ў Варне (1964). Яго творчасці прысвечаны фільм «Мікіта Далгушын. Філасофія танца» (1992), тэлефільм «Танцуе Мікіта Далгушын» (1982).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ (Веньямін Міхайлавіч) (н. 22.1.1969, Мінск),
бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1994). Пасля сканчэння Бел. харэагр. вучылішча (1987) саліст Нац.акад.т-рабалета Беларусі. Яго танец вызначаюць пластычная выразнасць, высокі скачок, тэмперамент, імкненне да раскрыцця ўнутр. свету герояў. Сярод партый: Зігфрыд, Дэзірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Крас і Спартак («Спартак» А.Хачатурана), Базіль і Эспада, Салор («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса), Тарэра і Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Бог («Стварэнне свету» А.Пятрова), Алі і Конрад, Альберт («Карсар», «Жызэль» А.Адана), Юнак («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова), Уладзімір («Страсці» А.Мдывані; Дзярж. прэмія Беларусі 1996). Лаўрэат міжнар. конкурсаў артыстаў балета імя С.Дзягілева (Масква, 1992, 2-я прэмія С.Ліфара), «Арабеск-92» (Перм, Расія), 7-га Міжнар. конкурсу артыстаў балета (Масква, 1993, 2-я прэмія і прыз за лепшае выкананне сучаснай харэаграфіі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЁРАЎ (Генрых Аляксандравіч) (н. 6.9.1936, г. Улан-Удэ, Расія),
артыст балета, балетмайстар, педагог. Скончыў Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча (1957), вучыўся ў Ленінградскай кансерваторыі ў І.Бельскага (1967—72). З 1972 балетмайстар, з 1977 гал. балетмайстар Т-ра оперы і балета імя Шаўчэнкі (Кіеў), з 1979 гал. балетмайстар Дзярж. ансамбля танца Беларусі. Ў 1983—86 у маскоўскім Муз. т-ры імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі. З 1988 заг. кафедры Маскоўскага харэаграфічнага ін-та. Балеты М. вылучаюцца танцавальнасцю, жыццярадаснасцю, даступнасцю харэаграфічнай драматургіі. Майстар харэаграфічнай мініяцюры. Сярод пастановак: «Паэма досвітку» В.Касенкі (1973), «Чыпаліна» К.Хачатурана (1974; Дзярж. прэмія СССР 1976), «Вяртанне» на муз. Б.Ляташынскага і «Беласнежка і сем гномаў» Б.Паўлоўскага (1975), «Дзяўчына і смерць» Г.Жукоўскага (1978), «Маленькі прынц» Я.Глебава (1983, Вял.т-р і інш.), «Пунсовыя ветразі» У.Юроўскага (1984) і інш. У Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі паставіў «Курган» Глебава (1982), «Чыпаліна» (1985). 1-я прэмія Усесаюзнага конкурсу артыстаў балета і балетмайстраў у Маскве (1972).