Які размяшчаецца каля сцяны, пры сцяне. Паклаўшы часопіс на прысценную сетачку, Ганна пацягнула коўдру да самае шыі.Дубоўка.Бетон .. асцярожна засыпалі, укладвалі ў падрыхтаваныя ў катлаване формы і ў вузкія шчыліны прысценнай апалубкі.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радзі́ны, ‑дзін; адз.няма.
Нараджэнне дзіцяці. [Алесь] вёў .. [Гелену] так асцярожна, нібы да радзін заставаліся лічаныя дні.Караткевіч.// Сямейнае святкаванне нараджэння дзіцяці. Спраўляць радзіны. □ На радзінах або на вяселлі мужчыны гарэлку п’юць, а бабы — салодкі з хмелем мёд.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sácht, sáchte
1.a ці́хі, паво́льны, асцяро́жны
2.advасцяро́жна, паво́льна, ці́ха;
ímmer [nur mal] ~e! спако́йна!, ці́ха!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
uwaga
uwag|a
ж.
1. увага;
zwracać ~ę — звяртаць увагу;
uchodzić (umykać) uwadze — выпадаць з-пад увагі; праходзіць па-за ўвагай;
wziąć pod ~ę — прыняць (узяць) пад увагу;
z ~i na co — беручы пад увагу што; улічваючы што; з прычыны чаго;
~a! — увага! асцярожна!;
”~a! stopień!” — “асцярожна! прыступка!”;
”~a! wysokie napięcie!” — «асцярожна! высокае напружанне!»;
”~a! zły pies!” — “асцярожна! злы сабака!”;
2. заўвага;
3. заўвага; вымова;
zrobić ~ę — зрабіць заўвагу
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
медуні́ца, ‑ы, ж.
Травяністая расліна сямейства бурачнікавых з дробнымі пахучымі кветкамі. І ўслед за падбелам дружна рынуліся з зямлі чубаткі, за імі — сінія і белыя пралескі, сон, ружовыя медуніцы, над якімі ціхенька і асцярожна загудзелі першыя чмялі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
працяка́ць, ‑ае; незак.
1.Незак.да працячы.
2. Не затрымліваць ваду або іншую вадкасць. Ужо даўно працякаў дах, прагнілі некаторыя дошкі ў вагоне.Лынькоў.Каваль асцярожна ачысціў зямлю з радыятара і з палёгкай уздыхнуў: радыятар не працякаў.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разга́лісты, ‑ая, ‑ае.
З шырока раскінутымі галінамі, голлем. Бусел ляціць проста на высокую грушу-дзічку, што стаіць на ўскраі сяла, высокая, разгалістая, з буславым гняздом на самай вяршыні.Лынькоў.Ціха, асцярожна пашумліваў разгалісты дуб над Платонавай галавой.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саф’я́н, ‑у, м.
Мяккая, добра вырабленая звычайна яркага колеру авечая скура, якая ідзе на кніжныя пераплёты, абутак, абіўку мэблі. Увечары бацька зайшоў у пакой Халіды і асцярожна паставіў на стол абабітую саф’янам скрыначку, лёгенька націснуў на вечка.Ус.
[Перс.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прашапта́ць, ‑шапчу, ‑шэпчаш, ‑шэпча; зак., што і без дап.
1. Сказаць ціха, шэптам. — Даруй мне, дачушка! — здавалася, толькі аднымі вуснамі прашаптаў Кандрат.Кулакоўскі.— Трэба праверыць, — ледзь чутна прашаптаў Юрка і асцярожна спусціўся на зямлю.Курто.
2. Шаптаць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хадакі́, ‑оў; адз. хада к, ‑а, м.
Разм. Боты, у якіх адрэзаны халявы; атопкі. Насунуўшы хадакі на ногі, выйшаў [Гумоўскі] у сенцы і асцярожна адчыніў дзверы.Броўка.Дзед прынёс боты, адрэзаў ад іх халявы, а хадакі кінуў унучцы.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)