ТАЛБУ́ХІН Фёдар Іванавіч (16.6.1894, в. Андронікі, цяпер Талбухінскі р-Н Яраслаўскай вобл., Расія — 17.10.1949),
савецкі военачальнік. Маршал Сав. Саюза (1944). Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў школы прапаршчыкаў (1915), штабной службы (1919), курсы ўдасканалення (1930) і Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. вайны. У грамадз. вайну на Зах. фронце, у штабе дывізіі, арміі. З 1938 нач. штаба Закаўказскай ваен. акругі. У Вял.Айч. вайну нач. штаба Закаўказскага, Каўк. і Крымскага франтоў, у маі—ліп. 1942 нам.каманд. войскамі Сталінградскай ваен. акругі. З ліп. 1942 каманд. войскамі 57-й і 68-й армій. З сак. 1943 камандаваў войскамі Паўд., з кастр. 1943—4-га Укр., з мая 1944—3-га Укр. франтоў. Войскі на чале з Т. удзельнічалі ў Сталінградскай бітве 1942—43, вызваленні Украіны і Крыма, у Яска-Кішынёўскай аперацыі 1944, вызваленні Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі і Аўстрыі. З ліп. 1945 галоўнакамандуючы Паўд. групай войск, адначасова Старшыня саюзнай кантрольнай камісіі ў Румыніі і Балгарыі. Са студз. 1947 камандуючы войскамі Закаўказскай ваен. акругі. Узнагароджаны ордэнам «Перамога».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЦЭ́НТ [ад лац. docens (docentis) той, хто навучае],
вучонае званне і пасада выкладчыка вышэйшых навуч. устаноў шэрагу краін. У Рэспубліцы Беларусь прысвойваецца кандыдатам навук або высокакваліфікаваным спецыялістам без вучонай ступені, якія маюць пэўны стаж выкладчыцкай работы ў ВНУ, навук. працы, вынаходствы. У некаторых замежных краінах (Аўстрыі, Балгарыі, Швецыі і інш.) званне Д. прысвойваецца, як правіла, асобам, якія маюць вучоную ступень магістра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЬЯ́НКАЎСКІ СКАРБ,
манетны скарб, знойдзены ў 1973 каля в. Казьянкі Полацкага р-на Віцебскай вобл. Адзін з буйнейшых грашовых дэпазітаў 10 ст., выяўленых на тэр.Усх. Еўропы. Ухаваны ў 940-я г. У бяросту загорнуты куфіцкія дырхемы Арабскага халіфата, якіх захавалася 7588 манет эміраў Саманідаў, Сафарыдаў, халіфаў Абасідаў, волжскай Балгарыі, імітацыі дырхемаў Абасідаў і Саманідаў. Зберагаецца ў Полацкім краязн. музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЕДО́НСКАЯ ДЫНА́СТЫЯ,
дынастыя імператараў Візантыі ў 867—1056. Засн. Васілём I
[867—886] — выхадцам з сялян Македоніі (адсюль назва). Гал. прадстаўнікі: Канстанцін VII Багранародны [913—959],
Нікіфар II Фака [963—969], Іаан I Цымісхій [969—976], Васілій II Балгарабойца [976—1025]. Пры імператарах М.д. скасаваны рэформы перыяду Іканаборства, узаконена феад. залежнасць сялян, завершана фарміраванне цэнтр. бюракратычнага апарата, значна пашырана тэр. Візантыі (захоп Балгарыі ў 968—1018, б.ч. Сірыі ў 969—975 і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́НЕЧНЫ БЕ́РАГ,
кліматычны курорт у Балгарыі, на беразе Чорнага м., на Пн ад г. Несебыр. Засн. ў 1958. Клімат марскі, зіма мяккая, лета цёплае, сонечнае (сярэдняя т-ра ліпеня 24 °C). Асн.лек. фактары: клімата-, сонца-, вінаградалячэнне, марскія купанні (з чэрв. па кастр.). Лечаць хваробы органаў дыхання, функцыян. расстройствы нерв. сістэмы. Курортная паліклініка, пансіянаты, гасцініцы. Буйны цэнтр летняга адпачынку і турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́НДЖА,
рака ў Балгарыі і Турцыі (нізоўі), левы, самы вялікі прыток р. Марыца. Даўж. 405 км, пл.бас. каля 7,9 тыс.км². Вытокі ў гарах Стара-Планіна, цячэ па Казанлыкскай катлавіне і Фракійскай нізіне. Зімовае і веснавое разводдзі. Сярэдні гадавы расход вады ў ніжнім цячэнні каля 40 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Вадасховішчы. На Т. — г. Ямбал (Балгарыя), у вусці — г. Эдырне (Турцыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́БРАВА,
горад у Балгарыі, на р. Янтра, каля паўн. схілаў хр. Стара-Планіна. Каля 100 тыс.ж. (1992). Машынабудаванне (у т. л.вытв-сць абсталявання для тэкст. прам-сці, электратэльфераў, радыёэлектроннае). Буйны цэнтр тэкст. (у т. л.трыкат.) і гарбарна-абутковай прам-сці; мэблевыя і харчасмакавыя прадпрыемствы. Дом-музей гумару і сатыры. Развіты нар. промыслы, этнаграфічны музей-вёска. Штогадовыя міжнар. фестывалі гумару. Турызм (перавал Шыпка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫ́ЦА,
рака на ПдБалгарыі; ніжняе цячэнне служыць мяжой паміж Грэцыяй і Турцыяй. Даўж. 525 км, пл. басейна каля 53 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Рыла, цячэ па Верхнефракійскай нізіне, прарываецца праз адгор’і Усх. Радопаў. Упадае ў Эгейскае м., утварае забалочаную дэльту. Асн. прыток — р. Тунджа (злева). Сярэдні расход вады каля 200 м³/с. Выкарыстоўваецца пераважна для арашэння. ГЭС. На М. гарады Плоўдзіў, Дзімітраўград (Балгарыя), Эдырне (Турцыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭРУСІ́Т (ад лац. cerrusa бялілы), белая свінцовая руда,
мінерал класа карбанатаў, карбанат свінцу, PbCO3. Змяшчае да 77,5% свінцу, прымесі цынку, стронцыю, кальцыю, серабра.
Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Утварае суцэльныя масы, зярністыя агрэгаты, скарынкі, нацёкі і ўкрапанікі, радзей крышталі. Бясколерны празрысты або снежна-белы. Цв. 3—3,5. Шчыльн. 6,6 г/см³. Крохкі. Гіпергеннага паходжання. Руда на свінец. Радовішчы ў Аўстраліі, Намібіі, Балгарыі, Конга, ЗША, Расіі.
балгарскі паэт, публіцыст, рэв. дзеяч. Нац. герой Балгарыі. У 1863—66 жыў у Расіі, вучыўся ў Адэскай гімназіі (1863—65), зблізіўся з сасланымі ўдзельнікамі паўстання 1863—64. У 1867 вярнуўся на радзіму, але вымушаны эмігрыраваць у Румынію, дзе знаходзіўся ў цэнтры балг.рэв. эміграцыі. Літ. працу спалучаў з рэв. дзейнасцю: перакладаў, пісаў вершы, фельетоны, апавяданні, выдаваў сатыр. і рэв. газеты. У публіцыстычных артыкулах выступіў як ідэолаг рэвалюцыі, філосаф-матэрыяліст, палітык. Рэаліст. і рэв. паэзія Боцева абапіралася на нац. фальклор, адлюстроўвала драматызм эпохі і веру ў будучыню (усяго больш як 20 вершаў, у т. л. «Барацьба», «На развітанне», «Хаджы Дзімітр»; незавершаная паэма «Гайдукі», 1871). Быў звязаны з М.К.Судзілоўскім, балг. (В.Леўскі і інш.), рус., польск. рэвалюцыянерамі-дэмакратамі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы Красавіцкага паўстання 1876, у час якога загінуў. Дзень гібелі Боцева адзначаецца ў Балгарыі як дзень памяці герояў, што загінулі ў вызв. барацьбе. Яго творы на бел. мову перакладалі М.Хведаровіч, Н.Гілевіч, А.Разанаў.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Хай зорыць дзень. Мн., 1973;
Рус.пер. — Избранное. М., 1976.
Літ.:
Творчеството на Христо Ботев: Теоретически аспекти. Пловдив, 1995.